Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  10. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  11. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  14. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


На сённяшні дзень у следчай турме № 8 у Жодзіна ўтрымліваецца як мінімум 19 палітзняволеных: Сяргей Ціханоўскі, Дзяніс Івашын, Ігар Аліневіч і іншыя. Правааброцы не валодаюць поўнай інфармацыяй пра ўсіх палітвязняў, якія ўтрымліваліся ў жодзінскай турме. Але можна без перабольшання сказаць, што агулам праз яе прайшлі сотні палітвязняў. Там змяшчаюцца як тыя вязні, хто знаходзіцца пад следствам, так і тыя, каго перавялі на турэмны рэжым. Былы палітвязень Міхаіл (імя зменена ў мэтах бяспекі), які да суда знаходзіўся ў жодзінскай турме, распавёў «Вясне», як яе супрацоўнікі здзекуюцца і катуюць зняволеных і якія вычварэнскія спосабы для гэтага выкарыстоўваюць.

Жодинская тюрьма №8. Фото: Алеся Лапицкого
Жодинская тюрьма № 8. Фото: Алеся Лапицкого

Адразу па прыбыцці ў турму ў Міхаіла канфіскавалі шмат бяскрыўдных рэчаў, якія не неслі небяспекі. На спробы Міхаіла даведацца ў супрацоўнікаў аб прычынах канфіскацыі ён атрымліваў дзіўныя адказы.

«У іхных дзеяннях немагчыма было знайсці ніякай логікі»

«Напрыклад, у мяне канфіскавалі кускавы цукар. Я спытаў, чаму забіраюць. Мне адказалі наступнае: „Вось ты пакладзеш гэты цукар іншаму вязню на вочы, націснеш і выціснеш вочы“. Калі падчас агляду супрацоўнікі дайшлі да пакетаваных кавы і гарбаты, іх таксама забралі. Сказалі, што фальгой ад кававага пакеціка я магу ноччу каму-небудзь парэзаць артэрыю.

Казалі, каб не задаваў ім „дурных“ пытанняў. У іхных дзеяннях немагчыма было знайсці ніякай логікі».

Разам з гэтым Міхаілу дазволілі пранесці ў камеру алоўкі з асадкай, якія патэнцыйна маюць большую небяспеку, чым цукар і пакецік кавы.

«Вы забіраеце каву, але пакідаеце асадку. Калі б я сапраўды хацеў кагосьці траўмаваць, то тыркнуў бы асадкай».

«Без пяці хвілін, як ты пайшоў нахер»

Як распавядае суразмоўца, сярод супрацоўнікаў турмы яму трапляліся як жорсткія і бесчалавечныя, так і нармалёвыя.

«У Жодзіна быў карпусны, які падчас праверак заўсёды цікавіўся, як мы сябе адчуваем, правяраў, ці няма ў нас слядоў збіцця. Размаўляў максімальна культурна. Кожны наш выхад з камеры падчас праверкі ён суправаджаў словамі: „Мне вас жаль, але трымайцеся“. Такіх чалавечых супрацоўнікаў былі літаральна адзінкі. Яны нічым нам не дапамагалі, але галоўнае, што не рабілі горш».

Міхаіл узгадвае шматлікія прыклады жорсткга і здзеклівага стаўлення да палітвязняў з боку супрацоўнікаў СІЗА, якіх была большасць.

«Часам я пытаў у кантралёра ў калідоры, колькі зараз часу. Памятаю, адзін з іх адказаў: «Без пяці хвілін, як ты пайшоў нахер».

Былы палітвязень кажа, што ім забаранялі купляць прадукты ў мясцовай краме. Але атаварвацца ў гаспадарчым аддзеле можна было без абмежаванняў.

«З намі ў камеры сядзеў адзін айцішнік, якому жонка пераводзіла на рахунак нямала грошай. Ён усёй камеры купляў неабходныя рэчы: ад туалетнай паперы да маек».

«У вас няма грошай, таму гарачая вада вам не паложана»

У следчай турме Жодзіна вязняў вадзілі ў лазню раз на тыдзень. Але душ быў выключна з халоднай вадой, кажа Міхаіл.

«Мы пыталі ў супрацоўнікаў, чаму нам не даюць гарачы душ. Яны казалі, што, маўляў, у вас няма грошай, вы ніяк не задзейнічаны ў працы, таму гарачая вада вам не паложана».

Аднойчы падчас мыцця ўжо намыленым палітвязням супрацоўнікі турмы без папярэджання адключылі гарачую ваду, самі глядзелі ў вочка і смяяліся, узгадвае суразмоўца.

«Гэта быў адзіны такі выпадак. Хлопцы зразумелі, што падобныя здзекі будуць працягвацца і далей мыліся толькі ў халоднай вадзе».

