Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  10. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  13. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
Читать по-русски


Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў не раз папаўнялі кнігі — напрыклад, раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» або «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» Віктара Ляхора. У сярэдзіне кастрычніка чыноўнікі пайшлі яшчэ далей і прызналі экстрэмісцкай дзіцячую кнігу Іосіфа Бродскага, выпушчаную на беларускай мове выдавецтвам «Янушкевіч». Мы вырашылі спытаць у чыноўнікаў, што рабіць, калі хочаш выдаць кнігу і не стаць пры гэтым экстрэмістам. Магчыма, вы здзівіцеся, але ў камісіі, здаецца, не ведаюць.

Иллюстративное фото. Источник: Рexels.com
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Рexels.com

«Ацэньваецца не Бродскі і яго твор, а канкрэтнае друкаванае выданне»

Журналістка «Люстэрка» як простая грамадзянка патэлефанавала ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму. Яна спытала, што там могуць парэкамендаваць наконт падрыхтоўкі кнігі, каб яна ў выніку не стала экстрэмісцкай: ці трэба пазбягаць спалучэнняў чырвонага і белага ў ілюстрацыях або, напрыклад, гістарычных тэмаў.

Супрацоўніца камісіі адразу адзначыла, што яе арганізацыя не прызнае літаратуру экстрэмісцкай — гэта робіць суд, і патлумачыла, як разабрацца ў пытанні самастойна.

— Вазьміце 575-ю пастанову Савета міністраў, там ёсць палажэнне аб парадку правядзення ацэнкі, працы камісіі — вам усё будзе ясна і зразумела, як праходзіць. У камісію звяртаюцца дзяржорганы супрацьдзеяння экстрэмізму, якія вызначаныя законам Рэспублікі Беларусь па супрацьдзеянні экстрэмізму. Там таксама ёсць іх пералік. Яны прадстаўляюць інфармацыйную прадукцыю, камісія разглядае, і заключэнне накіроўваецца заяўніку. А далей ужо заяўнік з судом працуюць.

— Тую ж кнігу Бродскага таксама, напэўна, разглядалі…

— Камісія не разглядае кнігі — камісія разглядае зварот дзяржаўных органаў. Калі дзяржорган супрацьдзеяння экстрэмізму бачыць у нейкай інфармацыйнай прадукцыі нейкія элементы, ён можа на ацэнку адправіць, спытаць меркаванне грамадскай камісіі. Проста меркаванне, якое ў судзе не з’яўляецца афіцыйным доказам. Суд можа разглядаць гэта, а можа не разглядаць.

Камісія дае экспертнае заключэнне, якое ў выніку становіцца асновай для таго ці іншага судовага рашэння. Мы падрабязна расказвалі пра гэта ў разборы «доказаў», на падставе якіх суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы TUT.BY. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, аднак нам удалося атрымаць 72-старонкавае заключэнне камісіі і дэталёва яго вывучыць. Тады камісія ў сваім заключэнні заявіла, што найбуйнейшае медыя краіны з’яўляецца «пляцоўкай для прапаганды экстрэмісцкай дзейнасці».

— Не хочацца патраціць грошы, каб потым забаранілі нашу кніжку. У вас жа, можа, ёсць агульныя рэкамендацыі.

— Гэта не ў кампетэнцыі камісіі — папярэдняя ацэнка. Камісія разглядае выдадзеныя інфармацыйныя матэрыялы, друкаваную прадукцыю, сімволіку, атрыбутыку. Увесь пералік вы можаце пачытаць у пастанове. Камісія працуе на падставе нарматыўна-прававых дакументаў Рэспублікі Беларусь.

