Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. Умер папа Франциск
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Праваабаронцам дакладна вядома пра вызваленне як мінімум дзевяці палітвязняў. Такое паведамленне апублікаваў 4 ліпеня праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

На волю выйшлі тры жанчыны і шасцёра мужчын. Сярод іх — асуджаны на 10 гадоў калоніі Рыгор Кастусёў, пра вызваленне якога стала вядома напярэдадні. Удакладняецца, што частка людзей выйшла на волю па амністыі, частка — па памілаванні.

«Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчаў астатніх вызваленых», — паведамілі ў ПЦ «Вясна».

Сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак напісаў, што іх службе хуткай гуманітарнай дапамогі «вядомыя 10 прозвішчаў (+1 непацверджаны) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне».

Нагадаем, 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што шэраг асуджаных «праціўнікаў беларускіх уладаў» найбліжэйшым часам могуць выйсці на волю.

— Мы павінныя дзейнічаць па-людску. Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжка хворыя, як пішуць, нашыя, што не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах не так аддаленых, якія ламалі, разбурылі краіну ў 2020 годзе. Але гэта сапраўды цяжкахворыя. У асноўным з ракавымі захворваннямі, — заявіў Лукашэнка.

На наступны дзень, 3 ліпеня, улады вызвалілі некалькі палітзняволеных.