Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  3. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  4. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  5. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  6. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  7. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  8. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. Умер папа Франциск
  11. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  12. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  13. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  14. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  15. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  16. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  17. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
Читать по-русски


/

Ураджэнец Мінска Аляксей Хоцін, які ўваходзіў у топ-100 найбагацейшых людзей Расіі, хацеў дабіцца змякчэння прысуду ці адпраўкі на вайну з Украінай. Пра гэта стала вядома падчас апеляцыі, паведамляе прэс-служба Маскоўскага гарадскога суда.

Алексей Хотин, 2019 год. Фото: Reuters
Аляксей Хоцін, 2019 год. Фота: Reuters

Апраўдальнага прысуду ці хаця б змякчэння ўжо прызначанага пакарання патрабаваў у Масгарсудзе былы ўладальнік ПАТ «Банк» Югра"" Аляксей Хоцін. Пры гэтым ён паведаміў пра намер пайсці на вайну з Украінай і папрасіў суд яму ў гэтым паспрыяць.

Суд пакінуў у сіле вынесены прысуд — дзевяць гадоў калоніі. Што да адпраўкі на вайну з Украінай, банкіру рэкамендавалі дзейнічаць праз адміністрацыю СІЗА.

Нагадаем, Аляксею Хоціну 50 гадоў, ён нарадзіўся ў Мінску. Скончыўшы Мінскае сувораўскае вайсковае вучылішча, ён паехаў ў Маскву вучыцца ў Расійскім эканамічным універсітэце імя Пляханава — і застаўся ў Расіі.

У 2016 годзе ён заняў 95-е месца ў рэйтынгу 100 найбагацейшых людзей Расіі, у 2019-м — 154-е месца сярод 200 найбагацейшых людзей Расіі паводле версіі Forbes. Бізнес ён вёў разам са сваім бацькам, ім належалі каля 30 гандлёвых і офісных цэнтраў у сталіцы Расіі агульнай плошчай 1,8 млн квадратных метраў, уключаючы гатэль «Масква». Акрамя таго, сям’я купіла не менш за 10 нафтавых кампаній, а таксама валодае доляй у кампаніі Kuwait Energy.

У 2019 годзе Аляксея Хоціна затрымалі. Яго абвінавацілі ў растраце больш чым 23 млрд расійскіх рублёў (каля 250 млн даляраў. — Заўв. рэд.) банка «Югра». Хоцін віны не прызнаў.

Пасля гэтага яго маёмасць пачалі «адціскаць» расійскія ўлады.

5 снежня мінулага года пракурор запатрабаваў прызначыць Аляксею Хоціну дзевяць гадоў і дзесяць месяцаў калоніі. У выніку яго асудзілі на дзевяць гадоў калоніі.