Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  10. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  11. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  12. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  13. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


На волю па памілаванні выйшаў былы супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі і палітвязень Дзмітрый Лукша, а таксама асуджаная разам з ім жонка Паліна Палавінка, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на знаёмых журналіста.

Дмитрий Лукша, Полина Половинко и Денис Яровский. Фото: ПЦ "Вясна"
Дзмітрый Лукша, Паліна Палавінка і Дзяніс Яроўскі падчас суда, 2022 год. Фота: ПЦ «Вясна»

У спісе з 18 палітвязняў, вызваленых 3 ліпеня згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, быў 35-гадовы экс-супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі Дзмітрый Лукша. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі яго сябры.

Дзмітрый Лукша доўга працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядоўцам праграмы «Зона Х». Аднак некалькі гадоў таму звольніўся, нейкі час працаваў для RTVI, а як мінімум з 2018 года быў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» у Беларусі.

Нагадаем, паводле следства, Лукша з лістапада 2021 года да сакавіка 2022-га сістэматычна рабіў для замежнага тэлеканала за ўзнагароджанне матэрыялы пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.

Яго таксама абвінавачвалі ў тым, што ён узяў відэазапіс, што дэманструе дэфіцыт тавараў за мяжой, наклаў на ролік свой закадравы голас і паведаміў, што ў сюжэце паказаная сітуацыя ў Беларусі.

У снежні 2022-га суд вынес прысуд Дзмітрыю, яго жонцы і яшчэ двум фігурантам справы. Суддзя Наталля Бугук прызнала Лукшу вінаватым у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 3691 КК), а Паліну Палавінка і Канстанціна Ніканорава — у «дапамаганні ў дыскрэдытацыі Беларусі» (ч. 6 арт. 16 і арт. 3691 КК). Акрамя таго, Лукша, Палавінка і Дзяніс Яроўскі былі прызнаныя вінаватымі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

Дзмітрыя асудзілі на чатыры гады калоніі, Паліну — на 2,5 года. Астатнія фігуранты атрымалі ад 1,5 да 3 гадоў зняволення.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ пра памілаванне 30 асобаў, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці». Сярод памілаваных — 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры. Канкрэтныя прозвішчы памілаваных не называюцца, сам указ не публікаваўся.

Сярод 30 памілаваных ёсць тыя, каго раней ужо вызвалілі, расказваў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго, частка гэтых людзей ужо была вызваленая ў ліпені і жніўні, а ўказ фармалізаваў гэты працэс.

Праваабаронцам вядомыя прозвішчы ўжо больш чым 20 вызваленых палітвязняў.