Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  4. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  9. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  10. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  11. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
Читать по-русски


Польшча робіцца ўсё прывабнейшым рынкам для беларускіх працоўных мігрантаў. Як паказалі звесткі афіцыйнай статыстыкі за 2022 год, упершыню за апошнія гады ў рэйтынгу працоўнай міграцыі Польшча абагнала Расію.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Куды беларусы найчасцей едуць на заробкі

Калі ў 2021 годзе ў Расію на заробкі, паводле афіцыйнай статыстыкі, паехалі 2063 беларусы, то Польшчу выбралі толькі 1319. А летась Польшчу выбралі ўжо 2606 чалавек, а Расію — 1976.

Акрамя таго, беларусы з’язджаюць працаваць у Літву (324 чалавекі), ЗША (146 чалавек) і ААЭ (98 чалавек).

Большасць беларусаў, што выехалі ў Польшчу, працуюць на рабочых спецыяльнасцях, 34 пазначаныя як кваліфікаваныя работнікі і спецыялісты, яшчэ 4 — супрацоўнікі ў сферы абслугоўвання і гандлю.

Прыкладна такія ж суадносіны і ў Расіі. 1769 беларусаў адправіліся туды працаваць рабочымі, кваліфікаванымі спецыялістамі — 14 чалавек, 187 — супрацоўнікі ў сферы абслугоўвання і гандлю, а 6 чалавек занялі пасады кіраўнікоў.

Усяго ў 2022 годзе з Беларусі выехала 5590 працоўных мігрантаў (у 2021 — 5732).

Хто найчасцей прыязджае ў Беларусь працаваць

У 2022 годзе ў Беларусь пачало прыязджаць менш працоўных мігрантаў — 6900 супраць 7794 у 2021 годзе.

Першае месца сярод іх займаюць грамадзяне Кітая. У 2022 годзе ў Беларусь прыехалі 2018 працоўных мігрантаў з КНР (у 2021 — 2532 чалавекі).

На другім месцы па-ранейшаму Украіна, нягледзячы на тое, што колькасць працоўных мігрантаў з гэтай краіны таксама знізілася — 1265 чалавек (у 2021 — 1543).

Трэцяе месца занялі грамадзяне Туркменістана. У 2022 годзе на заробкі з гэтай краіны прыехалі 808 чалавек. У 2021 годзе трэцяе месца трымалі грамадзяне Узбекістана (914 чалавек).