Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць палітыкай уладаў Сербіі і запатрабаваў «сур'ёзна вывучыць» сітуацыю ў гэтай краіне. Такое даручэнне ён даў 20 лістапада, прызначаючы новых паслоў.

Игорь Маршалов (на фото крайний слева) и Александр Червяков (второй слева) на встрече с Александром Лукашенко. 20 ноября 2023 года. Фото: president.gov.by
Ігар Маршалаў (на фота крайні злева) і Аляксандр Чарвякоў (другі злева) на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. 20 лістапада 2023 года. Фота: president.gov.by

Беларускае дыппрадстаўніцтва ў Сербіі ўзначаліў Сяргей Маліноўскі. Ён жа будзе па сумяшчальніцтве прадстаўляць афіцыйны Мінск у Рэспубліцы Паўночная Македонія.

Новаму паслу Лукашэнка даручыў «сур'ёзна вывучыць» сітуацыю ў Сербіі.

— Трэба разабрацца ў той палітыцы, якую Сербія праводзіць і жадае праводзіць у дачыненні да Беларусі, — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. — Калі яны хочуць (супрацоўнічаць з Беларуссю. — Заўв. рэд.), значыць, мусіць быць вынік у гандлёва-эканамічных адносінах. Калі яны хочуць круціць хвастом, груба кажучы, і падтрымліваць еўрапейска-амерыканскія санкцыі супраць Беларусі, гэта іх праца, няхай вызначаюцца і падтрымліваюць, калі яны забылі тое дабро, з якім мы ішлі да іх.

Лукашэнка падкрэсліў, што Маліноўскаму ў Сербіі «трэба палітычна разабрацца, чаго яны хочуць».

— Адно заяўляць, а рабіць зусім іншае — такая палітыка нікому не патрэбная. Таму трэба тут разабрацца, — сказаў палітык.

Зімбабвэ і Кітай

З новымі пасламі ў Зімбабвэ (былы кіраўнік ДФР КДК Ігар Маршалаў) і Кітаі (экс-міністр Аляксандр Чарвякоў) Лукашэнка пагаварыў асобна, адзначыўшы, што дзве гэтыя краіны «надзвычай важныя». Палітык нагадаў Чарвякову, што Кітай разам з Расіяй уваходзіць у лік асноўных партнёраў:

— Дапамагаюць нам і тэхналагічна самымі высокімі тэхналогіямі, і ў фінансавым плане, — сказаў Лукашэнка, даручыўшы новаму паслу падняць адносіны з Пекінам на новы ўзровень.

Што да Зімбабвэ, то там Маршалаву «трэба ствараць дыпламатычнае прадстаўніцтва» і шырэй уваходзіць не толькі ў гэтую краіну, але і ў суседні Мазамбік.

— Тым больш яны нас чакаюць вельмі. Нас цэняць, мы даказалі, што мы самавітыя людзі. І яны хочуць, каб мы свае тэхналогіі і ў машынабудаванні, і іншых галінах — будаўніцтве, ахове здароўя, адукацыі (падрыхтоўка кадраў вельмі важная), ды і ў аграрным сектары — пераносілі ў Зімбабвэ, — сказаў Лукашэнка.

ПАР і Інданезія

Прымаючы кадравыя рашэнні наконт прызначэння паслоў у ПАР і Інданезію, Лукашэнка адзначыў, што дыпламаты мусяць разумець, што іх будуць ацэньваць «перш за ўсё за гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі».

— Калі Захад і Амерыка не хочуць з намі супрацоўнічаць, добра — будзем «вартаваць» свае амбасады там, дзе гэта трэба. А асноўных дыпламатаў мы мусіць перакінуць на тыя напрамкі, дзе мы бачым рух, — падкрэсліў Лукашэнка. — У нас па многіх краінах ёсць рух, мы супрацоўнічаем з многімі краінамі. Трэба іх узмацняць.

Што да Паўднёва-Усходняй Азіі, то тут Лукашэнка вымушаны быў прызнаць, што, «акрамя нейкіх эпізадычных эканамічных кантактаў, гандлёва-эканамічных, мы там не вельмі асталяваліся».

— Трэба замацоўвацца. І Інданезія, і Малайзія, ды і Сінгапур — гэта цікавыя для нас краіны, і ўсюды мы павінныя паўтара-два-тры праекты знайсці. Гэта вашая задача.

Генеральнае консульства Беларусі ў індыйскім Мумбаі, паводле словаў Лукашэнкі, мусіць працаваць разам з амбасадай:

— Трэба аб’ядноўвацца адназначна. Не дзяліць там пасольства, консульскія падраздзяленні. Калі трэба ўзмацняць, значыць, трэба ўзмацняць. Мы мусім наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва з Індыяй, якое будзе выяўляцца перш за ўсё ў эканоміцы, гандлёва-эканамічных адносінах. Гэта глабальная краіна, велізарная. Мы мусім бачыць там свой інтарэс.

Чытайце таксама