У Беларусі на 12 красавіка, пятніцу, абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.
«Раніцай і днём 12 красавіка, у пятніцу, месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15−18 м/с», — гаворыцца ў паведамленні.
12 красавіка ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і малаактыўны франтальны раздзел. Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4…+10 °С, максімальная днём +14…+20°С. Атмасферны ціск будзе падаць.