Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  4. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


У панядзелак, 29 студзеня, стала вядома пра гібель Валерыя Драко, гітарыста папулярнага ў 90-я гады беларускага рок-гурта «Мясцовы час». Як паведаміў «Люстэрку» экс-клавішнік калектыву Руслан Парфёнаў, Валерый Драко загінуў у пажары некалькі месяцаў таму.

Валерий Драко, гитарист группы "Мясцовы час". Фото: facebook.com/parfionau.ruslan
Валерый Драко, гітарыст гурта «Мясцовы час». Фота: facebook.com/parfionau.ruslan

— Я даведаўся пра гэта ўчора, мы стэлефаноўваліся з адным з удзельнікаў «Мясцовага часу», і ён мне паведаміў пра гэта, — кажа Руслан Парфёнаў. — Дакладных падрабязнасцяў ніхто не ведае, з нашых у Полацку і Наваполацку амаль нікога не засталося. Хтосьці кажа, што Валерый Драко загінуў месяц таму, хтосьці — што тры месяцы. Гэта здарылася праз пажар. Гэта ўжо другая смерць у гурце — каля 12 гадоў таму загінуў наш бубнач Аляксандр Свядрыцкі.

Смерць музыкі «Люстэрку» таксама пацвердзіў беларускі пісьменнік, аўтар тэкстаў для гурта «Мясцовы час» Алесь Аркуш:

— Мне паведамілі, што Валера Драко не стала каля двух месяцаў таму. Ён заснуў з цыгарэтай і загінуў у пажары.

Группа «Мясцовы час» быў заснаваны ў 1987 годзе ў Полацку. Спачатку ён называўся «Местное время» і выконваў песні на рускай мове. Пазней удзельнікі пачалі выконваць беларускамоўныя кампазіцыі і перайменавалі гурт у «Мясцовы час». Пачынаючы з 1990 года калектыў актыўна выступаў на шматлікіх фестывалях, яго песні з’явіліся ў ТБ- і радыёэфірах. Аднак слава была нядоўгай. «Мясцовы час» спыніў існаванне ў канцы 1992 года.