Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Умер папа Франциск
Читать по-русски


/

Кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2015 года Таццяна Караткевіч выйшла на волю. Пра гэта паведаміў у X экс-палітвязень Андрэй Дзмітрыеў, які ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.

Татьяна Короткевич на хакатоне в Минске, 6 октября 2024 года. Фото: facebook.com/tania.karatkevich
Таццяна Караткевіч на хакатоне ў Мінску, 6 кастрычніка 2024 года. Фота: facebook.com/tania.karatkevich

«Сустрэў Таццяну Караткевіч з 15 сутак. Яна ў парадку. Працягваем. Дзякуй усім, хто хваляваўся і падтрымліваў», — напісаў Дзмітрыеў.

Пра затрыманне Таццяны стала вядома 12 кастрычніка. Фармальнай прычынай стала наяўнасць у яе сацыяльных сетках нейкага «забароненага» фота, датаванага 2020 годам, пісала «Наша Ніва».

У 2015 годзе Караткевіч удзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах як лідарка руху «Гавары праўду». У 2020 годзе яна ўзначаліла ініцыятыўную групу кандыдата Андрэя Дзмітрыева.

Пасля выбараў і пратэстаў яна адышла ад палітычнай дзейнасці, засяродзіўшыся на сацыяльнай дапамозе людзям з інваліднасцю.