Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  10. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  11. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  14. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


Больш за год, ад лютага 2023-га, блізкія Марыі Калеснікавай нічога не ведаюць пра яе. «Радыё Свабода» са сваіх крыніц дазналася трохі інфармацыі пра палітзняволеную.

Марыя Калеснікава. Фота: TUT.BY

Апошні ліст ад Марыі Калеснікавай родныя атрымалі 15 лютага 2023 года. З таго часу блізкія не маюць пра яе аніякай інфармацыі. «Радыё Свабода» пагутарыла з некалькімі чалавекамі, якія маюць звесткі пра Марыю за гэты перыяд. З прычын бяспекі іх даныя не раскрываюцца.

— Увесь гэты час, прынамсі амаль год, Марыя знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Яе змясцілі ў адзіночную камеру ПКТ — памяшканне камернага тыпу. Паводле закона, максімальны тэрмін знаходжання ў ПКТ — 6 месяцаў. Таму яе пераводзілі на некалькі дзён у ШІЗА — і адтуль зноў кінулі ў ПКТ, — патлумачыў адзін з суразмоўцаў.

Яшчэ адна крыніца выдання сцвярджае, што праблемы са здароўем у Марыі працягваюцца і цяпер.

— Па-першае, аперацыя не прайшла бясследна. Яна моцна схуднела. Перанесла некалькі прастудных захворванняў. У яе быў высокі ціск, але ёй адмаўляліся адразу даць лекі. Ды што там — не хацелі нават па яе просьбе памераць ціск, хоць яна настойвала, — кажа суразмоўца.

Паводле яе, Марыю пераводзілі ПКТ у ШІЗА. Адрозненне ў тым, што ў ШІЗА больш холадна і сыра, чым у ПКТ, не даюць матраца, падушкі, коўдры, пасцельнай бялізны і верхняй вопраткі.

— Застаешся толькі ў футболцы, «ласінах» і форменным гарнітуры. Спаць даводзіцца на голых дошках. У такіх умовах была і Марыя. Ад холаду і вільгаці там пачынаюць балець суставы, — кажа яшчэ адна суразмоўца, якая нядаўна вызвалілася з Гомельскай жаночай калоніі.

Паводле яе слоў, Калеснікаву пасля ШІЗА перавялі назад у ПКТ, дзе ўмовы былі лепшымі.

— Там хоць ёсць матрац, коўдра, пасцельная бялізна і вопратка, — зазначыла крыніца.

Суразмоўца дадае, што Марыю Калеснікаву не водзяць на працу, яна ізаляваная ў адзіночнай камеры. Іншыя зняволеныя жанчыны, трапляючы ў ШІЗА, чулі яе голас, калі яна была там і казала ахоўнікам пра тое, што адчувае сябе блага.

Марыя Калеснікава была кіраўніцай выбарчага штаба Віктара Бабарыкі і ўваходзіла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады. У верасні 2020 года яе разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады прывезлі на беларуска-ўкраінскую мяжу. Але палітык парвала свой пашпарт і адмовілася з’язджаць з Беларусі.

Марыю абвінавачвалі па шэрагу артыкулаў: ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч.1 арт. 357 КК (Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361−1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання). У верасні 2021 года Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, яна адбывае тэрмін у гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4. Палітзняволеную таксама ўнеслі ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Восенню 2022 года Калеснікаву даставілі ў гомельскую бальніцу з прабадной язвай і прааперавалі. Пасля вяртання ў калонію яна доўгі час правяла ў медсанчастцы.