З 1 лютага ў Беларусі павысяць бюджэт пражытковага мінімуму. У сярэднім на душу насельніцтва паказчык складзе 406,74 рубля. Гэтая сума ўсяго на 38,95 рубля большая, чым цяпер. Да БПМ прывязаныя ў тым ліку некаторыя дапамогі на дзяцей. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Новы памер бюджэту пражытковага мінімуму будзе дзейнічаць да 1 траўня.
Сацыяльна-дэмаграфічная група | Стары памер БПМ | Новы памер БПМ |
у сярэднім на душу насельніцтва | 367,79 | 406,74 |
працаздольнае насельніцтва | 405,27 | 434,60 |
пенсіянеры | 273,26 | 298,43 |
дзеці ва ўзросце да 3 гадоў | 237,34 | 260,39 |
дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў | 325,11 | 349,09 |
дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў | 393,34 | 406,03 |
Ад памеру бюджэту пражытковага мінімуму залежыць памер аднаразовых выплат пасля нараджэння дзіцяці, мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбаўкі, павышэння да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы ці асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Чытайце таксама