— Так, але не больш зразумела не робіцца, чаго не павінна быць у кнігах. Гістарычныя таксама прызнаюць…

— Слухайце, закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» паглядзіце, ну я не ведаю. У органы ўнутраных справаў звярніцеся — пракуратуру, КДБ — можа, вас там пракансультуюць. Але камісія не разглядае кнігі грамадзян, ёсць там нейкія элементы ці не. Што такое экстрэмізм, паўтаруся, у законе пачытайце. Там выразна прапісана. І паглядзіце, калі ўтрымліваюцца ў вашай кнізе такія элементы, значыць, суд, магчыма, прызнае яе экстрэмісцкай. Не ўтрымліваюцца — не прызнае. На сайце Міністэрства інфармацыі ёсць пералік таго, што ўжо прызнанае экстрэмісцкім. Калі ў вашай кнізе ёсць звесткі, якія ўжо з’яўляюцца экстрэмісцкімі, — таксама зразумела.

— Тут зразумела. Але ўчорашні выпадак з кнігай Бродскага — наогул нічога не зразумела. Гэта нобелеўскі лаўрэат, твор звычайны, для дзяцей.

— Вы ж разумееце, што ацэньваецца не Бродскі і яго твор, а канкрэтнае друкаванае выданне, канкрэтная кніга?

— Але там звычайная вокладка. Выдавец выказаў здагадку, што, магчыма, гэта праз караблік з аранжавай палоскай, можа, выглядае як бел-чырвона-белы. Гэта значыць, нельга, каб такое спалучэнне было?

— Тут трэба вам звярнуцца ў суд, на падставе чаго яны прызналі экстрэмісцкай кнігу. Не камісія гэта робіць, паўтаруся. Чаму да камісіі пытанні? Звярніцеся ў суд і пацікаўцеся.

— А яны дадуць такую інфармацыю звычайнаму чалавеку?

— Я не ведаю. Я ж не магу за суд нейкую інфармацыю перадаваць.

Які «экстрэмізм» угледзеў у дзіцячым выданні класічнага твора суд Цэнтральнага раёна, невядома: у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтай інфармацыі няма. Выдавец Андрэй Янушкевіч, каментуючы сітуацыю, выказаў здагадку, што рэч у выяве буксіра на вокладцы. ГУБАЗіК заўважыў кнігу яшчэ 16 траўня, калі прыйшлі з ператрусам у краму «Кнігаўка» і пачалі забіраць кнігі. «Я запытаўся ў галоўнага начальніка, што не спадабалася ў кнізе нобелеўскага лаўрэата. Дзіцячы верш, апублікаваны ў 1962 годзе, тэкст не мае ніякага дачынення да Беларусі… У адказ я пачуў, што падазронай з’яўляецца афарбоўка буксіра на ілюстрацыях».

«Камісія — гэта не экспертыза. Проста грамадскае меркаванне выказвае»

— Сядзіш і не ведаеш, можна табе нешта выдаваць ці нельга. Або нехта не такое спалучэнне колераў убачыць, нейкі факт камусьці не спадабаецца. Атрымліваецца, дакладных рэкамендацый няма? Па факце даведаешся, што стаў экстрэмістам?

— Ёсць закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму, і там усе элементы пазначаныя.

— Так, а потым прызнаюць кніжку, дзе караблік бела-чырвоны або бела-аранжавы намаляваны. У законе ж не напісана пра гэта. У звычайнага чалавека ў гэтым разабрацца і перадугледзець усе магчымыя наступствы не атрымліваецца.

— Паслухайце, ну ў спісе ж пералічаныя элементы, якія на сёння прызнаныя, якая інфармацыйная прадукцыя, якія выявы. Вы паглядзіце ўважліва. Упэўненая, зразумееце, што варта, што не варта цяпер у кнігах выдаваць. Калі ваша кніга для дзяцей, проста вершы нейкія, — выдавайце, калі ласка. Пры чым тут экстрэмізм?

— Напрыклад, я добра разумею, што нельга бел-чырвона-белыя сцягі або нейкую сімволіку выкарыстоўваць…

— Я не разумею, чаму ў вас да камісіі пытанне! У суд трэба звяртацца. Няма такога дакумента, які абавязвае на падставе заключэння камісіі прызнаваць [матэрыял экстрэмісцкім]. Суд вызначае. На заключэнні камісіі ці не — куча іншых доказаў. Можа, там не да кнігі, а да выдаўца нейкія пытанні, разумееце? Там жа па сукупнасці доказаў ацэньваюцца матэрыялы. Пры чым там нейкі караблік. Вы ў суд звярніцеся і даведайцеся, таму што дзяржорган цэлы пакет дакументаў падае туды і кучу іншых розных доказаў.

