Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  12. Умер папа Франциск
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў раёнах населеных пунктаў Краснагораўка і Ясінаватая Данецкай вобласці выбілі УСУ з займаных пазіцый. Ва ўкраінскім Генштабе расказалі, што расійская дыверсійна-разведвальная група спрабавала пранікнуць праз дзяржаўную мяжу Украіны ў раёне населенага пункта Зялёнае Харкаўскай вобласці. У амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны прааналізавалі рэакцыю Пуціна і праваеннай расійскай супольнасці на ўдары дронаў па Маскве.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 462-і дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Праціўнік спрабуе цалкам акупаваць Луганскую і Данецкую вобласці

За мінулыя суткі Расія нанесла чарговы масіраваны авіяцыйны ўдар па тэрыторыі Украіны, ужыўшы ўдарныя беспілотнікі Shahed. Амаль усе дроны былі збітыя. Аднак ёсць пацярпелыя сярод цывільнага насельніцтва, пашкоджаныя жылыя дамы, іншая цывільная і адміністрацыйная інфраструктура, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Усяго за мінулыя дні расійскія войскі нанеслі 64 авіяцыйныя і адзін ракетны ўдар, правялі 88 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

— Праціўнік працягвае засяроджваць асноўныя намаганні на спробах поўнай акупацыі Луганскай і Данецкай абласцей. За мінулыя суткі падраздзяленні Сіл абароны на гэтых напрамках адбілі 22 атакі праціўніка.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках расійская дыверсійна-разведвальная група спрабавала пранікнуць праз дзяржаўную мяжу Украіны ў раёне населенага пункта Зялёнае Харкаўскай вобласці. Праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне вёскі Уды, з мінамётаў і артылерыі абстраляў дзевяць населеных пунктаў Чарнігаўскай і Сумскай абласцей.

— На Купянскім напрамку расійскія войскі вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні на захад ад Масютоўкі Харкаўскай вобласці і ў кірунку Навасёлаўскага Луганскай вобласці. Нанеслі авіяцыйныя ўдары ў раёнах двух і абстралялі сем населеных пунктаў Луганскай і Харкаўскай абласцей.

— На Ліманскім напрамку расійскія сілы вялі наступальныя дзеянні на поўдзень ад Кузьміна, але поспеху не мелі. Нанеслі авіяўдары ў раёнах двух населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей, абстралялі — тры.

— На Бахмуцкім напрамку расіяне нанеслі авіяцыйны ўдар у раёне Вясёлага і ракетны — у раёне Нью-Ёрка Данецкай вобласці. Ад артылерыйскіх абстрэлаў праціўніка пацярпелі восем населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Аўдзееўскім напрамку расійскія войскі спрабавалі наступаць у кірунку Севернага. Нанеслі авіяцыйныя ўдары ля Аўдзееўкі. З артылерыі абстралялі чатыры населеныя пункты.

— На Мар'інскім напрамку УСУ адбілі ўсе атакі праціўніка ў раёне горада Мар'інка, а таксама — у кірунку населеных пунктаў Перамога і Новаміхайлаўка. Расія нанесла авіяцыйны ўдар па Мар'інцы, з артылерыі абстраляла яшчэ два населеныя пункты Данецкай вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку авіяўдары нанесеныя па раёнах трох населеных пунктаў, пад абстрэл трапілі пяць.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі працягваюць праводзіць абарончыя дзеянні. Нанеслі авіяўдар у раёне Арэхава Запарожскай вобласці. Абстралялі 13 населеных пунктаў Данецкай, Запарожскай, Херсонскай абласцей, а таксама Херсон і горад Ачакаў Мікалаеўскай вобласці.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла 11 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка, а таксама ўдар па яго зенітна-ракетным комплексе.

— Знішчаныя 32 ударныя БПЛА тыпу Shahed.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі тры пункты кіравання, раён канцэнтрацыі жывой сілы праціўніка, чатыры артылерыйскія падраздзяленні на агнявой пазіцыі, зенітна-ракетны комплекс, тры склады гаруча-змазачных матэрыялаў і станцыю радыёэлектроннай барацьбы расійскіх сіл.

У Генштабе заяўляюць, што акупацыйныя ўлады працягваюць рознымі спосабамі змушаць насельніцтва атрымліваць расійскае грамадзянства. Так, у крымскай Ялце незаконна адбіраюць нерухомую маёмасць у грамадзян Украіны, якія за перыяд акупацыі паўвострава не прынялі расійскае грамадзянства. У такія дамы засяляюцца вайскоўцы расійскіх акупацыйных войскаў. У станіцы Луганскай работнікаў адной з бюджэтных установаў папярэдзілі, што ў чэрвені заробак змогуць атрымаць толькі тыя, хто перааформіўся ў расійскім банку.

