Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  4. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  5. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  6. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  13. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  14. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


Нядаўна навукоўцы папярэдзілі, што сэкс-цацкі могуць стаць крыніцай шкодных для нашага арганізма часцінак мікрапластыку. Але, аказваецца, гэта не адзіная небяспека, якую тояць у сабе гэтыя інтымныя прадметы. «Люстэрка» спытала ў былой уладальніцы сэкс-шопа, якія тавары з яе крамы карысталіся папулярнасцю ў беларусаў і беларусак, а ў дактароў — пра тое, чым яны могуць быць небяспечныя.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / cottonbro studio
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / cottonbro studio

Якія цацкі папулярныя ў жыхароў і жыхарак Беларусі

Паводле экс-уладальніцы сэкс-шопа ў Мінску Алы Пірумавай, беларусы і беларускі нічым не вылучаюцца ў сваіх сімпатыях ад людзей з іншых краін свету.

— У жанчын топ-3 можна назваць такі: вібратары, трэнажоры для цягліц тазавага дна, лубрыканты, — кажа суразмоўніца. — Сярод вібратараў перавага аддаецца тым, у якіх некалькі функцый. Імі могуць быць вібрацыя на розных узроўнях магутнасці або дадатковы падагрэў.

Лубрыканты беларускі купляюць як самыя звычайныя, так і ядомыя, сагравальныя, астуджальныя, стымулявальныя або тыя, што расслабляюць цягліцы.

— Мужчыны часцей купляюць мастурбатары і эрэкцыйныя кольцы, а яшчэ прэзерватывы, — пералічвае Пірумава. — Што да апошніх, то ў сэкс-шопах мужчыны шукаюць брэнды, якіх не знайсці ў супермаркетах і нават аптэках: з шырокімі памеравымі лінейкамі, каб падабраць прыдатныя для сябе.

Эрекцыйныя кольцы, паводле былой уладальніцы сэкс-шопа, выбіралі часцей без экзотыкі: куплялі ў асноўным звычайныя сіліконавыя мадэлі, максімум — з вібрацыяй. Хоць існуюць, напрыклад, таксама скураныя зацяжкі на пеніс або кольцы са сталі.

Ці можа ўсё гэта нашкодзіць? І чаго менавіта баяцца?

Расказваюць уролаг, чалец Еўрапейскай і Украінскай асацыяцыі ўролагаў Аляксандр Кардонаў і гінекалагіня з больш чым 20-гадовым досведам працы, імені якой мы не называем з меркаванняў яе бяспекі.

Фалаімітатары, вібратары, анальныя стымулятары

Існуе чатыры тыпы вібратараў: вагінальныя, клітаральныя, анальныя і камбінаваныя. Анальныя могуць выкарыстоўвацца не толькі жанчынамі, але і мужчынамі. А вагінальныя вібратары, паводле гінекалагіні, часам выкарыстоўваюцца пацыенткамі нават з медыцынскімі мэтамі.

— Іх выкарыстоўваюць для лячэння сэксуальных паталогій, такіх як анаргазмія (немагчымасць дасягнуць аргазму з медыцынскіх прычын ці ў пэўнай сітуацыі. — Заўв. рэд.), — тлумачыць спецыялістка. — У спалучэнні з рознымі лекавымі прэпаратамі і іншымі метадамі ўздзеяння вібратары таксама выкарыстоўваюцца для лячэння застою вянознай крыві ў малым тазе. Або падчас рэабілітацыі пасля родаў.

Шкоды ад вібратараў практычна няма, запэўнівае гінекалагіня. Галоўнае — гэта выбраць той, які зроблены з добрага матэрыялу, то-бок медыцынскага сілікону.

— Купляючы вібратар, удакладніце ў прадаўца, ці сертыфікаваны тавар у Беларусі, — раіць суразмоўніца. — Таксама не варта пачынаць з нейкіх экстрэмальных памераў. Для пачатку паспрабуйце нешта больш рэальнае. Дастаткова 3,5, максімум — 4,5 сантыметра дыяметрам і 16−18 даўжынёй. Калі з такімі памерамі будзе камфортна, то можна эксперыментаваць далей. Але як толькі адчуеце боль, неадкладна спыніце стымуляцыю. Калі вы спыніліся, а яна не праходзіць нават праз пару хвілін, гэта падстава звярнуцца да доктара як мага хутчэй.

Усё нашмат складаней з анальнымі цацкамі: і гінекалагіня, і ўролаг папярэджваюць, што з імі трэба быць максімальна асцярожнымі. Выкарыстоўваць анальныя сэкс-цацкі супрацьпаказана тым, у каго ёсць праблемы з анусам або прамой кішкай, у тым ліку гемарой і любыя запаленні.

— Прамая кішка чалавека разлічаная на выхад, а не на ўваход, — кажа Кардонаў. — Таму трэба, так скажам, прытрымлівацца пэўных правілаў гульні. Апаражніць кішку (для гэтага можна зрабіць клізму), не спяшацца і абавязкова выкарыстоўваць якасную змазку.

