Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  3. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  6. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  7. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  8. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  9. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  10. «Я могу по-народному сказать, непопулярно». Лукашенко прокомментировал нашумевшую тему с приглашением пакистанцев в Беларусь
  11. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  12. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  13. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  14. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  15. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  16. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  17. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  18. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  19. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
Читать по-русски


На нарадзе 9 красавіка Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць прамысловасцю, поспехамі якой часта выхваляюцца чыноўнікі. Сярод прэтэнзій — праблемы з выкарыстаннем новых тэхналогій, пошукам новых рынкаў збыту і дыверсіфікацыі экспарту прамысловых тавараў. Дзе карані гэтых праблем і чаму палітык апамятаўся менавіта цяпер? Пра гэта ў сваёй калонцы для «Люстэрка» разважае эканаміст Леў Львоўскі.

Леў Львоўскі

эканаміст

Акадэмічны дырэктар BEROC. Мае доктарскую ступень (PhD) па эканоміцы Універсітэта Аёвы, ЗША.

«Лукашэнка сварыцца з усім светам, а праз два гады пытае, дзе тэхналогіі»

«Дзе выкарыстанне сучасных тэхналогій, такіх як штучны інтэлект, рабатызацыя?», «Чаму тармозім? Чаму не робім?» — раптоўна задаўся пытаннямі Лукашэнка. А потым успомніў, што «ключавая мэта сёння — дыверсіфікацыя экспарту».

Адчуванне пасля нарады такое, быццам мы ўбачылі ў працы чарговую асобу Аляксандра Лукашэнкі, якая раптам прачнулася. Часцей за ўсё публіцы паказваюць асобу гаспадарніка савецкага тыпу. Але часам з’яўляецца сучасны кіраўнік, які раніцай прачынаецца і бачыць, што заводы вырабляюць не нанаробатаў, а чыгунныя патэльні, і здзіўляецца, як так адбылося.

А адбылося гэта, уласна, за часамі яго ж кіравання і пад яго непасрэдным кіраўніцтвам. Ва ўмовах нязменнасці ўлады зваліць на папярэдняга кіраўніка не атрымаецца.

Калі разглядаць саму сутнасць развіцця краін, там дзейнічае наступная эканамічная логіка: калі краіны бедныя, то для таго, каб дайсці да сярэдняга ўзроўню даходу, неабавязкова патрэбныя правы чалавека, дэмакратыя і звышмудрыя кіраўнікі. Калі ты бедны, але адукаваны (як гэта было ў выпадку Беларусі ўмоўнага 1995 года), то ў кампаній незалежна ад рызык і грамадска-палітычных умоваў будзе жаданне інвеставаць у гэтую краіну. Калі ёсць адукаваны чалавек ці нацыя, гатовыя працаваць за 10 даляраў, гэта ўдача, за якую інвестары будуць хапацца.

Калі краіна даходзіць да сярэдняга ўзроўню даходу — умоўных «па 500», то для далейшага росту трэба падключаць зусім іншыя механізмы. Тут, каб перайсці на новую прыступку, то-бок да высокага ўзроўню даходаў, становіцца важным вынаходніцтва новых тэхналогій, іх адаптацыя ў эканоміцы, прыцягненне і гадаванне талентаў. Пры рэалізацыі ўсяго гэтага пачынаюць граць сваю ролю такія пытанні, як правы чалавека і прытрымліванне законаў. У людзей жа ўжо закрытыя першасныя патрэбы кшталту ежы, і яны пачынаюць думаць пра свае правы, самаразвіццё. Ім важна, каб іх не білі, паважалі і абаранялі. Акурат на гэтым этапе мы і затармазілі.

Гісторыя паказвае, што ў аўтарытарных рэжымах пераходу ад сярэдняга да высокага ўзроўню даходу не адбываецца (за рэдкімі выключэннямі кшталту ранняй Паўднёвай Карэі і Сінгапура). Акурат гэта мусіць намякаць чыноўнікам, што высокі ўзровень даходаў і развіццё пры аўтарытарным рэжыме — гэта вельмі малаімаверны кейс.

