Расія ўдарыла ракетамі па Краменчугу, загінуў адзін мірны жыхар, яшчэ 15 атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў кіраўнік АВА Дзмітрый Лунін.
«Вораг нанёс ракетны ўдар па Краменчугу. Адну ракету збілі сілы СПА. На жаль, ёсць траплянне ў цывільную інфраструктуру», — напісаў Лунін.
Паводле яго словаў, у выніку атакі параненыя 15 чалавек, у тым ліку дзіця, яшчэ адзін чалавек загінуў.
Раней Паветраныя сілы УСУ ў сваім тэлеграм-канале паведамлялі, што расійскія войскі запусцілі крылатую ракету ў кірунку Краменчуга.