Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  10. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Увечары 9 кастрычніка на трасе пад Вільнюсам цягач насмерць збіў беларуса — загінулым аказаўся беларускі добраахвотнік Віктар Савіч, які ваяваў ва Украіне. Гэта «Люстэрку» пацвердзілі яго пабрацімы.

Скриншот видео
Віктар Савіч ва Украіне. Скрыншот відэа палка Каліноўскага

Трагедыя адбылася каля 19.40 у панядзелак каля горада Грыгішкес. Савіч ехаў на легкавіку, спыніўся і выйшаў з машыны. Кіроўца фуры, якая праязджала міма, не заўважыў мужчыну і наехаў на яго. Паводле суразмоўцы «Люстэрка», Віктар у той вечар мусіў сустрэцца са сваім сябрам, з якім разам ваявалі ва Украіне.

— У іх абодвух не было еўрапейскіх правоў. І яны пайшлі вучыцца ў мясцовую аўташколу. А тут Віця ўзяў машыну. Калі ехаў, у дарозе нешта зламалася, ён стаў на трасе, і яго збілі. Пабрацім наш, з якім яны блізка сябравалі, наогул ніякі, засмучаны. Яны тады дамовіліся сустрэцца, ён акурат праязджаў гэтае месца і ўбачыў машыну — так усё і даведаўся. Спытаў, дзе кіроўца, яму сказалі, што ўжо павезлі ў морг. Ён жа потым ездзіў на апазнанне, — расказаў яшчэ адзін былы добраахвотнік.

Паводле словаў мужчыны, пакуль не вядома, калі пройдзе пахаванне. Раней паведамлялася, што абставіны ДТЗ высвятляе літоўская паліцыя.

— Наколькі я ведаю, ягоная маці жыве за мяжой і, магчыма, прыедзе ў Вільнюс. Яна, вядома, забітая горам. Цела Віці яшчэ знаходзіцца ў моргу, напэўна, будуць праводзіцца экспертызы. Дзе яго будуць хаваць, я не ведаю, можа, сваякі захочуць перавезці на радзіму. Віця заўсёды марыў вярнуцца ў Беларусь, — дадаў суразмоўца.

Виктор Савич во время одной из акций в Беларуси. Фото: Белсат
Віктар Савіч падчас адной з акцый у Беларусі. Фота: «Белсат»

Віктар Савіч жыў у Гомелі, але пасля пратэстаў 2020-га пакінуў краіну і з’ехаў у Літву. Калі пачалася вайна ва Украіне, ён далучыўся да палка Каліноўскага. У ліпені 2022 года пакінуў фарміраванне і вярнуўся ў Вільнюс, пасля чаго адбыўся скандал з прапагандысткай БТ Ксеніяй Лебедзевай, якая апублікавала нібыта інтэрв'ю з ім як з «каліноўцам, які прыехаў у звальненне».

Сам Савіч у інтэрв'ю «Люстэрку» казаў, што з дзяржСМІ не меў зносін, а відэазапіс рабіўся для амбасады ЗША. Як выявілася, яго для Лебедзевай запісаў літовец Мантас Даніэлюс, якога цяпер абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі.

Як піша «Флагшток», у чэрвені 2022-га Савіч удзельнічаў у баі, у якім пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёна «Волат» Іван «Брэст» Марчук, а таксама яшчэ трое байцоў. Паводле інфармацыі выдання, пасля гібелі пабрацімаў Віктар «перажываў складаны перыяд». Таксама да ад’езду з Украіны на яго ціснулі сілавікі — «бралі ў закладнікі бацькоў, публікавалі іх відэа з камеры ІЧУ, пагражалі».

«Флагшток» заявіў, што мае перапіску, у якой Віктар расказвае пра гэта, і тое самае відэа з камеры. Таксама ў рэдакцыі дадалі, што пазней абмяркоўвалі з Савічам скандал з прапагандысткай. Той «адзначаў, што не хацеў трапіць у правакацыйную сітуацыю, але выказваў задавальненне тым, што спрыяў выкрыццю Мантаса Даніэлюса».

Віктар Савіч пісаў вершы і быў аўтарам гімна «Перамогі», паведамлялі ў палку Каліноўскага.