Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  2. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  3. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  4. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  5. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  6. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  7. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  8. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  9. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  10. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  11. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  12. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  13. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  14. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  15. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  16. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  17. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  18. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
Читать по-русски


/

Рост цэн на ікру ў Беларусі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) патлумачылі пагаршэннем улову ласося ў Расіі. Тым не менш у ведамстве лічаць, што гэты прадукт «даступны» па цане для беларусаў. Паглядзелі, за колькі прадаюць ікру ласосевых рыб у дастаўках вядомых гандлёвых сетак.

Иллюстративный снимок. Фото: Iren / Pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Iren / pixabay.com

Цэны на ікру ласося

У МАРГ расказалі, што ікра даражэе праз зніжэнне аб’ёмаў улову ласосевых рыб у Расіі. «Аднак цана на ікру застаецца даступнай для пакупнікоў», — заявіў кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў.

Калі паглядзець у крамах цэны менавіта на ікру ласося, то ва ўсеагульнай яе даступнасці можна засумнявацца. Напрыклад, у дастаўцы сеткі АЛМІ бляшанка ласосевай ікры на 230 грамаў каштуе 131,36 рубля. За кілаграм выходзіць 571,13 рубля. Гэта расійскі прадукт гандлёвай маркі «Пуціна». Ёсць меншая бляшанка гэтага ж вытворцы — вагой 95 грамаў. Яе кошт — 49,43 рубля (549,22 рубля за кіло).

Трохі танней у гэтай жа дастаўцы прадаюць ласосевую крупчастую ікру ад «Санта Брэмар»: 57,6 рубля за 110 грамаў — атрымліваецца 523,64 рубля за кіло.

У «Е-дастаўцы» прапануюць 95 грамаў далікатэсу расійскай маркі «Тунгутун» за 36,99 рубля са зніжкай (42,99 рубля без дысконту). За кіло выходзіць 389 рублёў. Стаграмавая бляшанкі маркі «Красное Золото» каштуе 64 рублі (640 рублёў за кілаграм).

У дастаўцы Green ёсць варыянт ад «Санта Брэмар» па цане 62,99 рубля за 110 грамаў, або 572,64 рубля за кіло. Аднак у апісанні гаворыцца, што гэта «ікра ласосевых рыб», а не менавіта ласося.

У анлайн-краме «Гіпа» ласосевая ікра «Красное золото» (Расія) вагой 230 грамаўкаштуе 146,35 рубля. Гэта 636 рублёў за кілаграм. Тамсама 140 грамаў ікры «ласосевых рыб» маркі «Сделано в море» каштуе 70,49 рубля. Гэта 503,5 за кілаграм.

Таннейшы варыянт — ікра гарбушы

Ёсць таннейшыя варыянты, чым ласосевая ікра. Напрыклад, ікра гарбушы (якая таксама адносіцца да сямейства ласосевых). Так, у АЛМІ ёсць варыянт ад «Санта Брэмар» па цане 21,99 рубля за бляшанку на 105 грамаў. За кіло — 209,43 рубля.

Гэты ж прадукт у «Е-дастаўцы» ёсць па цане 19,99 рубля са зніжкай (25,79 рубля без яе). Гэта 190,38 рубля за кілаграм.

Стоимость икры горбуши марки "Совьет" в доставках АЛМИ, Green и "Е-доставке". Цены актуальны на 23 декабря 2024 года. Скриншоты с сайтов доставок.
Кошт ікры гарбушы маркі «Совьет» у дастаўках АЛМІ, Green і «Е-дастаўцы». Цэны актуальныя на 23 снежня 2024 года. Скрыншоты з сайтаў даставак

140-грамавую ўпакоўку ласосевай ікры ад «Санта Брэмар» у дастаўцы Green можна знайсці таксама па акцыі за 25,99 рубля (да яе — 33,59 рубля). Атрымліваецца, кіло каштуе 185,64 рубля.

Мала каму даступны дэлікатэс

Ёсць у гандлі і значна даражэйшыя варыянты, але ўжо ад іншай рыбы. Так, 50 грамаў асятровай ікры беларускага брэнда Admiral Husso абыдуцца ў 159 рублёў. І гэта са зніжкай (без яе — 217,61 рубля). У пераліку на кіло прадукту атрымліваецца 3180 рублёў. Гэта ў 1,3 разу больш, чым сярэдні заробак беларусаў да выплаты падаткаў (у кастрычніку ён быў 2 363,4 рубля).

Асятровая ікра ад «Санта Брэмар» выйдзе трошкі танней — 153,99 за 50 грамаў (або 3 079,80 рубля за кіло).

Чытайце таксама