Двух старшакласнікаў затрымалі за стварэнне неанацысцкага тэлеграм-канала. Відэа з імі апублікаваў тэлеграм-канал ГУБАЗіК.
У паведамленні гаворыцца, што падлеткі лічылі сябе «скінхэдамі» і планавалі вулічныя напады на прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў неславянскай знешнасці.
«Недалеткі адпрацаваныя з удзелам інспекцыі па справах няпоўнагадовых. Пакуль што папярэджанне, строгі нагляд і адказнасць для бацькоў за неналежнае выхаванне», — пракаментавалі затрыманне падлеткаў сілавікі.
На відэа адзін з затрыманых падлеткаў расказаў, што вучыцца ў 10-м класе і яму 16 гадоў. Другі школьнік сцвярджае, што стварыў неанацысцкі тэлеграм-канал.