Таму калі той самы Аляксандр Лукашэнка сварыцца з усім светам, а праз два гады пытае, дзе тэхналогіі, адказ адзін: тэхналогіі ў тым самым свеце. Яны развіваюцца ў розных краінах — часцей за ўсё ў найбольш забяспечаных, дзе ёсць інтарэсы не толькі эканамічныя, але дзе важныя правы чалавека і іншыя агульначалавечыя прынцыпы. Гэтыя краіны могуць сабе дазволіць не пастаўляць найноўшыя мікрачыпы ў дзяржаву, дзе не дапускаюць стварэння прафсаюзаў, б’юць і рэпрэсуюць работнікаў, саджаюць палітычных апанентаў.

Ёсць выгадаваныя таленты дома, яны нараджаюцца па ўсёй планеце, незалежна ад рэжыму. Але і яны ведаюць, што іх талент можна добра прадаць за мяжой. У выніку, калі яны не бачаць перспектываў у сваёй краіне ці там абмяжоўваюцца іх свабоды, гэтыя людзі імкнуцца з’ехаць.

У выніку ў аўтарытарную краіну, дзе парушаюцца правы чалавека, у вялікай ступені перастаюць паступаць тэхналогіі, застаецца невялікі паток не самых сучасных. І тады адбываецца тэхналагічнае адставанне. Яно назіраецца ва ўсіх аўтарытарных краінах. І гэта адзін з важных эфектаў санкцый. Калі тыя эфекты, якія б’юць па пунктах у кароткатэрміновай перспектыве (напрыклад, забарона на імпарт ці экспарт), можна неяк абысці, то тэхналагічнае адставанне — наўрад ці. Бо ўладальнікі сучасных кампетэнцый — як кампаніі, так і людзі — будуць старацца пазбягаць вашай юрысдыкцыі.

«Адпіскі ідуць, а інавацый няма»

Гэта тое, што датычыць адносін з вонкавым светам. Ёсць яшчэ і ўнутраная сітуацыя. Аляксандр Лукашэнка думае, што матывацыя працуе так, што ён загадаў: «Давайце мне інавацыі», — і ўсе пабеглі гэта рабіць. Але так не адбываецца. Звычайна інавацыі нараджаюцца, калі людзі хочуць зарабіць у канкурэнтнай барацьбе: кампанія-канкурэнт робіць нешта лепш і эфектыўней, а вы разумееце, што, калі не пачняце рабіць лепш, будзеце прайграваць ёй. Таму калі шмат прыватных кампаній, справы ў іх ідуць добра, то падчас канкурэнцыі яны пачынаюць ўкладвацца і ў навукова-тэхнічны прагрэс, і ў яго ўкараненне ў сваю вытворчасць. Калі такіх рынкавых матывацый няма, то дырэктар завода баіцца атрымаць па шапцы ад Лукашэнкі і дае штурхялёў работнікам. Яны нешта з-пад палкі напішуць, што нібыта замянілі на самакаце кола аднаго дыяметра на іншы, і назавуць гэта інавацыяй. Але, па сутнасці, усё заканчваецца адпіскамі.

У адсутнасці рынкавых умоваў могуць выкарыстоўвацца і іншыя матыватары для інавацый. У СССР гэта быў ГУЛАГ. Там, напрыклад, жонак таленавітых інжынераў саджалі ў турму ці адпраўлялі ў лагер і казалі, што калі ракета не паляціць, то твая жонка нядоўга працягне. Вось так пад страхам смерці людзі часам пачынаюць нешта вынаходзіць. Як мы памятаем, сам канструктар ракетна-касмічных сістэм Сяргей Каралёў быў у ГУЛАГу.

Але калі няма ні рынкавых матыватараў, ні страху смерці, атрымліваецца альбо як у познім Савецкім Саюзе, альбо як у сучаснай Беларусі за Лукашэнкам — адпіскі ідуць, але інавацый практычна няма.

