Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Умер папа Франциск
Читать по-русски


МУС дасылае лісты на прадпрыемствы з папярэджаннем пра супрацоўнікаў, якія могуць быць замяшаныя ў карупцыйных ці іншых злачынствах. Пра гэта расказаў у эфіры СТБ начальнік Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Буцько.

Начальник Управления по борьбе с экономическими преступлениями ГУВД Мингорисполкома Евгений Бутько. 29 апреля 2024 года. Фото: СТВ
Начальнік Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Буцько. 29 красавіка 2024 года. Фота: СТБ

Спікер паведаміў, што за мінулы год толькі ў Мінску супрацоўнікі яго падраздзялення разаслалі ў шэраг арганізацый лісты пра нядобранадзейных супрацоўнікаў. Такія запіскі дасылаліся кіраўніку прадпрыемства «пры мінімальных карупцыйных рызыках», якія, паводле дапушчэння сілавікоў, «ёсць на дадзеным прадпрыемстве».

— Больш за 50 інфармацыйных лістоў пра тое, што дадзены кіраўнік альбо дадзены чалавек, службовая асоба можа мець пэўныя рызыкі…

— Высокая імавернасць таго, што ён можа быць хабарнікам? — удакладніла вядоўца.

— У тым ліку, — адказаў Буцько.

Практыка рассылання па месцы працы лістоў, што абвінавачваюць у здзяйсненні карупцыйных злачынстваў людзей, у дачыненні да якіх нават не былі распачатыя крымінальныя справы, абурыла аднаго з удзельнікаў перадачы.

— Хіба можна адсылаць лісты з падазрэннем, што хтосьці бярэ хабар? — пацікавіўся ў міліцыянта аналітык Георгій Грыц.

— Дадзеныя лісты — гэта як вынік праведзенай істотнай, глабальнай аператыўнай працы, — адказаў Буцько. — Калі мы легалізуем матэрыялы АВД (аператыўна-вышуковай дзейнасці. — Заўв. рэд.) на падставе адпаведных нормаў і дзейнічаем выключна ў рамках дадзенага закона, мы маем права, у адпаведнасці з пэўнымі пастановамі Саўміна, такім матэрыялам даваць агалоску, каб кіраўнік адпаведнага прадпрыемства ведаў, бачыў і разумеў, што адбываецца ў яго на прадпрыемстве.