У адрозненне ад вагінальных цацак, у тых, якія прызначаныя для анальных практык, медыцынскіх паказанняў да выкарыстання няма. Але некаторыя мужчыны, як адзначае ўролаг, ужываюць такія дэвайсы для масажу прастаты.

— Насамрэч няма ніякіх навукова абгрунтаваных доказаў карысці такога масажу, — заўважае Кардонаў. — Мы яго ўжо даўно не выкарыстоўваем і не рэкамендуем пацыентам. Вялікай шкоды прастаце вы гэтым не зрабіце, але ў ёй могуць з’явіцца рубцы (паталагічныя ўтварэнні тканкі, якія ў далейшым могуць прывесці да праблем з мачавыпусканнем і болю. — Заўв. рэд.). Прамую кішку ж траўмаваць яшчэ лягчэй.

Паводле суразмоўцы, сёння ва ўралогіі імкнуцца пазбягаць любых маніпуляцый з заднім праходам. Медык кажа, што ўжо не практыкуе нават забор соку прастаты (яго выкарыстоўваюць для дыягностыкі запаленняў), бо такі метад мяркуе стымуляцыю прастаты праз задні праход.

— Мая парада і мужчынам, і жанчынам: перад выкарыстаннем любых прадметаў для анальнай стымуляцыі пракансультавацца, у першую чаргу, з практолагам, — дадае ўролаг.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Штучныя вагіны

Гэта выключна мужчынскі клас цацак, прызначаны для атрымання дадатковага задавальнення праз стымуляцыю пеніса.

— Цяжка ўявіць сітуацыю, што на кансультацыі доктар рэкамендуе камусьці купіць штучную вагіну. Медыцынскіх абгрунтаванняў іх выкарыстання няма, — кажа Кардонаў. І дадае: — Хутчэй наадварот. Рэальнага сэксу, з выкідам гармонаў і якой-кольвек фізічнай актыўнасцю, штучная вагіна ці мастурбатар не заменяць.

А вось нашкодзіць сабе такімі цацкамі можна. Напрыклад, траўмаваць пеніс падчас вельмі актыўнага выкарыстання.

— Інтэнсіўнае самазадавальненне з дапамогай штучных вагін і іншых мастурбатараў, асабліва без дастатковай змазкі, можа прывесці да разрыву вуздэчкі крайняй плоці, — папярэджвае доктар. — У ёй шмат сасудаў, так што нават найменшы надрыў будзе суправаджацца багатым крывацёкам.

Аднак нашмат большую небяспеку ў такіх прадметах нясе, як ні дзіўна, гігіена. Дакладней, яе адсутнасць. Уролаг раіць не грэбаваць рэкамендацыямі вытворцаў і пасля кожнага выкарыстання цацкі не ленавацца старанна мыць яе з мылам і сушыць.

— У адваротным выпадку там можа развівацца хваробатворная флора, — дадае Кардонаў. — У сваю чаргу, гэта пагражае баланітам (запаленнем галоўкі пеніса. — Заўв. рэд.), баланапастытам (таксама запаленне, якое закранае крайнюю плоць. — Заўв. рэд.), кандыдозам, або малочніцай, і іншымі грыбковымі захворваннямі.

Трэнажоры тазавага дна

На думку гінекалагіні, такія рэчы павінныя адносіцца да тавараў медыцынскага прызначэння. Аднак людзі таксама ідуць па іх у сэкс-шопы. Такі трэнажор змяшчаецца ў вагіну і падчас выкарыстання выводзіць на невялікі пульт кіравання інфармацыю пра тое, з якой сілай жанчына напружвае цягліцы тазавага дна, і скіроўвае ход трэніроўкі.

Прыладу выкарыстоўваюць па паказаннях — напрыклад, пры нетрыманні мачы. Гінекалагіня адзначае, што яе можна выкарыстоўваць таксама для паляпшэння тонусу тазавага дна пасля родаў або падчас менапаўзы. Але ў любым выпадку трэба быць акуратнымі падчас выбару такіх прыстасаванняў.

— Пачынайце з тых трэнажораў, якія падыходзяць вашым індывідуальным патрэбам. Тут дапаможа толькі тэст прылады на практыцы, — кажа гінекалагіня. — Калі вы паспрабавалі і яна адчулася занадта цяжкай, то карыстацца ёю далей будзе як насіць занадта высокія абцасы — балюча і нязручна.

Звяртаць увагу падчас выбару, як і з вібратарамі, трэба на матэрыял, падкрэслівае доктарка. І раіць на сабе не эканоміць.

— Калі якасныя трэнажоры не на вашую кішэнь, лепш падысці да пытання творча і выкарыстоўваць даступныя метады трэніроўкі цягліц тазавага дна, напрыклад, практыкаванні Кегеля, — кажа суразмоўніца.

Эрэкцыйныя кольцы

На думку Кардонава, гэта адзіныя мужчынскія сэкс-аксэсуары, выкарыстанне якіх можа быць матываваным з медыцынскага пункту гледжання.

