Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  2. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  3. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  4. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  5. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  6. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  7. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  8. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  9. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  10. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  11. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  12. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  13. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  14. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  15. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  16. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  17. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  18. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
Читать по-русски


Польскі Беласток добра знаёмы многім беларусам. Да 2020 года ён быў адным з цэнтраў шопінгу для грамадзян нашай краіны. А пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі стаў другім пасля Варшавы польскім горадам, дзе беларусы шукаюць ратавання ад палітычных рэпрэсій. «Люстэрка» паразмаўляла з мэрам (у польскай традыцыі самакіравання — прэзідэнтам) Беластока Тадэвушам Трускаляскім пра ўплыў на Беласток закрыцця памежных пераходаў і міграцыйнага крызісу, пра «старых» і «новых» беларусаў у горадзе.

Мэр Белостока Тадеуш Трусколаский на встрече с выпускниками начальной школы, Белосток, 9 мая 2023 года. Фото:x.com/ttruskolaski
Мэр Беластока Тадэвуш Трускаляскі на сустрэчы з выпускнікамі пачатковай школы, Беласток, 9 траўня 2023 года. Фота: x.com/ttruskolaski

Тадэвуш Трускаляскі, 66 гадоў. Доктар эканамічных навук, палітык, з 2006 года — прэзідэнт (мэр) Беластока. Пасля першай перамогі пераабіраўся на гэтую пасаду яшчэ чатыры разы, апошні раз — у 2024 годзе, набраўшы ў першым туры 53,32% галасоў. У 2021 годзе стаў ініцыятарам прыпынення супрацоўніцтва з уладамі Гродна праз рэпрэсіі ў нашай краіне. У 2023 годзе разам са Святланай Ціханоўскай урачыста адкрыў каля генеральнага консульства нашай краіны ў Беластоку сквер Вольнай Беларусі.

«Гандлёвыя адносіны з Беларуссю ў значнай ступені замарожаныя»

— Беласток традыцыйна меў цесныя эканамічныя сувязі з Беларуссю. Грамадзяне нашай краіны ахвотна наведвалі гандлёвыя цэнтры і рынкі вашага горада. Ці былі яны важныя для эканомікі горада? Як закрыццё памежных пераходаў у Кузніцы Беластоцкай і Баброўніках паўплывала на стан гандлю і паслуг у Беластоку?

— Сапраўды, эканамічныя адносіны з Беларуссю мелі вялікае значэнне для Беластока. На беларускіх пакупнікоў прыпадала значная частка трафіку ў гандлёвых цэнтрах, яны былі важнай часткай мясцовай эканомікі. На жаль, цяпер гэта ў мінулым.

Вайна ва Украіне, міграцыйны крызіс на мяжы і палітычная сітуацыя ў Беларусі змянілі сітуацыю. Гандлёвыя адносіны з вашай краінай у значнай ступені замарожаныя.

Закрыццё памежных пераходаў у Кузніцы Беластоцкай і Баброўніках негатыўна адбілася на гандлі і паслугах у нашым горадзе. Паводле звестак Палаты падатковага ўпраўлення ў Беластоку, з 2022 года значна скарацілася колькасць мытных дэкларацый у Падляскім мытна-фіскальным упраўленні ў Беластоку, а таксама агульны кошт тавараў, задэклараваных у межах гэтай працэдуры як у нашым рэгіёне, так і на нацыянальным узроўні.

Многія кампаніі адчулі падзенне абаротаў. Прадпрымальнікі, якія вядуць бізнес у нашым горадзе, занепакоеныя вайной ва Украіне і крызісам на мяжы з Беларуссю. Тым не менш мясцовая эканоміка паступова адаптуецца да новых рэалій, шукаючы іншыя рынкі збыту сваёй прадукцыі.

— Як менавіта беластоцкія кампаніі робяць гэта? Ці прыводзіць скарачэнне колькасці кліентаў з Беларусі да закрыцця бізнесаў, дзе ім удаецца знайсці новых кліентаў замест беларусаў?

— Беластоцкаму бізнесу давялося сутыкнуцца з выклікамі, звязанымі са змяншэннем колькасці кліентаў з Беларусі. Некаторыя кампаніі, асабліва тыя, якія моцна залежаць ад беларускага рынку, былі вымушаныя перагледзець свае бізнес-мадэлі.

