Мінскі абласны суд на выязным паседжанні ў памяшканні суда Мінскага раёна 22 траўня пачаў разглядаць справу Эдуарда Бабарыкі.
Відэа: «Мінская праўда»Эдуард Бабарыка — сузаснавальнік ужо няісных краўдфандынгавых платформаў «Вулей» і MolaMola. У траўні 2020 года ён узначаліў перадвыбарчую кампанію свайго бацькі, Віктара Бабарыкі. Іх затрымалі 18 чэрвеня таго ж года.
Ён знаходзіцца за кратамі ўжо амаль тры гады.
Эдуард абвінавачваецца па чатырох артыкулах КК: ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), арт. 235 (Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 3 арт. 130 (Распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 293 (Масавыя беспарадкі).
Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.