Паводле звестак Офіса генпракурора Украіны, з пачатку вайны ў краіне загінула 521 дзіця. Гэтая інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале ведамства. Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай, Харкаўскай і Херсонскай абласцях.
Офіс генпракурора Украіны паведамляе, што ўсяго з пачатку вайны ва Украіне пацярпела 1736 дзяцей. Паводле звестак на 27 студзеня 2024 года, 521 дзіця загінула, больш за 1215 атрымалі раненні рознага ўзроўню цяжкасці.
У ведамстве адзначаюць, што гэтыя лічбы не канчатковыя, бо звесткі на акупаваных тэрыторыях, а таксама ў рэгіёнах, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні, працягваюць збіраць.
Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў наступных абласцях:
- Данецкая — 505;
- Харкаўская — 326;
- Херсонская — 146;
- Кіеўская — 130;
- Днепрапятроўская — 111;
- Мікалаеўская — 101;
- Запарожская — 100;
- Чарнігаўская — 72;
- Луганская — 67.