— А камісія тады чым займаецца?

— Разглядае звароты дзяржаўных органаў супрацьдзеяння экстрэмізму. Яны звяртаюцца з канкрэтным друкаваным выданнем, сімволікай, атрыбутыкай, абставіны справы паведамляюць. На падставе заявы [камісія] згаджаецца ці не з нейкім дакументам. Гэта грамадская камісія — не экспертыза, не ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Проста грамадскае меркаванне выказвае.

Вось цяпер пачынаюцца нейкія: «Мы там прачыталі, што прызнаныя камісіяй», пачынаюцца сюды званкі, пытанні. Я не разумею, чаму сюды пытанні, калі гэта суд па законе прызнае.

Гэта няпраўда. У справе TUT.BY заключэнне камісіі было названае менавіта «экспертызай», вось дакладная цытата:

«Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму праведзеная экспертыза інфармацыйнай прадукцыі, якая паступіла ў экспертную камісію на аптычным дыску».

— Суд жа на падставе экспертызы вашай…

— Я яшчэ раз паўтараю: на падставе сукупнасці доказаў. Неабавязкова для выканання судом заключэнне камісіі. Гэта проста меркаванне кангламерату людзей на грамадскіх пачатках, проста людзі, якія працуюць у розных дзяржорганах, установах адукацыі, структурах, сферах проста выказваюць сваё меркаванне. Усё. Экспертызы мы не праводзім. Мы ж не самі ўзялі кнігу і вырашылі прызнаць.

У пастанове, згаданай суразмоўніцай, пазначана, што асноўнымі задачамі Рэспубліканскай камісіі з’яўляюцца аналіз і кампетэнтная ацэнка сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі, прадстаўленых у Рэспубліканскую камісію, на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх прыкмет праяўлення экстрэмізму.

— А потым у кагосьці да малюнка паўстане пытанне, і ўсё.

— Ну, які адказ вы хочаце пачуць? Паўтаруся. Кнігі прыходзяць ад праваахоўных органаў. Туды звярніцеся, напэўна. Чаму яны [на яе звярнулі ўвагу], што гэта за кніга. Вы пачынаеце, караблік, караблік. Ёсць жа нейкія іншыя доказы пры звароце ў суд. Можа, да выдаўца, друкарні пытанні.

— Прызнаюць жа экстрэмісцкім матэрыял, кнігу ў гэтым выпадку, а не выдаўца або друкарню.

— Яшчэ абставіны канфіскацыі інфармацыйнай прадукцыі расказваюцца пры прыняцці рашэнняў камісіяй, пры разглядзе. І дзяржорганы наўпрост у суд могуць звярнуцца. Няўжо вы думаеце, што ўсё, што прызнаецца экстрэмісцкім, на камісіі разглядаецца? Не, абсалютна.

— Я падумала, раз вы шмат даследуеце літаратуру, малюнкі, у вас ужо ёсць агульнае разуменне, што можна і што нельга. І можаце даць парады, таму што папоўніць спіс экстрэмістаў не хочацца.

— У нас кніг друкуецца тысячы на год, не ведаю, чаму вы адразу думаеце, што ў вас там нешта экстрэмісцкае. Напэўна, [тады] да вас пытанні больш, а не да камісіі. Друкуйце, выдавайце літаратуру. Толькі вітаем, вядома, правільныя, разумныя кнігі. Людзі чытаюць, дзеці, бібліятэчныя фонды папаўняюцца. Калі ласка, працуйце! Паўтаруся, мы не экспертная ўстанова. Афіцыйныя экспертызы праводзіць Дзяржкамітэт судовых экспертыз.