Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  5. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  12. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  13. Умер папа Франциск
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Удзельнікі групы, якая стварыла і адміністравала Telegram-канал «Чорная кніга Беларусі», завочна атрымалі па 12 гадоў калоніі. Прысуд ім абвясцілі 18 студзеня ў Мінску, перадае БЕЛТА.

Дмитрий Навоша. Фото: Sports.ru
Дзмітрый Навоша. Фота: Sports.ru

Суд прызнаў вінаватымі па ч. 3 арт. 130 (Распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 203−1 (Незаконны збор і распаўсюд персанальных звестак) 28-гадовую Яніну Сазановіч, 25-гадовага Данііла Багдановіча, 23-гадовую Вольгу Высоцкую, 21-гадовую Валерыю Занямонскую, а таксама 44-гадовага грамадскага дзеяча і журналіста, сузаснавальніка Sports.ru, выхадца з Беларусі Дзмітрыя Навошу. Усе яны знаходзяцца за мяжой, таму судовае паседжанне праходзіла ў парадку спецыяльнай вытворчасці.

Паводле версіі пракуратуры, абвінавачаныя стварылі і адміністравалі Telegram-канал «Чорная кніга Беларусі» і іншыя аналагічныя рэсурсы, дзе размяшчалі «ў адкрытым доступе інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сотняў грамадзян у сувязі з ажыццяўленнем імі прафесійнай дзейнасці».

«Прысуд у 12 гадоў? Ды хоць 112. Я і, думаю, іншыя завочна „судзімыя“ гатовыя прыняць на сябе любыя віртуальныя тэрміны выдуманых судоў цаной таго, каб свабода для рэальных палітвязняў прыйшла раней. Прысуд Беларусі страшнейшы. Пайшоў 29-ы год (Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе — Заўв. рэд.), і адбыванне пакарання ўсё яшчэ доўжыцца», — пракаментаваў прысуд Дзмітрый Навоша ў сваім Twitter.

Раней КДБ уключыў фігурантаў у «тэрарыстычны спіс».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.