Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  5. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  12. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  13. Умер папа Франциск
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски


Загінулая ў падмаскоўным тэракце 22 сакавіка 45-гадовая Ганна Волкава (да вяселля — Сабалеўская) была родам з Брэста і прыязджала ў Беларусь за некалькі дзён да смерці. Пра гэта «Люстэрку» расказаў блізкі беларускі. Пагаварылі з ім пра Ганну, трагедыю і падтрымку.

Анна Волкова. Фото: страница Анны Вконтакте
Ганна Волкава. Фота: старонка Ганны «ВКонтакте»

Імя суразмоўцы змененае з меркаванняў бяспекі.

«Пару гадоў таму атрымала расійскае грамадзянства, але ад беларускага не адмаўлялася»

Апошні раз Васіль размаўляў з Ганнай некалькі тыдняў таму. Яна акурат была тады ў Беларусі, тэлефанавала яму з Брэста. Напярэдадні трагедыі вярнулася ў Маскву і напісала мужчыну, што прывезла з дому падарункі.

— У чацвер [21 сакавіка] ёй адказаў, што на выходных прыеду ў госці. І тады ж яна паставіла сэрцайка на маё паведамленне, маўляў, добра. Пасля гэтага мы больш не размаўлялі, — дзеліцца ён.

Ганна і яе муж Міхаіл любілі хадзіць разам на розныя мерапрыемствы, і пятнічны канцэрт гурта «Пікнік» не стаў выключэннем. Дачка беларускі Анастасія расказвала выданню «Известия», што жанчына вельмі хацела трапіць туды. У 20.16 Ганна тэлефанавала дачцэ, але тая не паспела зняць слухаўку. Больш беларуска не адказвала, і пазней дзяўчына даведалася, што яе бацькі загінулі.

Муж і жонка пазнаёміліся ў Мінску, куды Ганна прыехала вучыцца на псіхолага ў 1997 годзе. Да сустрэчы з Міхаілам у яе ўжо былі адносіны і дачка, але дэталяў Васіль расказваць не хоча. Кажа толькі, што знаёмства з расіянінам змяніла жыццё беларускі.

— У Мінску яна знайшла свайго каханага чалавека, да якога ў 2008 годзе пераехала ў Маскву. Ён быў адтуль родам, — успамінае суразмоўца. — Да таго ж яе найлепшая сяброўка таксама была ў Маскве. З Міхаілам у іх ёсць сумеснае дзіця, яму цяпер 13 гадоў. Жылі яны добра, у сваёй кватэры, не арандавалі. Яна пару гадоў таму атрымала расійскае грамадзянства, але ад беларускага не адмаўлялася.

Мужу Ганны было 55 гадоў, па спецыяльнасці ён хімік-тэхнолаг, дапамагаў наладжваць бровары. У вольны час захапляўся акварыюмістыкай, ствараў экасістэмы для жыцця розных рыб і земнаводных. Ганна ж у Расіі пачала займацца дзіцячай і падлеткавай псіхалогіяй, дапамагала бацькам наладзіць узаемаадносіны са сваімі дзецьмі. Як кажа Васіль, У яе быў свой кабінет на Чыстых сажалках.

— Яе кліенты дагэтуль тэлефануюць, — кажа ён. — Проста ёсць вельмі шмат людзей, якія ёй удзячныя за тое, што яна для іх зрабіла. Наогул яе многія вельмі любілі. Напрыклад, яны з Міхаілам заўсёды на святы выбіраліся на прыроду, гатавалі шашлыкі і ўсё такое. І збіралі вакол сябе шмат людзей. Бацькоў, якія засталіся ў Брэсце (бацьку Ані цяпер 71, а маці — 69 гадоў), яна таксама падтрымлівала, асабліва падчас каранавіруса, калі ў Беларусі пра гэта маўчалі і нічога не казалі. Перадавала ім розныя лекі, вітаміны, падтрымальныя прэпараты. Яна была вельмі класнай мамай і вельмі класнай дачкой.

Анна Волкова. Фото: соцсети
Ганна Волкава. Фота: старонка ў Instagram знаёмай Ганны

«Яна была за братэрства, за тое, каб усім было добра»

Вайну ва Украіне Васіль і Ганна ніколі ў дэталях не абмяркоўвалі, кажа ён. Але ў гэтым пытанні жанчына выступала супраць любога гвалту. Паводле суразмоўцы, у беларускі было шмат родных ва Украіне, і з некаторымі ўжо даўно няма сувязі.

— Не было думак ні за, ні супраць. Яна перажывала за людзей і з таго, і з таго боку, была наогул супраць любога гвалту, — апісвае мужчына. — Яна была за братэрства, за тое, каб усім было добра. Вось што я магу дакладна сказаць.

Для Васіля Ганна была вельмі блізкім чалавекам і ва ўсім яго падтрымлівала. Ён успамінае: у любой сітуацыі яна станавілася на яго бок і заўсёды была гатовая дапамагчы.

— Гэта адзіны чалавек, які мне казаў: «Што б ні адбывалася, дзейнічай так, як лічыш патрэбным, а я буду стаяць побач і падаваць патроны», — дзеліцца ён. — То-бок яна была за мяне. Ёй было няважна, што адбывалася ў маім асабістым жыцці, з кім я разыходзіўся, з кім сустракаўся ці нешта яшчэ. Яна чалавек, які мяне падтрымліваў вельмі моцна. Калі ў яе нешта здаралася, я заўсёды дапамагаў.

Бацькі Ганны ўжо прыехалі ў Маскву і прабудуць там прыкладна да канца красавіка. Яе 13-гадовы сын, удакладняе Васіль, адзін не застанецца: сваякі ўжо заняліся пытаннямі апекі. Да таго ж у сям'і беларускі заўсёды былі цёплыя адносіны, і цяпер усе падтрымліваюць адно аднаго. Яшчэ вельмі дапамагае салідарнасць ад навакольных, дадае ён.

— Больш за дзесяць аднакласнікаў Ані перадалі яе бацькам грошы на тое, каб… — робіць паўзу суразмоўца. — Ну, узялі ўдзел ва ўсім гэтым. То-бок самі сабраліся і напісалі. І гэта менавіта аднакласнікі па школе. Проста яна была для ўсіх… Там жа раён маленькі, і шмат народу яе ведала…

Прадстаўнікі беларускай амбасады, наколькі вядома Васілю, з сям’ёй не звязваліся і дапамогі не прапаноўвалі. Родныя загінулай беларускі ў сваю чаргу да іх таксама не звярталіся. Паводле папярэдняй інфармацыі, Ганну Волкаву пахаваюць на гэтым тыдні, у сераду або чацвер. Дакладнага часу і месца пакуль няма.

Чытайце таксама