Аптымістычны той факт, што ў гандлі з Украінай усе паказчыкі імпарту і экспарту — як на рэгіянальным, так і на нацыянальным узроўні — значна выраслі. Адаптацыя да новых умоваў і гнуткасць мясцовых прадпрымальнікаў дапамаглі ім перажыць гэты складаны перыяд.

— Ці ведзяце вы перамовы з польскім урадам наконт неабходнасці адкрыць памежныя пераходы ў Падляскім ваяводстве? Ці прыслухоўваюцца цэнтральныя ўлады краіны да вашых аргументаў і ці ёсць перспектыва адкрыцця мяжы для простых беларусаў і палякаў?

— Так, падчас сустрэч з прадстаўнікамі ўрадавага боку я неаднаразова казаў пра неабходнасць пераасэнсаваць пытанне закрытых памежных пераходаў. Як прадстаўнікі мясцовых органаў улады мы, вядома, усведамляем складаную геапалітычную сітуацыю, але ў той жа час падкрэсліваем важнасць адкрытых межаў для мясцовай эканомікі.

Аднак канчатковыя рашэнні застаюцца за ўрадам. Я спадзяюся, што з часам будуць зробленыя крокі, якія дазволяць хаця б паступова адкрыць пераходы, вядома, з захаваннем усіх мер бяспекі.

Мэр Белостока Тадеуш Трусколаский во время голосования на местных выборах, в Белостоке, 21 апреля 2024 года. Фото:x.com/ttruskolaski
Мэр Беластока Тадэвуш Трускаляскі падчас галасавання на мясцовых выбарах, у Беластоку, 21 красавіка 2024 года. Фота: x.com/ttruskolaski

«Пасля падзей 2020 года ў Беластоку знайшлі прытулак некалькі тысяч беларускіх грамадзян»

— Пасля 2020 года многія грамадзяне Беларусі, ратуючыся ад рэпрэсій на радзіме, былі вымушаныя прыехаць у Беласток. Колькі беларусаў цяпер жыве ў вашым горадзе? Яны інтэгруюцца ў польскае грамадства ці жывуць у коле сваёй дыяспары?

— Дакладную колькасць вызначыць складана, але, паводле нашых ацэнак, пасля падзей 2020 года ў Беластоку знайшлі прытулак некалькі тысяч беларускіх грамадзян. Большасць з іх спрабуе інтэгравацца ў польскае грамадства, захоўваючы пры гэтым сваю нацыянальную ідэнтычнасць.

Існуюць беларускія арганізацыі, якія падтрымліваюць гэтую супольнасць. Але мы таксама бачым, што многія беларусы актыўна ўдзельнічаюць у жыцці горада, уладкоўваючыся на працу, адкрываючы фірмы і ўдзельнічаючы ў мясцовых ініцыятывах. Гэтыя людзі могуць разлічваць на нашую дапамогу — я маю на ўвазе мясцовыя ўлады Беластока, а таксама няўрадавыя арганізацыі нашага горада.

Акрамя таго, пры няўрадавай арганізацыі Wspólnota Polska («Польская супольнасць», займаецца ўмацаваннем сувязяў польскай дыяспары з радзімай і падтрымкай палякаў за мяжой. — Заўв. рэд.) у 2021 годзе быў адкрыты Цэнтр дапамогі палякам з Беларусі і беларусам, якія бягуць ад рэжыму ў сваёй краіне. Існуе таксама Цэнтр беларускай культуры, а яшчэ муніцыпальнае падраздзяленне — Цэнтр сацыяльнай актыўнасці — праводзіць мерапрыемствы для бежанцаў, у тым ліку з Беларусі.

— Ці заўважная прысутнасць вялікай колькасці беларусаў у жыцці Беластока? Магчыма, яны арганізуюць уласныя фестывалі ці адкрываюць беларускія бізнесы, якія робяцца важнай часткай гарадскога жыцця?

— Адназначна так. Дзеці і падлеткі вучацца ў беластоцкіх школах. Іх бацькі працуюць у розных кампаніях ці займаюцца бізнесам.

