Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  9. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
Читать по-русски


Дэпутаты ў першым чытанні прынялі праект закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Мэта падрыхтоўкі праекта закона — «прыняцце мер папераджальнага характару за ўчыненне злачынстваў экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) скіраванасці». «Люстэрка» папрасіла юрыста пракаментаваць галоўныя прапанаваныя змены ў Крымінальны кодэкс.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

З меркаванняў бяспекі мы пакінулі эксперта ананімным. Аднак усе яго звесткі ёсць у рэдакцыі.

Юрыст называе «дэкаратыўнымі» новыя крымінальныя артыкулы 289−1 «Прапаганда тэрарызму» і 375−2 «Парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў».

— За прапаганду тэрарызму ў нас і так могуць затрымаць. Зыходзячы з вызначэння закона, гэта той жа экстрэмізм. Уключэнне гэтага артыкула ў заканадаўства проста палягчае працу сілавікам, — каментуе юрыст. — Што да абароны дзяржсакрэтаў, то новы артыкул закранае толькі тых, хто адказны за іх неразгалошванне. Большасць людзей не мае да гэтага дачынення, таму што да такой інфармацыі ў іх няма доступу.

Юрыст адзначае, што галоўныя змены, якія хочуць унесці ў заканадаўства, датычаць злачынстваў супраць дзяржавы і супраць міру і бяспекі чалавецтва:

— Гэта паказвае, чаго асцерагаюцца сілавыя структуры. Я ў гэтым бачу іх перажыванні наконт таго, што канкрэтна для іх нясе вайна ва Украіне. Праз узмацненне вось гэтых артыкулаў яны ставяць мэту максімальна запалохаць магчымых праціўнікаў і папярэдзіць «дэструктыўныя» дзеянні з іх боку. Думаю, з гэтай прычыны змены ўносяцца толькі ў гэтыя артыкулы Крымінальнага кодэкса.

Таксама юрыст звярнуў увагу на артыкул 360 «Дыверсія».

— Я бачу, што нашыя і без таго вельмі агульныя фармулёўкі ў заканадаўстве расцягваюцца яшчэ больш, — адзначыў ён. — Тут мэта змяняецца з нанясення шкоды эканамічнай бяспецы на ўчыненне ёй шкоды. Розніца падаецца неістотнай, але ў маім разуменні атрымліваецца наступнае. Любая шкода эканамічнай бяспецы — гэта ужо дыверсія. Пры вялікім жаданні і пры цяперашняй беларускай практыцы любое злачынства супраць дзяржаўнай уласнасці можна назваць дыверсіяй. Напрыклад, на нейкі завод паставілі няякасныя дэталі, а ў выніку з іх кепска сабралі нейкі выраб. У выніку дзяржава ад гэтага панесла страты. Вось вам і дыверсія.

Ён таксама спыніўся на зменах у артыкуле 356 «Здрада дзяржаве»:

— Гэты артыкул не пашыраецца, па ім уводзяць толькі іншы від пакарання ў дачыненні да службовых асоб і вайскоўцаў — смяротнае пакаранне. Напрыклад, калі ў чалавека па службе быў доступ да дзяржаўных сакрэтаў і ён выдаў іх замежнай дзяржаве, ён ужо мае рызыку атрымаць такое пакаранне. Сюды ж трапляе і шпіянаж — пад ім таксама маецца на ўвазе збор і перадача замежнай дзяржаве сакрэтаў. Пры гэтым калі перад табой вуліцай едзе танк, то, відавочна, кірунак яго руху ўжо не з’яўляецца дзяржаўным сакрэтам. Такія звесткі максімальна даступныя неабмежаванаму колу асоб, цывільныя могуць іх выдаваць.

Юрыст тлумачыць і дапаўненне да артыкула 369−1 аб дыскрэдытацыі Узброеных сіл. Па яго словах, ён нагадвае кальку з расійскага заканадаўства:

— Сказаў, што ў нас танкі не заводзяцца — усё, дыскрэдытаваў войска. Назваў спецаперацыю вайной, згадаў, што прапаршчык дрэнны — ідзі ў турму. Любы чалавек можа стаць вінаватым у такім злачынстве, калі ён выкарыстоўвае непрыемную для Узброеных сіл фармулёўку.

— Пры гэтым у 125-м артыкуле, у якім гаворыцца пра напад на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай, уводзіцца адзінае дапаўненне. Чалавек будзе вызвалены ад крымінальнай адказнасці, калі раскажа пра падрыхтоўку такога злачынства, — дадае юрыст.

Ён тлумачыць, што ўсе гэтыя змены ў Крымінальным кодэксе робяцца для таго, каб «папярэдзіць выдачу нейкай інфармацыі».

— Магчыма, сілавікі асцерагаюцца нейкіх кейсаў, калі расіяне пачнуць наступаць з Беларусі ва Украіну. У такім выпадку, калі будзе грамадскае абвастрэнне, ім трэба нешта зрабіць, каб народ і вайсковыя дзяржслужбоўцы не пачалі «зліваць» нейкія звесткі вонкі, — каментуе юрыст.

Нагадаем, дэпутаты ў першым чытанні прынялі гэтыя змены.