Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  12. Умер папа Франциск
Читать по-русски


Памятаеце кранальную гісторыю, якая адбылася падчас футбольнага матча паміж камандамі «Смаргонь» і «Волна»? Пасля забітага пенальці абаронца «Смаргоні» Уладзіслаў Шубовіч вырашыў зрабіць сваёй дзяўчыне прапанову, але сцюард хацеў яму перашкодзіць. Блог «Людзі» знайшоў тую самую дзяўчыну, якой пляскалі трыбуны. Яе завуць Алена. Свайму маладому чалавеку яна адказала: «Так!» Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Футболист Владислав Шубович следа предложение своей девушке по время матча. Фото: Instagram Елены
Футбаліст Уладзіслаў Шубовіч зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне падчас матча. Фота: Instagram Алены

Алене 21 год, яна працуе ў IT і нядаўна пераехала з Мінска ў Брэст. З Уладзіславам яны разам ужо два гады. Год таму, калі хлопец перайшоў з каманды «Крумкачы» ў «Смаргонь» і стаў жыць і трэніравацца ў Гродзенскай вобласці, наведваць яго гульні ў дзяўчыны атрымліваецца не вельмі часта. Хоць раней, кажа, бывала амаль на ўсіх матчах.

— Улад заўсёды вельмі чакае мяне на сваіх гульнях, таму, калі атрымліваецца, я стараюся прыехаць. Так было і гэтым разам. Мы загадзя дамовіліся з бацькамі хлопца, што ў суботу, 12 лістапада, паедзем у Смаргонь на гульню, — расказвае Алена. — З намі яшчэ былі яго цётка з сям’ёй і сябры. Увогуле, спатрэбілася 15 запрашальнікаў.

Нягледзячы на такую сур’ёзную групу падтрымкі, ніякіх сюрпрызаў у той дзень Алена не чакала.

— Калі Улад забіў пенальці, на стадыёне пачало адбывацца нешта дзіўнае. На поле замітусіліся, але я не звярнула на гэта ўвагі. Разам з заўзятарамі радавалася голу, тым больш што яго забіў мой мужчына, — усміхаецца суразмоўніца. -У нейкі момант Улад падняў руку і пачаў мяне клікаць. Я разгубілася, не зразумела, што рабіць. І раптам з усіх бакоў пачалі крычаць: «Выходзь!» Да мяне падышоў незнаёмы мужчына і папрасіў прайсці з ім на поле.

Тут Алена пра ўсё і здагадалася. Спускаючыся з трыбун, яна расплакалася. І вось калі ў яе жыцці мусіла адбыцца адна з самых важных падзей, паміж ёй і Уладам нечакана з’явіўся сцюард. Супрацоўнік не зразумеў, што задумаў абаронца, і адштурхнуў Алену. Яна, прызнаецца, спалохалася, але настрою гэтай ёй не сапсавала. Тым больш што Улад апусціўся на калена.

— Вядома, я адказала яму «так», — не хавае эмоцый дзяўчына.

Фото: Grodno.in
Уладзіслаў робіць прапанову Алене. Фота: Grodno.in

Ну, а сцюард, усвядоміўшы тое, што адбылося, потым вельмі моцна выбачаўся і віншаваў будучых маладых.

— Яму было няёмка, але з нашага боку ніякіх прэтэнзій да яго няма, — кажа Алена.

На пытанне, а ці здарылася б прапанова, калі б Улад у той дзень не забіў, дзяўчына адказвае, што і сама яго пра гэта пыталася.

— Як выявілася, першапачаткова ўсё планавалася пасля гульні, падчас узнагароджання. Улад загадзя падрыхтаваў пярсцёнкі і кветкі. Усё гэта было ў гульцоў на лаўцы, — апісвае дзяўчына. — Калі «Волна» зарабіла пенальці, у «Смаргоні» адразу ж перадалі мяч Уладу і сказалі: «Гэта твой шанец».

Уладзіслаў разумеў: патрэбны гол. І гол адбыўся.

— У выніку ўсё выйшла супернечакана, — кажа Алена.

Вечар пасля гульні яны з хлопцам прабавілі ў коле яго калег і іх дзяўчат. Усе іх віншавалі.

Владислав Шубович и его будущая жена Елена. Фото: Instagram Елены
Уладзіслаў Шубовіч і яго будучая жонка Алена. Фота: Instagram Алены

Калі вяселле, пара пакуль не вызначылася. А вось тое, што яны абавязкова ажэняцца, брат Алены адчуў яшчэ да таго, як Алену з Уладам пазнаёміў.

— Мой брат і Улад даўно сябруюць. Брат шмат пра яго расказваў і пры гэтым дадаваў: «Вы будзеце разам, і ты выйдзеш за яго замуж». Я гэта ўспрымала як жарт, — успамінае дзяўчына. — Але праз год пасля знаёмства мы з Уладам пачалі сустракацца і хутка возьмем шлюб. Выходзіць, прадказанне спраўдзілася.