Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  5. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  12. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  13. Умер папа Франциск
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски


Беларускія студэнты польскіх ВНУ сутыкнуліся з праблемай: ад іх патрабуюць пацвердзіць беларускія атэстаты. Некаторым для гэтага трэба вярнуцца на радзіму, але з меркаванняў бяспекі не ўсе могуць гэта зрабіць. Маладыя людзі асцерагаюцца, што іх могуць выключыць. Пра праблему расказвае Rzeczpospolita, піша MOST.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Unsplash
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash

Выданне прыводзіць гісторыю Дар'і Літвінюк. Дзяўчына прыехала ў Польшчу ў 2022 годзе, а ў 2024-м паступіла на факультэт псіхалогіі Ягелонскага ўніверсітэта. Ужо студэнткай Дар’я даведалася, што павінная пацвердзіць беларускі дакумент сярэдняй адукацыі. Звярнулася ў Кракаўскі кураторыум — раду па адукацыі, і там ёй сказалі, што патрэбныя сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання. А яны сапраўдныя ўсяго два гады. Атрымліваецца, дзяўчыне трэба вярнуцца ў Беларусь і прайсці ЦТ. Дар’я адзначае, што падчас уступнай кампаніі ніхто не прасіў у яе вынікаў тэстаў.

Яшчэ адну студэнтку, Валерыю, летась адлічылі з мінскай ВНУ з палітычных матываў. Яна адседзела 15 сутак, з’ехала ў Польшчу, была залічаная на праграму Каліноўскага і паступіла ў Сілезскі ўніверсітэт. У Польшчы дзяўчына атрымала дадатковую абарону — адну з формаў міжнароднай абароны. Вярнуцца ў Беларусь, каб прайсці ЦТ, яна не можа.

Чаму спатрэбіліся дакументы з Беларусі?

MOST ужо расказваў пра бюракратычную праблему, з якой сутыкнуліся абітурыенты і студэнты. У лістападзе 2023 года скончыўся тэрмін пагаднення паміж Беларуссю і Польшчай пра супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, але яшчэ да таго Беларусь прыпыніла дзеянне гэтага дакумента. Пагадненне прадугледжвала ўзаемнае прызнанне атэстатаў і дыпломаў. Калі яно перастала дзейнічаць, ад беларускіх абітурыентаў у Польшчы пачалі патрабаваць даведку, якая пацвярджае легальнасць атэстатаў. Але з яе атрыманнем у Беларусі ўзніклі праблемы.

Каб спрасціць сітуацыю, у Польшчы ўнеслі папраўкі ў закон пра дапамогу грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам. Нягледзячы на назву, ён закранае і беларусаў. У прыватнасці, вызначае, што пацверджанне адукацыі замежніка, які атрымаў атэстат у краіне, што выйшла з пагаднення з Польшчай пра прызнанне дакументаў адукацыі, будзе ажыццяўляцца з дапамогай адміністрацыйнага рашэння. Беларусь адносіцца да такіх краін.

Многія ўспрынялі гэты дакумент як адмову ад дадатковых патрабаванняў для настрыфікацыі: маўляў, дастаткова проста аддаць атэстат у кураторыум. Але насамрэч гэта не зусім так. Даведкі з Беларусі, якія пацвярджаюць легальнасць атэстатаў, цяпер сапраўды неабавязковыя. Але кураторыум мае права вызначаць свае крытэры прызнання атэстатаў і дыпломаў. Напрыклад, некаторыя патрабуюць сертыфікаты ЦТ. Фактычна, цяпер у розных рэгіёнах Польшчы падыход да прызнання дакументаў адукацыі беларусаў адрозніваецца.

МЗС Польшчы ўжо звярнуўся ў Мінадукацыі з просьбай, каб кураторыумы падыходзілі да вырашэння праблем беларусаў з максімальным разуменнем.

«Нешта не спрацавала»

На праблему ўжо звярнула ўвагу дэмакратычная супольнасць. Святлана Ціханоўская казала Rzeczpospolita, што ўпершыню за многія гады больш беларускіх студэнтаў паехала вучыцца ў Расію, чым у еўрапейскія краіны.

У Аб’яднаным пераходным кабінеце, куды паступаюць звароты беларускіх студэнтаў, адзначылі, што маштаб праблемы вялікі і закранае многія польскія гарады.

— Гэта катастрофа. Бо самыя здольныя і таленавітыя беларускія студэнты, якія не трапяць у Польшчу, паедуць вучыцца ў Расію, — пракаментавала Rzeczpospolita прадстаўніца Кабінета Аліна Коўшык.

Яраслаў Ксёнжык, каардынатар стыпендыяльнай праграмы імя Каліноўскага, мяркуе, што ў Польшчы трэба выпрацаваць аднастайны падыход да прыняцця беларускіх дакументаў адукацыі:

— У мяне складваецца ўражанне, што нешта ў польскім бюракратычным механізме не спрацавала. Трэба рассячы гэты гордзіеў вузел. Альбо прыняць сітуацыю і сказаць беларусам, што яны не змогуць вучыцца ў Польшчы, альбо знайсці рашэнне.