Тюрьма №8, Жодино. Фото: БелаПАН
Тюрьма № 8, Жодино. Фото: БелаПАН

«Усёй камерай чулі, як яго збіваюць»

У жодзінскай турме на момант утрымання там Міхаіла працаваў надзіральнік у званні маёра, у якога на гумовым дручку была налепка са смайлікам. Як распавядалі Міхаілу іншыя вязні, гэты надзіральнік суправаджаў вязняў асуджаных да смяротнай кары да месца выканання пакарання.

«Ён здзекваўся з іншых палітвязняў. Калі заходзіў у камеру прымушаў усіх абавязкова адварочвацца да сцяны і насіў маску. Як ён сам нам казаў, каб пасля вязні не сустрэлі выпадкова яго на волі і не адпомсцілі».

Як кажа Міхаіл, гэты надзіральнік неаднаразова збіваў у калідоры турмы палітвязня з Брэста Рамана Агнішчанку.

«Рома заўсёды мог адказаць на абразы сілавікоў. Відаць, яны вырашылі напужаць самага гаварлівага, каб баяліся ўсе іншыя. Яго выводзілі на калідор, і мы ўсёй камерай добра чулі, як Рому збівалі».

Расцяжка па-жодзінску

Штодзень палітвязняў выводзілі ў калідор на праверку. Іх прымушалі вельмі шырока расстаўляць ногі. Тых, у каго не атрымлівалася — моцна збівалі.

«Падлога ў калідоры выкладзеная кафляй, кожная з каторых 30 сантыметраў. Нам загадвалі расстаўляць ногі на шырыню пяці кафляў — паўтара метра. Калі столькі паміж ног не змяшчалася, моцна білі па нагах, каб яны раз’язджаліся ў бакі».

«Што ты стаў па-еўрапейску»

Падчас праверкі ў калідоры вязням загадвалі стаяць абапёршыся аб сцяну сагнутымі кісцевымі суставамі далонямі да сябе. Праз тое, што ў такой позе вельмі складана стаяць, вязні пачалі абапірацца аб сцяну кулакамі — касцяшкамі пальцаў, кажа Міхаіл.

«Надзіральнік заўважыў гэта і ўдарыў дручком хлопца побач са мною. Ён тады сказаў вязню: «Што ты стаіш па-еўрапейску. Ты ў Беларусі, станавіся па-беларуску». То бок, абапіраючыся на кісцевыя суставы».

З матрасам на выцягнутых руках

Тых, хто станавіўся падчас праверкі не так, як загадвалі надзіральнікі, прымушалі браць з камеры скручаны матрас і на выцягнутых руках трымаць яго перад сабою неакрэслены час. Фактычна, вязні стаялі так да знясілення, распавядае Міхаіл.

«Калі падчас праверкі ў кагосьці з вязняў матрас падаў з рук, яго прымушалі падымаць і зноў стаяць такі ж час. І так цягнулася да тых пор, пакуль ім не надакучыць здзеквацца з нас».

Дзверы ў камеру наўмысна адкрывалі зусім троху, а вязняў прымушалі выбягаць у калідор, кажа Міхаіл. Праз гэта сукамернікі спатыкаліся і падалі.

«У дзвярах пакідалі невялікую шчыліну, праз якую было складана выбегчы на праверку. У камеры былі сталыя мужчыны з лішняй вагой, ім было асабліва складана».

«Развівайце дробную маторыку рук»

Кожную праверку надзіральнікі раскідвалі ўсе рулоны туалетнай паперы, і тыя цалкам раскручваліся па ўсёй камеры. Супрацоўнікі турмы казалі, што нібы ў паперы могуць быць схаваныя забароненыя рэчы. На просьбу вязняў так не рабіць, яны казалі: «Развівайце дробную маторыку рук. Скручвайце нанова».

«Мы іх скручвалі, а яны на наступны дзень іх зноў раскідвалі. Так цягнулася да таго моманту, пакуль мы ўсёй камерай не псіханулі і ўсю тую паперу, якую яны нам раскруцілі, не выкінулі ў калідор праз кармушку».

Пасля гэтага ў камеру адразу забеглі правяраючыя, кажа Міхаіл. Вязняў вывелі ў калідор і пачалі збіваць па нагах. Але пасля гэтага выпадку, гісторыя з туалетнай паперай не паўтаралася.

Суразмоўца кажа, што яму забаранілі атрымліваць і дасылаць лісты да ўсіх, акрамя сваякоў. Міхаіл звяртаў увагу надзіральніка на тое, што паводле правілаў унутранага распарадку ён можа ліставацца без абмежаванняў. «Ты ж ведаеш у якім ты статусе знаходзішся. Вам, палітвязням, забаронена пісаць», — адказваў надзіральнік Міхаілу.