Аўтамабіль расійскіх міратворцаў у Нагорным Карабаху трапіў пад абстрэл. Ёсць загінулыя. Пра гэта 20 верасня паведаміла прэс-служба Мінабароны Расіі.
20 верасня падчас вяртання з назіральнага паста расійскага міратворчага кантынгенту ў раёне населенага пункта Джанятаг аўтамабіль з расійскімі вайскоўцамі трапіў пад абстрэл са стралковай зброі.
У выніку абстрэлу расійскія вайскоўцы, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, загінулі.
Для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння на месцы працуюць расійскія і азербайджанскія прадстаўнікі следчых органаў.
Расійскія міратворцы знаходзяцца ў Нагорным Карабаху з 2020 года ў адпаведнасці з трохбаковымі пагадненнямі, якія заключылі Азербайджан, Арменія і Расія.
Нагадаем, 19 верасня Мінабароны Азербайджана абвясціла пра пачатак «антытэрарыстычнай аперацыі» ў Карабаху з мэтай «аднаўлення канстытуцыйнага ладу». У ведамстве сцвярджалі, што ўдары наносілі толькі па вайсковых цэлях.
Раніцай 20 верасня ўлады Нагорнага Карабаха прынялі рашэнне спыніць агонь і цалкам раззброіцца.
Упаўнаважаны па правах чалавека ў Нагорным Карабаху Гегам Стэпанян паведаміў, што ад абстрэлаў Азербайджана загінулі сем мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей.
Чытайце таксама