«За права гандляваць з усім светам плаціць не трэба»

Прыкладна тое самае датычыць міжнароднага гандлю і агучанага палітыкам патрабавання дыверсіфікаваць экспарт і засвойваць новыя рынкі. Спачатку сам Аляксандр Лукашэнка забіў дыверсіфікацыю знешняга гандлю, а цяпер прачнуўся новы Аляксандр Лукашэнка, які здзіўляецца, як так адбылося. Еўропа нас папярэджвала, што калі ўрад працягне паводзіцца гэтак жа, як пачаў у 2020-м, а потым працягнуў у 2022-м, то яны перастануць з намі гандляваць. У адказ з боку Мінска гучалі бравурныя прамовы, што яны нам не патрэбныя — мы знойдзем іншых гандлёвых партнёраў у Азіі і Афрыцы.

Але гэта не Еўропа звар’яцела, адмаўляючыся ад грошай толькі дзеля каштоўнасцяў. Гэта ўласцівасць развітага свету. Таму калі пасля страты гандлёвых партнёраў у выглядзе Украіны, ЕС і ЗША пайшлі шукаць іх у Афрыцы, высветлілася, што і там развітыя краіны не маюць жадання гандляваць з Беларуссю. Ім важней гандляваць з больш развітымі і багатымі дзяржавамі — тымі ж ЗША, краінамі ЕС, Японіяй.

Аказалася, што з намі гатовыя гандляваць толькі найбяднейшыя краіны Афрыкі, якія, як і Беларусь, ізгоі на міжнароднай арэне. Але часцей за ўсё ў іх няма грошай, а калі ёсць, такія краіны таксама выбіраюць у партнёры не Беларусь. Для Саудаўскай Аравіі, напрыклад, нармальна пакараць смерцю людзей на цэнтральнай плошчы, таму яны не асуджаюць непразрыстасць выбараў у Беларусі (яны наогул не ведаюць, што такое выбары). Затое яны ведаюць, што іх галоўны партнёр — гэта ЗША. Значыць, для іх важна, каб Вашынгтон звяртаў менш увагі на тое, што робіцца ў самой Саудаўскай Аравіі, пры гэтым дадаткова спецыяльна злаваць ЗША, пашыраючы гандаль з Беларуссю, ім нецікава.

Так, ёсць Кітай — таксама аўтарытарная краіна. Але і ў яго галоўны гандлёвы партнёр — ЗША. Таму мы бачым, як, з аднаго боку, Сі Цзіньпін прымае Аляксандра Лукашэнку на даволі высокім узроўні, яны падпісваюць пагадненні, а амбасадар Кітая віншуе Беларусь з выдатнымі сумленнымі выбарамі. А з іншага боку, у гэты ж час буйныя кітайскія банкі перастаюць абслугоўваць гандаль з Беларуссю. То-бок гэта лепш называць не столькі сяброўскімі адносінамі, колькі разлікам.

З самага пачатку было зразумела, што ніякага гандлю пры цяперашнім раскладзе не атрымаецца, але Мінск працягваў прыкідвацца, што ўсё добра, напрыклад, заяўляючы пра сумесную касмічную праграму з Зімбабвэ, капанне канала ў Нікарагуа. А цяпер прачнуўся Аляксандр Лукашэнка і ўсё гэта «выявіў».

Вінаваціць у тым, што менавіта так склаліся нашыя міжнародныя гандлёвыя адносіны, акрамя сябе, больш няма каго. За права гандляваць з усім светам плаціць не трэба, важна проста прытрымлівацца некаторых агульнапрынятых сусветных парадкаў. Але Беларусь вырашыла іх не прытрымлівацца, бо тады ўлада Аляксандра Лукашэнкі аслабне ці нават знікне. Таму, уласна, папярэдні Лукашэнка, які існаваў да ўчорашняй нарады, абраў пагаршэнне сітуацыі ў эканоміцы і знешнім гандлі дзеля ўтрымання сваёй улады.

Беларускія чыноўнікі год за годам абяцаюць тэхналагічныя прарывы, а пасля раптам аказваецца, што іх няма. «Люстэрка» дае слова незалежным экспертам, каб вы маглі лепш разабрацца ў тым, што адбываецца, і зразумець, як насамрэч уладкаваная эканоміка ў нашай краіне і ў астатнім свеце.

Дапамажыце «Люстэрку» працаваць далей 👇

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.