Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  10. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Віцебскі абласны суд 8 красавіка на закрытым паседжанні вынес прысуд былой старшыні незалежнага прафсаюза наваполацкага «Нафтана» Вользе Брыцікавай. Праваабаронцы даведаліся пра яго толькі цяпер, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ольга Бритикова. Скриншот видео
Вольга Брыцікава. Скрыншот відэа

Актывістку судзілі па ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці разладу).

Суд пачаў разглядаць справу Брыцікавай 11 сакавіка, працэс вяла суддзя Галіна Бондал, вядомая сваімі прысудамі палітвязням Яраславу Казакевічу, Роберту Кузняцову і іншым. Яна прызнала актывістку вінаватай і асудзіла яе на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Вольгу Брыцікаву затрымалі ў жніўні 2023 года. Тады з’явілася інфармацыя, што яе абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Разам з Вольгай быў затрыманы палітвязень Аляксандр Кухаронак, адзін з першых работнікаў «Нафтана», якія падтрымалі страйк на прадпрыемстве.

Брыцікава прапрацавала ў кампаніі «Нафтан» 16 гадоў, яе звольнілі за прафсаюзную дзейнасць і грамадзянскую пазіцыю. Раней яе неаднаразова затрымлівалі за выступленні супраць вайны і распаўсюд матэрыялаў, якія беларускія ўлады лічаць «экстрэмісцкімі». У 2022 годзе яна прабыла ў зняволенні 105 дзён, з іх 75 — запар.

11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам суддзі Уладзіміра Чаравача разгледзела апеляцыйную скаргу Вольгі і пакінула яе без задавальнення, прысуд не змянілі.

Тым часам МУС уключыла Брыцікаву ў «спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».