Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Умер папа Франциск
Читать по-русски


Мінскі гарадскі суд вынес прысуд палітвязню Андрэю Савінскаму, абвінаваціўшы яго ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК) і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361−2 КК). Справу разглядала суддзя Вера Галукова. Пра суд над палітвязнем расказала «Вясна».

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Спачатку Андрэя Савінскага затрымалі па адміністрацыйнай справе і асудзілі на 15 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці), але пасля адбыцця пакарання яго не выпусцілі. Да суда ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 Мінска.

Судовы працэс пачаўся 26 кастрычніка 2023 года і доўжыўся да 15 лістапада. Прысуд стаў вядомы толькі цяпер.

Паводле абвінаваўчага заключэння, Савінскі за паўтара года перавёў на рахункі неназваных фондаў, прызнаных «экстрэмісцкімі», суму, эквівалентную 50 далярам. Для гэтага ён неаднаразова карыстаўся сваім уліковым запісам у Facebook.

Сцвярджаецца, што мужчына таксама стварыў і размясціў у адным з чатаў у Telegram чатыры тэкставыя паведамленні, нібыта скіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці ў грамадстве.

Мінчука прызналі вінаватым па двух артыкулах КК (ч.1 арт. 130 КК, а таксама ч. 1 і ч. 2 арт. 361−2 КК) і па сукупнасці прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 200 базавых велічынь (7400 рублёў).

Чытайце таксама