Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  2. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  3. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  4. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  5. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  6. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  7. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  8. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  9. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  10. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  11. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  12. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  13. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  16. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  17. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Латвіі Эвікай Сіліняй рашэнні краін Балтыі абмежаваць уезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Як лічыць Ціханоўская, такія крокі не вырашаюць праблем, паведамілі ў прэс-службе яе Офіса.

Лидерка беларусских демократических сил Светлана Тихановская и премьер-министр Латвии Эвика Силиня, июль 2024 года. Фото: Офис Светланы Тихановской
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня, ліпень 2024 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская і Сіліня сустрэліся падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі. Ціханоўская звярнула ўвагу на спрэчнасць апошніх рашэнняў краін Балтыі абмежаваць уезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Падкрэсліла, што гэтыя меры б’юць перш за ўсё па беларусах, а не па рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, заклікала зрабіць палёгку для фізічных асобаў.

«Мы разумеем, што гэтае абмежаванне ўведзенае ў адпаведнасці з інструкцыямі ЕС, і разумеем, што абмежаванні ўведзеныя з прычынаў бяспекі, а таксама неабходнасці закрыць шчыліны. Але канкрэтна гэтае абмежаванне не вырашае ніводнай з праблемаў. Гэтае рашэнне паспешлівае. Таму мы просім Латвію і іншыя краіны ЕС разгледзець шырокія выключэнні. Разам з тым важна, што пасажырскі аўтобусны рух захоўваецца», — адзначыла Ціханоўская пасля сустрэчы.

Пытанне абмежаванняў лідарка падымала і на сустрэчах з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам, кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім, літоўскім прэзідэнтам Гітанасам Наўседам, а таксама кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Жазэпам Барэлем.

Нагадаем, з 18 ліпеня Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю легкавых аўто на беларускіх нумарах. Да 16 жніўня 2024 года ў Літву змогуць заехаць зарэгістраваныя ў Беларусі легкавікі, калі яны не прызначаныя для продажу і належаць грамадзянам Беларусі з дзейнай візай ці відам на жыхарства ў Літве (часовым або пастаянным), якія дазваляюць уезд у ЕС. Пры гэтым кіраваць аўтамабілем мусіць яго ўласнік. Гэтае выключэнне не распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.

15 ліпеня аналагічнае абмежаванне ўвяла Латвія, а 17 ліпеня стала вядома пра такую ж забарону ў Эстоніі. У Польшчу аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй пакуль могуць заязджаць без абмежаванняў, але толькі ў выпадку, калі ў салоне машыны знаходзіцца яе ўладальнік.