Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
Читать по-русски


Як стала вядома «Люстэрку», у аўторак, 18 ліпеня, супрацоўнікам літоўскага офіса кампаніі Wargaming прыйшоў ліст ад кіраўніцтва. У ім адміністрацыя папярэдзіла, што Літва можа ануляваць від на жыхарства тым, хто служыў у беларускім войску па кантракце. У лісце ішла гаворка як мінімум пра двух супрацоўнікаў, якіх ужо пазбавілі ВНЖ.

Офис белорусской компании Wargaming в Вильнюсе. Фото: wargaming.com
Офіс беларускай кампаніі Wargaming у Вільнюсе. Фота: wargaming.com

— У лісце гаворыцца, што Літва анулюе віды на жыхарства, якія атрымалі беларусы, што раней служылі па кантракце ва Узброеных сілах РБ. Гаворка пра прапаршчыкаў і афіцэраў. Прычым анулююць без усялякага папярэджання — проста ставяць перад фактам, — расказала «Люстэрку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Гэтую інфармацыю нам пацвердзіў і дзейны супрацоўнік кампаніі.

Нам не ўдалося аператыўна атрымаць каментар ад Wargaming што да сітуацыі з ануляванымі ВНЖ. Як толькі (і калі) мы яго атрымаем, то адразу апублікуем.

Як правіла, высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія атрымліваюць больш за 1,5 сярэдняга заробку ў Літве (у першым квартале 2023 года сярэдні заробак склаў 1192 еўра на рукі. — Заўв. рэд.), могуць прэтэндаваць на Blue card. Гэта спецыяльны від на жыхарства ў ЕС тэрмінам на тры гады. Рашэнне пра яго выдачу краіна ЕС прымае самастойна. Быў у двух супрацоўнікаў Wargaming Blue card ці «звычайны» ВНЖ, невядома.

У Wargaming у Літве працуе 986 чалавек. Чысты прыбытак літоўскай кампаніі па выніках 2022 года склаў больш за 2,2 мільёна еўра, яна ўваходзіць у тройку найбуйнейшых падаткаплатнікаў Літвы ў сферы IT.

Што кажуць у Дэпартаменце міграцыі

Па каментар «Люстэрка» звярнулася ў Дэпартамент па міграцыі пры МУС Літвы. Там адзначылі, што не каментуюць персанальных кейсаў па ануляванні ВНЖ і не маюць інфармацыі пра колькасць супрацоўнікаў кампаніі, якіх пазбавілі гэтага дакумента. Але дадалі, што, як правіла, такія рашэнні міграцыйныя службы прымаюць грунтуючыся на рэкамендацыях Дэпартамента дзяржбяспекі.

Мы звярнуліся і ў Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы, пацікавіліся, чаму былых вайскоўцаў-кантрактнікаў, якія працуюць у Wargaming, пазбавілі ВНЖ.

— Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі ацэньвае пагрозу дзяржаўнай бяспецы з боку замежнікаў у кожным канкрэтным выпадку з улікам канкрэтных абставінаў, — гаворыцца ў адказе прэс-службы. — Ацэнка пагрозы, якая ідзе ад асобы, можа быць змененая пасля высвятленні новых абставінаў у дачыненні да асобы, а таксама змены геапалітычнай сітуацыі. Прававыя акты не акрэсліваюць паняцця пагрозы бяспецы дзяржавы або вычарпальнага пераліку пагрозаў бяспецы дзяржавы — ацэнка ажыццяўляецца з улікам канкрэтных абставінаў, судовай практыкі і да т. п. Звяртаем вашую ўвагу, што суды неаднаразова адзначалі, што права прыязджаць у Літоўскую Рэспубліку і жыць тут не з’яўляецца натуральным, яно не даецца аўтаматычна грамадзянам трэціх краін і набываецца толькі ў тым выпадку, калі гэтыя асобы адпавядаюць патрабаванням закона «Пра прававое становішча замежных асобаў». Канчатковыя рашэнні пра ануляванне віду на жыхарства ў Літве прымае Дэпартамент міграцыі, ацэньваючы ўсе адпаведныя абставіны ў кожным канкрэтным выпадку, уключаючы ацэнку Дэпартамента дзяржбяспекі.

Нагадаем, не так даўно ў Дэпартаменце міграцыі Літвы паведамілі, колькі беларусаў з пачатку года атрымалі адмову ў выдачы ВНЖ краіны. На канец траўня іх было 309 — нашмат больш, чым за ўвесь 2022 год. Ім адмовілі з прычыны пагрозы бяспецы — напрыклад, людзі маглі адзначыць у анкеце, што падтрымліваюць Расію ў вайне.

Чытайце таксама