Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  4. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  5. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  6. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину — эксперты
  7. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  8. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  9. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  12. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  13. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  14. «Я могу по-народному сказать, непопулярно». Лукашенко прокомментировал нашумевшую тему с приглашением пакистанцев в Беларусь
  15. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  16. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  17. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  18. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
Читать по-русски


Усё больш заходніх банкаў уводзіць абмежаванні, звязаныя з фінансавымі аперацыямі ў Беларусі. З апошніх прыкладаў — Swedbank і брытанская група кампаній HSBC. Гэта звужае магчымасці для беларусаў пераводзіць грошы родным або аплачваць пакупкі і паслугі на радзіме. Якія з сэрвісаў усё яшчэ даступныя? Спыталі пра гэта ў чытачоў і пратэставалі, як яны працуюць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Што выкарыстоўваюць беларусы для пераводу грошай на радзіму

Міраслаў (усе імёны змененыя) для пераводаў з Польшчы выкарыстоўвае Paysend. Кажа, атрымліваецца хутка і зручна, а курс «даволі нядрэнны».

— Адпраўляю з карты ў злотых на карту «Белгазпрамбанка» ў далярах. Камісія за перавод — каля 5 злотых (каля 3,7 рубля па курсе Нацбанка на 13 верасня. — Заўв. рэд.). Трохі ёсць страта на курсе канвертацыі. Ідэальна, калі б была магчымасць адпраўляць у еўра на карту ў гэтай жа валюце без стратаў. Але, на жаль, гэтай магчымасці няма. Paysend адпраўляе грошы з краіны ў нацыянальнай валюце. А Польшча не ўваходзіць у еўразону, — кажа ён.

Гэтым жа сэрвісам карыстаецца Антон, які працуе кіроўцам у адной з еўрапейскіх краін. Ён заўважыў, што чым большая сума пераводу, тым выгадней.

— Большасць маіх калег таксама карыстаецца гэтым сэрвісам. Можна ў інтэрнэце знайсці прамакод, тады не трэба плаціць 1,5 еўра (5,2 рубля) за перавод.

«Раз на квартал перакідваю грошы з рахунку банка PKO Bank Polski на рахунак у «Прыёрбанку». Грошы даходзяць за пару дзён. Таксама праходзяць аплаты з PKO на рахункі «Беларусбанка», — напісаў нам Валянцін. Некалькі чытачоў пацвердзілі, што такія пераводы ўсё яшчэ даступныя.

Яшчэ адна сістэма для грашовых пераводаў, якую выкарыстоўваюць нашыя чытачы, — гэта MoneyGram.

— Ён ёсць амаль на ўсіх поштах у Польшчы. Схема такая: у аддзяленні пошты даеш пашпарт, імя і прозвішча атрымальніка як у пашпарце і суму наяўнымі ў злотых. Яны яе пераводзяць у даляры ці еўра (ёсць невялікая камісія), потым выдаюць паперу з кодам. Ты гэты код фоткаеш і адпраўляеш атрымальніку. У Мінску ёсць аддзяленні з MoneyGram для атрымання пераводу, — расказаў Руслан.

Якія з гэтых інструментаў дакладна працуюць

Мы праверылі самыя папулярныя з дасланых чытачамі інструментаў, каб пераканацца, што яны сапраўды працуюць, і заадно праверыць, якія з іх самыя выгадныя.

Першай пратэставалі сістэму грашовых пераводаў Paysend. Грошы на рахунак у беларускім банку дайшлі за лічаныя хвіліны. Адправілі на беларускі рахунак 20 еўра (69 рублёў). Сістэма адразу ж перавяла іх у амерыканскую валюту — выйшла 19,52 даляра (62,8 рубля). Пры гэтым рахунак у беларускім банку, на якія пераводзіліся грошы, таксама быў у еўра. Аднак зрабіць перавод можна толькі ў амерыканскай ці беларускай валюце.

Атрымалі на беларускі рахунак грошы зноў у еўра (пасля двайной канвертацыі). Сума, якая прыйшла, склала 17,9 Еўра (61,8 рубля). Камісія сістэмы за перавод пазначаная ў памеры 1,5 еўра, яшчэ 60 цэнтаў (2,1 рубля) мы страцілі на канвертацыі. Пры пераводзе ў беларускіх рублях (калі рахунак у банку нашай краіны ў гэтай жа валюце) страты будуць меншыя.

Важна ўлічыць, што для рэгістрацыі на сэрвісе спатрэбіцца нумар тэлефона і картка банка той жа краіны, якой належыць гэты нумар. То-бок перавесці сродкі з рахунку ў міжнародных плацежных сістэмах кшталту Revolut не атрымаецца.

У гэтым выпадку пры пераводзе мы страцілі 10,5% ад сумы.

Другі па папулярнасці з прапанаваных чытачамі сэрвісаў — Fin.do. Гэтым разам нам удалося прывязаць не толькі картку банка канкрэтнай краіны, але і міжнароднай аплатнай сістэмы. Плюсам аказалася магчымасць адпраўляць сродкі ў еўра, што азначае адсутнасць стратаў на канвертацыі.

Сродкі прыйшлі на беларускі рахунак за некалькі хвілін. Але камісія аказалася вышэйшай, чым у мінулага сэрвісу, — 2,5 еўра (8,6 рубля). У выніку на беларускі рахунак прыйшло 17,5 еўра (60,4 рубля). То-бок на пераводзе мы страцілі 12,5% ад сумы.

Сэрвіс MoneyGram мы не сталі тэставаць на працаздольнасць, бо для рэгістрацыі для пераводаў онлайн там патрабуецца загрузка дзейнага дакумента — пашпарта або ID-карты (напрыклад, ВНЖ). Аднак у палажэнні пра выкарыстанне персанальных звестак сэрвісу гаворыцца, што ён можа перадаваць інфармацыю трэцім асобам, з якімі супрацоўнічае ў рамках аказання паслуг. Гэтае пытанне адпадае ў выпадку пераводу сродкаў у фізічных пунктах, якія працуюць з гэтай сістэмай.

Калькулятар гэтага сайта паказаў, што за адпраўку 20 еўра (69 рублёў) сэрвіс возьме камісію ў памеры 1,99 еўра (6,9 рубля).

Чытайце таксама