Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Умер папа Франциск
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Мінску сілавікі праводзяць масавыя ператрусы, у тым ліку ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото из архива zerkalo.io
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота з архіва «Люстэрка»

Праваабаронцы 28 лістапада атрымліваюць інфармацыю пра масавыя ператрусы ў Мінску. Дакладна вядома як мінімум пра шэсць такіх фактаў.

«Адзначым, што ў двух выпадках ператрусы праходзяць у людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай», — паведаміла «Вясна».

Пра сувязь з КР пішуць і праўладныя тэлеграм-каналы. Так, ГУБАЗіК паведаміў, што «сілавікі пачалі папярэдні этап падрыхтоўкі да выбараў у „Каардынацыйную раду“».

У прэс-службе КР пацвердзілі масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай.

Пазней стала вядома, што сілавікі прыйшлі па месцы прапіскі кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. «Дзіўныя людзі прыходзілі шукаць маю маёмасць па месцы прапіскі», — напісаў ён у Facebook.

І дадаў, што, «ведаючы бандыцкую сутнасць гэтага рэжыму», усё распрадаў яшчэ да канца 2021 года.

Таксама Народнае антыкрызіснае ўпраўленне паведаміла пра ператрусы ў Паўла Латушкі і іншых чальцоў каманды НАУ. Там адзначылі, што на іх дзейнасць гэта не паўплывае.

«Сёння да родных многіх супрацоўнікаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама ў кватэры, дзе яны раней пражывалі, прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў. Па нашых звестках, гэта адбываецца адначасова, масава і датычыцца прадстаўнікоў многіх дэмакратычных сілаў Беларусі. З вобшукам прыйшлі і да дому Паўла Латушкі», — гаворыцца ў паведамленні Паўла Латушкі.

Самі сілавікі паведамілі пра ператрус у аналітыка і вядоўцы вечаровага шоу Сяргея Чалага. Яны выклалі фота з кватэры на вуліцы Усходняй.

Усе яны жывуць за межамі Беларусі.