Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  5. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  6. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  12. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  13. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  14. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  15. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  16. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  17. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
Читать по-русски


На выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў прыедуць міжнародныя назіральнікі, але геаграфія арганізацый, якім Беларусь дашле запрашэнні, будзе моцна абмежаваная. Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры АНТ расказаў, што назіральнікаў ад АБСЕ ў Беларусь не паклічуць.

Игорь Карпенко. Фото: ОНТ
Ігар Карпенка. Фота: АНТ

Паводле кіраўніка ЦВК, міжнародных назіральнікаў на наступныя выбары ў Беларусь запросяць, але яны будуць прадстаўляць толькі некаторыя арганізацыі.

— Плануем запрасіць прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых камісій краін СНД, — сказаў Карпенка. — Таксама плануем запрасіць калег з Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Паўднёвай Карэі. Асацыяцыя гэтая аб’ядноўвае каля 111 краін свету, штогод праходзяць кангрэсы гэтай арганізацыі, мы там актыўна ўдзельнічаем. Астатнія суб’екты маюць права запрасіць тых, каго яны лічаць патрэбным, уключаючы місіі.

Назіральнікаў ад арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) ЦВК, мяркуючы з усяго, на выбары 25 лютага 2024 года запрашаць не збіраецца.

— Мы мусім разумець, што выбары мы праводзім у першую чаргу для сябе, — заявіў Ігар Карпенка. — Задача ЦВК — стварыць умовы для таго, каб выбаршчык, народ, які ёсць крыніцай улады, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, мог свабодна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць усвядомлены выбар на карысць таго ці іншага дэпутата.

Пры гэтым кіраўнік ЦВК лічыць, што зусім адмаўляцца ад міжнароднага назірання за афіцыйнымі выбарамі ў Беларусі будзе няправільна. Вось як Ігар Карпенка разумее сутнасць гэтага працэсу:

— Мы ў першую чаргу разглядаем міжнароднае назіранне як форму камунікацыі, узаемадзеяння экспертаў у гэтай галіне. Гэта вельмі важна з пункту гледжання далейшага развіцця і дзяржаўнага будаўніцтва.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года. Святлана Ціханоўская і іншыя дэмакратычныя палітыкі заклікалі беларусаў не браць у іх удзелу.

Чытайце таксама