— Падчас эрэкцыі кроў прылівае ў пячорыстае цела пеніса, і, груба кажучы, клапаны яго сасудаў закрываюцца, затрымліваючы кроў. Але бывае, што дрэнна працуюць клапаны ў самім пенісе — кроў проста не затрымліваецца. Гэта лёгка выявіць на УГД сасудаў пеніса, — кажа медык.

Калі праблема заключаецца ў гэтым, то, лічыць Кардонаў, найлепшым рашэннем будуць менавіта эрэкцыйныя кольцы. Яны быццам «пераціскаюць» сасуд, перашкаджаючы адтоку крыві і захоўваючы цвёрдасць пеніса. Зрэшты, як правіла, эрэктыльную дысфункцыю выклікаюць праблемы, якія лечаць медыкаментозна.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: stock.adobe.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: stock.adobe.com

Ппадчас выбару кольцаў уролаг раіць больш увагі звяртаць не на якасць матэрыялаў, а на механіку выкарыстання цацкі. Яна мусіць лёгка здымацца ў любой сітуацыі.

— Альбо выбіраць такі матэрыял, які лёгка разрэзаць ў хатніх умовах, — прапануе варыянт уролаг. — Яшчэ варта памятаць, што такое кальцо нельга насіць доўга. Больш за гадзіну — ужо небяспечна. Або калі заўважаеце набраканне ці з’яўленне сінюшнага адцення — неадкладна здымайце цацку.

У адваротным выпадку, папярэджвае Кардонаў, гэта пагражае ішэміяй яечкаў або пеніса. То-бок адбудзецца адміранне тканак праз парушэнне ў іх крывацёку.

Лубрыканты (а разам з імі і прэзерватывы)

Паводле медыкаў, з якімі мы пагаварылі, гэта адна з самых небяспечных катэгорый сэкс-цацак.

— Часцей за ўсё людзі купляюць іх не задумваючыся. Хоць насамрэч варта было б, — кажа гінекалагіня. — Самыя распіяраныя вытворцы прэзерватываў і змазак не надта задумваюцца пра склад, а, адпаведна, і пра якасць прадукцыі.

Сам прэзерватыў, кажуць медыкі, не небяспечны, калі ні ў партнёра, ні ў партнёркі няма алергіі на латэкс. А вось лубрыканты, у тым ліку тыя, якімі «змазаныя» кантрацэптывы ў індывідуальнай ўпакоўцы, тояць нямала небяспек. Асабліва, паводле ўролага, тыя, што «падаўжаюць» полавы акт.

— У складзе такіх лубрыкантаў, як правіла, ёсць лідакаін, — папярэджвае медык. — А гэта адзін з самых частых алергенаў. Не проста так стаматолагі пытаюць у вас пра алергію перад тым, як зрабіць мясцовую анестэзію. Такія змазкі — тая ж мясцовая анестэзія з тым самым кампанентам.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / cottonbro studio
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / cottonbro studio

Больш за тое, выкарыстанне змазак, якія «падаўжаюць» полавы акт, можа прывесці да страты адчувальнасці ў абаіх партнёраў. У выніку сэкс можа папросту не завяршыцца аргазмам, нават калі раней з гэтым праблем не было.

Памятаючы пра ўсё гэта, медыкі раяць глядзець на склад прэзерватываў і лубрыкантаў да пакупкі.

— Магу сказаць, чаго ў іх дакладна не мусіць быць: вазеліну, хлоргексідыну, цукру, бензілавага спірту, рыцынавага алею (рыцыны), трыэтаналаміну, прапіленгліколю, — пералічвае Кардонаў. — Яшчэ варта звяртаць увагу на ўзровень pH прадукту. Для вагінальнага сэксу ён мусіць быць у межах 3,5−4,5, а для анальнага ідэальны 6−7.

Акрамя таго, тым, хто сутыкаецца з частымі рэцыдывамі малочніцы, медыкі ні ў якім разе не рэкамендуюць выкарыстоўваць лубрыканты з араматызатарамі або смакавымі дадаткамі. Яны будуць правакаваць вяртанне грыбковых захворванняў.

— І не выкарыстоўвайце ў якасці змазкі тое, што ёю не ёсць, — дадае ўролаг. — Напрыклад, крэм, вазелін і асабліва сліну. У ёй вельмі шмат бактэрый і іншай флоры, не сумяшчальнай з інтымнымі зонамі.

У канцы Аляксандр Кардонаў расказаў гісторыю са сваёй практыкі, якая наглядна дэманструе, што важна звяртаць увагу на склад тавараў, іх сертыфікацыю і пажадана таксама — на водгукі пакупнікоў.

— Адзін мой пацыент вырашыў паспрабаваць прэзерватыў, які яму прывезлі з Індыі, — успамінае ўролаг. — У яго здарыўся такі моцны хімічны апёк, што пачала адслойвацца скура на пенісе. Мы так і не высветлілі, ад чаго менавіта — ад латэксу ці лубрыканту на прэзерватыве.

Чытайце таксама