Мінабароны РФ: Пабілі два камандныя пункты УСУ

«29 траўня ў выніку ўдару высокадакладнай зброяй ПКС Расіі па месцы стаянкі ваенных караблёў у порце Адэса знішчаны апошні баявы карабель Ваенна-марскіх сіл Украіны „Юрый Алефірэнка“», — заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

— На Купянскім напрамку актыўнымі дзеяннямі штурмавых атрадаў, ударамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Табаеўка, Малчанава, Навамлынск, Бераставое Харкаўскай вобласці, Навасёлаўскае і Стальмахоўка Луганскай вобласці.

У раёнах населеных пунктаў Сінькоўка, Цімкаўка і Катляроўка спыненыя дзеянні трох украінскіх дыверсійна-разведвальных груп. За суткі знішчаныя да 70 украінскіх вайскоўцаў, два бронеаўтамабілі і чатыры пікапы. Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Ліпцы і Сінельнікава Харкаўскай вобласці знішчаныя склады боепрыпасаў 60-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Макееўка, Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці, Тарскае, Ямпалоўка Данецкай вобласці, а таксама Серабранскага лясніцтва. Знішчаныя звыш 50 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік», дзве гаўбіцы Д-20, адна гаўбіца Д-30, а таксама баявая машына РСЗА «Град».

— На Данецкім напрамку самыя жорсткія баі вядуцца ў раёне населенага пункта Аўдзееўка. Падчас актыўных дзеянняў штурмавых атрадаў злучэнняў і вайсковых частак 1-га армейскага корпуса пры падтрымцы авіяцыі, агню артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм Паўднёвай групоўкі войскаў праціўнік выбіты з займаных пазіцый на шэрагу ўчасткаў у раёнах населеных пунктаў Краснагораўка і Ясінаватая Данецкай вобласці. Ударамі аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыі пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёне населенага пункта Аўдзееўка і ў пасёлку Хімік. Акрамя таго, знішчаны склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення 110-й механізаванай брыгады УСУ.

На Мар'інскім тактычным напрамку вядуць паспяховыя наступальныя дзеянні штурмавыя атрады 5-й мотастралковай брыгады і атрада спецыяльнага прызначэння «Ахмат».

За суткі на Данецкім напрамку агульныя страты УСУ склалі звыш 200 вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны, 12 аўтамабіляў, гаўбіца Д-30, а таксама дзве баявыя машыны «Град».

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі, агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Вялікая Навасёлка, Паўлаўка, Уладзіміраўка Данецкай вобласці і Малінаўка Запарожскай вобласці.

За суткі на гэтых напрамках знішчаныя да 185 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны і чатыры аўтамабілі. Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Праабражэнка і Чырвоная Крыніца Запарожскай вобласці знішчаныя склады боепрыпасаў 65-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі страты УСУ склалі да 30 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны і два аўтамабілі.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, пабітыя 103 артылерыйскія падраздзяленні, жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ ў 149 раёнах. У раёне населенага пункта Трудавое Запарожскай вобласці пабіты пункт кіравання 33-й механізаванай брыгады УСУ. У раёне населенага пункта Аўдзееўка Данецкай вобласці знішчаны камандна-назіральны пункт штурмавога батальёна «Скала» УСУ.

Сродкамі СПА перахопленыя 12 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS і адна крылатая ракета вялікай далёкасці Storm Shadow. Знішчаныя 11 беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Пуцін працягвае прасоўваць шаблонныя наратывы

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паспрабаваў пераменшыць значэнне атакі беспілотнікаў на Маскву, каб не паказваць, наколькі ён абмежаваны ў магчымасцях адпомсціць Украіне, кажуць эксперты амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны, аналізуючы ўчорашнюю атаку на расійскую сталіцу.

