Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  15. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  18. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


Беларуская актывістка спрабавала трапіць ва Украіну, маючы на руках трэвэл-дакумент і пастаянны дазвол на жыхарства ў Чэхіі, але яе развярнулі, паведамляе "Наша Ніва".

Фота іллюстрацыйнае. Фота: «Люстэрка»
Фота іллюстрацыйнае. Фота: «Люстэрка»

Месяц дзяўчына планавала паездку ў Львоў, куды яе запрасілі на гарадское мерапрыемства. Актывістка павінна была прадстаўляць на ім беларускую моладзь.

Каб пераканацца, што яе прапусцяць на мяжы, беларуска пісала ва ўкраінскую амбасаду ў Чэхіі: там ёй сказалі, што візы не выдаюць і што дастаткова будзе трэвэл-дакумента і дазволу на пастаяннае пражыванне. Яе пратэрмінаваны беларускі пашпарт знаходзіўся ў чэшскіх чыноўнікаў.

3 красавіка дзяўчына перайшла мяжу Польшчы і села ў цягнік, які накіроўваўся да Украіны. Правадніца, якая павінна была праверыць дакументы, зблытала чэшскі трэвэл-дакумент з рэальным пашпартам і прапусціла беларуску без дадатковых пытанняў.

Ужо ў цягніку, падчас праверкі ад памежнай службы Украіны, высветлілася, што актывістцы патрэбна віза. Яе перавялі ў іншы вагон, дзе «быў цэлы натоўп памежнікаў». Яны спыталі, чаму дзяўчына думае, што ёй не патрэбна віза.

«Я пачала прыводзіць аргумент, што я пісала ў амбасаду, дзе мне адказалі, што праблем з уездам не будзе. Аднак толькі ў вагоне цягніка на тэрыторыі Украіны мне патлумачылі, што павінна быць не чэшскі, а ўкраінскі дазвол на пастаяннае пражыванне, каб не было праблем з уездам», — расказала яна «Нашай Ніве».

Дакумент аб забароне прайсці ўкраінскую мяжу без візы. Фота: асабісты архіў гераіні
Дакумент аб забароне прайсці ўкраінскую мяжу без візы. Фота: асабісты архіў гераіні

Памежнікі таксама звязалі гэта з тым, што ў трэвэл-дакуменце ў полі для грамадзянства ў дзяўчыны было напісана «бежанка» і толькі ў нацыянальнасці — «беларуска». Пры гэтым у адмове ва ўездзе пазначылі яе грамадзянства — «Беларусь».

«Яны сказалі, што калі б у мяне быў беларускі пашпарт, то без праблем бы пусцілі», — узгадвае дзяўчына.

Калі цягнік спыніўся ў Львове, беларуску адвялі ў закрытае памяшканне на вакзале — там яна шэсць гадзін чакала, пакуль можна будзе з’ехаць назад. Правадніца цягніка, якая пераблытала пашпарты, будзе павінна заплаціць штраф.

Памяшканне, у якім беларуска чакала на Львоўскім вакзале. Фота: архіў гераіні

Усе шэсць гадзін чакання ўкраінскія памежнікі ветліва размаўлялі з беларускай і пыталі, ці не трэба ёй папіць ці паесці.

«Мы настолькі душэўна размаўлялі пра тое, што адбываецца ва Украіне, у Беларусі. Мы зразумелі адно аднаго. І настолькі засталося станоўчае ўражанне ад паездкі, нягледзячы на гэты канфуз, які выйшаў, што я б з’ездзіла яшчэ раз без візы. Проста таму што мы класна правялі час разам», — кажа яна.

У пакоі, дзе сядзела актывістка, тэлевізар пастаянна паказваў навіны. Па каналах круцілі агітацыю ісці ў войска, а рэпарцёры расказвалі аб тым, куды патрапілі ракеты. Некалькі разоў прагучала паветраная трывога — людзі не рэагавалі на яе ні ў памяшканні, ні на вуліцы.

«Але калі так ацаніць сітуацыю, то я проста прыехала ў Львоў, каб шэсць гадзін паглядзець тэлевізар у закрытай прасторы і з’ехаць дадому».