Беларусы таксама арганізуюць культурныя мерапрыемствы — фестывалі, выставы і літаратурныя сустрэчы. Яшчэ тут даволі шмат беларускіх журналістаў, якім мы далі памяшканне ў цэнтры горада, каб ім было дзе працаваць. Гэтыя ініцыятывы ўзбагачаюць сацыяльнае і культурнае жыццё Беластока, а беларускія кампаніі робяцца важнай часткай мясцовай эканомікі. Мы падтрымліваем гэтую дзейнасць і радыя, што Беласток становіцца месцам, дзе разнастайнасць — гэта каштоўнасць.

«Жыхарам не спадабалася гэтая ідэя, але цяпер тут — сквер Вольнай Беларусі»

— У 2022 годзе гарадскія ўлады Беластока прынялі рашэнне назваць частку адной з вуліц горада (на ёй размешчанае генеральнае консульства нашай краіны) вуліцай Вольнай Беларусі. Але ў 2023 годзе мясцовыя жыхары выступілі супраць перайменавання, і ранейшую назву вярнулі. Як жыхары Беластока ставяцца да таго, што ў іх горад прыехала шмат беларусаў? Ці здараюцца канфлікты на этнічнай глебе?

— Варта нагадаць, што Беласток мае доўгую гісторыю мультыкультуралізму, што спрыяе ўзаемнай павазе і супрацоўніцтву. Вядома, бываюць і рознагалоссі, як у выпадку з назвай вуліцы, але гэтая сітуацыя не была звязаная з якімі-кольвек канфліктамі.

Увосень 2022 года ўчастак вуліцы Электрычнай стаў вуліцай Вольнай Беларусі. Такім чынам дэпутаты Беластока выказалі сваю салідарнасць з беларусамі, якія змагаюцца супраць рэжыму Лукашэнкі. Менавіта тут знаходзіцца беларускае консульства, і менавіта тут беларусы — як беларуская меншасць, так і прадстаўнікі дыяспары — збіраюцца на акцыі пратэсту ці дэманстрацыі.

Але жыхарам не спадабалася гэтая ідэя, бо для іх гэта значыла неабходнасць памяняць дакументы. Таму яны аспрэчылі рашэнне дэпутатаў у Ваяводскім адміністрацыйным судзе, і суд з імі пагадзіўся. Але цяпер на тым самым месцы з’явіўся сквер Вольнай Беларусі.

Жыхары Беластока адкрытыя і гасцінныя, і тут няма этнічных канфліктаў. Дыялог і супрацоўніцтва — ключавыя ў такіх сітуацыях.

Светлана Тихановская и президент Белостока Тадеуш Трусколаский на открытии сквера Свободной Беларуси. Белосток, Польша, 14 июля 2023 года. Фото: MOST
Святлана Ціханоўская і мэр Беластока Тадэвуш Трускаляскі на адкрыцці сквера Вольнай Беларусі. Беласток, Польшча, 14 ліпеня 2023 года. Фота: MOST

— У Беластоку жыве шмат польскіх грамадзян, якія лічаць сябе этнічнымі беларусамі. У іх ёсць свая радыёстанцыя, газета і праграма на мясцовым тэлебачанні. Ці зліваюцца «старыя» і «новыя» беларусы Беластока ў адну групу? Альбо яны існуюць паралельна?

— Выглядае на тое, што беларуская супольнасць у Беластоку — як тыя, для каго Польшча — дом, так і прыезджыя, — безумоўна, знаходзіць агульную глебу для разумення і супрацоўніцтва. Але адначасова захоўвае пэўную самабытнасць дзвюх групаў.

У «старых» беларусаў ёсць свае сталыя інстытуты, СМІ, арганізацыі. «Новыя», з іншага боку, ствараюць свае ўласныя, прыносяць свежы погляд і энергію, якія ўзбагачаюць супольнасць. Фактар, які аб’ядноўвае дзве групы — гэта, безумоўна, культура і традыцыі.

«Беласток спрабуе прыстасавацца да новай сітуацыі»

— Ці ўплывае міграцыйны крызіс, у прыватнасці, увядзенне 200-метровай буфернай зоны на мяжы з Беларуссю, на эканоміку Беластока?

— Міграцыйны крызіс цягнецца ўжо даволі доўга і, вядома, мае свае наступствы. Я ўжо казаў пра негатыўны ўплыў на эканоміку Беластока і рэгіёна. Аднак варта дадаць, што ён таксама моцна ўплывае на турызм, які быў важным сектарам мясцовай эканомікі.