Пуцін заявіў, што расійскія войскі «два-тры дні таму» нанеслі ўдар па штабе ўкраінскай ваеннай разведкі і працягваюць наносіць удары па ўкраінскай вайсковай інфраструктуры. Ён намякнуў, што ўдары беспілотнікаў па Маскве былі адказам Кіева на гэта. Эксперты адзначаюць, што няма ніякіх пацверджанняў заяве Пуціна пра атаку на ўкраінскую разведку. Акцэнт Пуціна на мінулых і працяглых ракетных ударах — імаверна, спроба паказаць, што Расія ўжо актыўна прымае меры ў адказ і ёй не трэба рэагаваць на далейшыя ўкраінскія правакацыі, кажуць у ISW. Там таксама заўважаюць, што Пуцін аддае загады праводзіць масіраваныя ракетныя і беспілотныя кампаніі супраць Украіны, імаверна, праз няздольнасць расійскіх войскаў дамагчыся якіх-кольвек вызначальных вынікаў на полі бою.

Акрамя таго, у сваім выступе Пуцін зноў прасоўваў шматлікія крамлёўскія шаблонныя наратывы, скіраваныя на ўмацаванне ў грамадстве падтрымкі ваенных дзеянняў і ачарненне Захаду. Ён таксама адзначыў, што, хоць маскоўскія сістэмы СПА «працавалі нармальна», Расіі ўсё яшчэ трэба «працаваць» над паляпшэннем гэтых сістэм — прыкметная спроба апярэдзіць крытыку з боку расійскіх ультранацыяналістаў у неэфектыўнасці расійскай сістэмы СПА ў Маскве і ў памежных з Украінай раёнах. Пуцін таксама абвінаваціў Украіну ў пагрозе дэстабілізацыі сітуацыі на Запарожскай атамнай электрастанцыі і выкарыстанні «брудных прыладаў». Як заўважаюць аналітыкі, абодва гэтыя хлуслівыя наратывы па змоўчанні выкарыстоўваюцца Крамлём падчас ваенных няўдач Расіі.

Атака беспілотнікаў на Маскву выклікала неадназначную рэакцыю ў расійскай інфармацыйнай прасторы. Дэпутат Масдумы Андрэй Мядзведзеў заявіў, што гэтая «паспешлівая аперацыя» ўкраінскіх сіл мела нязначны эфект. Некаторыя расійскія ваенныя блогеры раскрытыкавалі вывад расійскіх войскаў з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей у красавіку 2022 года. Ігар Гіркін выкарыстаў удары па Рублёўцы для крытыкі расійскай эліты, якая, паводле яго сцверджання, «ніколі не думала і не будзе думаць пра краіну». Гіркін таксама высмеяў Пуціна за тое, што той працягвае сцвярджаць, што вайна з’яўляецца «спецыяльнай ваеннай аперацыяй», нягледзячы на атакі беспілотнікаў на расійскую сталіцу. Яўген Прыгожын раскрытыкаваў Мінабароны Расіі і заклікаў расійскіх чыноўнікаў дзейнічаць, а не «сядзець ціха». Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прыгразіў еўрапейскім краінам, якія працягваюць пастаўляць Украіне зброю, што Расія «пастукаецца ў іх дзверы».

У ISW таксама звярнулі ўвагу на заяву міністра абароны Шайгу пра ўкраінскія страты, якія расійскі міністр агучыў напярэдадні. Атрымліваецца, што за апошні месяц расійскія войскі знішчылі «абсурдна вялікую колькасць заходняй украінскай зброі, уключаючы ракеты вялікай далёкасці», кажуць эксперты, адзначаючы, што нават расійскія ваенныя блогеры лічаць заявы Шайгу «фальшыўкай». Міністэрства абароны Расіі, імаверна, спрабуе схаваць вялікія страты расійскага войска, штучна раздзімаючы ўкраінскія страты ў вайне, робяць выснову ў Інстытуце. Эксперты нагадваюць, што аналітыкі з Oryx 29 траўня паведамілі: ім удалося пацвердзіць што з пачатку вайны Расія страціла ва Украіне больш за 2000 танкаў і 2366 баявых машын пяхоты (у тым ліку больш за 850 БМП).

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі на паўночны ўсход ад Купянска і на паўночны захад ад Сватава, а расійскія крыніцы сцвярджалі, што расійскія войскі нанеслі наземны ўдар на поўдзень ад Крамянной;

  • тэмп расійскіх і ўкраінскіх наступальных аперацый на Бахмуцкім напрамку па стане на 30 траўня застаецца нізкім;

  • расійскія войскі прасунуліся нязначна на фоне працяглых наземных атак на лініі Аўдзееўка — Данецк;

  • расійскія войскі не праводзілі пацверджаных наземных атак на паўднёвым напрамку;

  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць дэпартаваць украінскіх дзяцей у Расію, прыкрываючыся аказаннем педыятрычнай дапамогі.