У Малі застрэлілі 35-гадовага жыхара Ліды Аляксандра Жэгздрына. Ён быў завербаваны ПВК Вагнера і працаваў кіроўцам. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Паводле інфармацыі выдання, кантракт Жэгздрын заключыў, знаходзячыся на заробках у Расіі. У лістападзе мінулага года ён паведаміў жонцы, што едзе працаваць у Малі. У студзені 2024 года ёй паведамілі, што Аляксандр Жэгздрын загінуў ад агнястрэльных раненняў ля сталіцы Малі Бамако. Менавіта там знаходзіцца база расійскай ПВК. Яго цела ў Беларусь даставілі прадстаўнікі ПВК Вагнера.
У мужчыны не было асаблівых праблем з законам. У 17-гадовым узросце яго падазравалі ў дробным крадзяжы, але справу закрылі праз адсутнасць складу злачынства. У 2006−2021 гадах ён змяніў дзясятак месцаў, працаваў па розных спецыяльнасцях. У 2021 годзе яму абмяжоўвалі выезд з Беларусі па рашэнні суда, але з якой прычыны — невядома.