Хоць пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спробаў нелегальна перасячы мяжу скарацілася, многія турысты па-ранейшаму аддаюць перавагу таму, каб пазбягаць нашага рэгіёна. Нягледзячы на гэтыя праблемы, Беласток спрабуе прыстасавацца да новай сітуацыі, падтрымліваючы мясцовы бізнес і шукаючы альтэрнатыўныя рынкі і крыніцы даходу.

— Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе і пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021-м ці падтрымліваеце вы кантакты з беларускімі афіцыйнымі асобамі? У нейкіх сферах яшчэ працягваецца супрацоўніцтва з афіцыйнымі ўладамі Беларусі?

— А ці магчымы дыялог паміж дыктатурай і дэмакратыяй? Палітычная сітуацыя ў Беларусі прывяла, мякка кажучы, да крызісу даверу паміж нашымі краінамі. Менавіта таму супрацоўніцтва з афіцыйнымі беларускімі ўладамі было прыпыненае.

На фоне рознагалоссяў з нагоды ўварвання Расіі ва Украіну, да якога далучылася і Беларусь, а таксама на знак салідарнасці з Украінай, якая змагаецца, у сакавіку 2022 года мясцовае самакіраванне Беластока аднагалосна падтрымала ўнесеныя мной прапановы пра разрыў супрацоўніцтва з беларускімі і расійскімі гарадамі — пабрацімамі Беластока. Гэта Гродна (пагадненне пра партнёрства было падпісанае 16 сакавіка 2018 года. — Заўв. рэд.), Пскоў, Калінінград, Томск і Іркуцк.

Председатель Гродненского горисполкома Мечислав Гой и президент Белостока Тадеуш Трусколаский подписывают соглашение о сотрудничестве. Белосток, Польша, 16 марта 2018 года. Фото: Dawid Gromadzki / UM Białystok
Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і мэр Беластока Тадэвуш Трускаляскі падпісваюць пагадненне пра супрацоўніцтва. Беласток, Польшча, 16 сакавіка 2018 года. Фота: Dawid Gromadzki / UM Białystok

— З кім з прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў вы сустракаліся і вялі перамовы? Што вы абмяркоўвалі?

— Я меў гонар прымаць у сябе, перш за ўсё, лідарку беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую, а таксама апазіцыйнага палітыка Паўла Латушку. Мы абмеркавалі магчымасці падтрымкі беларускай супольнасці ў Беластоку, а таксама шырокае супрацоўніцтва ў імя дэмакратычных каштоўнасцяў і абароны правоў чалавека.

Беласток — горад, адкрыты для дыялогу і падтрымкі ўсіх, хто ратуецца ад пераследу. Я цвёрда веру, што прыйдзе час, калі мы ўсе разам будзем радавацца свабодзе і незалежнасці Беларусі.

Светлана Тихановская, Павел Латушко и президент Белостока Тадеуш Трусколаский на открытии сквера Свободной Беларуси. Белосток, Польша, 14 июля 2023 года. Фото: MOST
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і мэр Беластока Тадэвуш Трускаляскі на адкрыцці сквера Вольнай Беларусі. Беласток, Польшча, 14 ліпеня 2023 года. Фота: MOST

— Вы згадалі Паўла Латушку, які з 1996 да 2000 года быў віцэ-консулам і консулам Беларусі ў Беластоку. Ці камунікавалі вы з ім у той час? Якія ў вас засталіся ўспаміны пра яго? Ці думалі вы тады, што гэты прадстаўнік беларускіх уладаў аднойчы стане апазіцыйным палітыкам?

— Так, мне даводзілася сустракацца з Паўлам Латушкам падчас ягонай працы ў Беластоку. Тады ён быў прадстаўніком беларускага ўрада, і нашыя кантакты ў асноўным датычылі пытанняў памежнага супрацоўніцтва.

Ён запомніўся мне як прафесійны і кампетэнтны дыпламат. Тады я не думаў, што ён стане адным з лідараў апазіцыі. Але яго роля сёння паказвае, як дынамічна мяняецца палітычная сітуацыя ў Беларусі.

Чытайце таксама