Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  10. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


"Позірк"

У Беларусі вырасла захворвальнасць на коклюш, паведаміў на прэс-канферэнцыі 22 красавіка ў Мінску загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў, піша «Позірк».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Пры гэтым медык не паведаміў, колькі канкрэтна чалавек у краіне захварэла. Акрамя таго, ён адмовіўся прывесці статыстыку па захворванні на адзёр, спаслаўшыся на адсутнасць у яго пры сабе звестак.

Ігнатаў заявіў, што больш чым палова захварэлых на коклюш — дзеці 7−14 гадоў.

— У папярэднія гады сітуацыя па коклюшы ў краіне была вельмі паспяховая, — сказаў ён. — Рэгістравалася ад двух да пяці выпадкаў за год. Кавід выцесніў усе іншыя рэспіраторныя захворванні на тэрыторыі нашай краіны.

Нагадаем, у лістападзе мінулага года на рост захворванняў на коклюш звяртала ўвагу ў сваім Instagram педыятарка з Гомеля Зоя Добыш.

— Страшная інфекцыя, пра якую ўсе забылі. Былі спарадычныя выпадкі. Цяпер тры гады «кароны», перабоі з вакцынацыяй, рост антыпрышчэпкавага руху — і коклюш папёр угару, — расказала яна. — Апошняя вакцынацыя ў Рэспубліцы Беларусь ад коклюшу дзецям па календары ўводзіцца ў паўтара года. У шэсць гадоў можна ўводзіць «Адасель» (расійская вакцына супраць коклюшу, дыфтэрыі і слупняку. — Заўв. рэд.), але многія пра гэта не ведаюць, а таксама часта гэтай прышчэпкі не бывае ў паліклініцы.

Коклюш — хвароба верхніх дыхальных шляхоў, якую выклікае бактэрыя Bordetella pertussis, часцей у дзіцячым і падлеткавым узросце. Яна правакуе сімптомы, якія спачатку могуць быць падобныя да звычайнай прастуды. Пазней з’яўляецца востры кашаль са спазмамі. Яшчэ адна небяспека гэтага захворвання ў тым, што тып бактэрый, які яго выклікае, усё часцей становіцца ўстойлівым да антыбіётыкаў. Але ад коклюшу існуе прышчэпка — у Беларусі яе робяць, паводле нацыянальнага календара вакцынацыі, чатыры разы: у 2, 3, 4 і 18 месяцаў.