Міністэрства абароны Латвіі разглядае магчымасць размяшчэння супрацьтанкавых мін і розных дадатковых перашкод для ўзмацнення бяспекі мяжы краіны з Беларуссю і Расіяй, паведаміла міністр абароны краіны Інара Мурніецэ, знаёмячы журналістаў з абноўленай канцэпцыяй дзяржаўнай абароны, піша Delfi.
Спікерка адзначыла, што ўсходняя мяжа мусіць быць абсталяваная «з ваеннага пункту гледжання», бо ў Рызе бачаць, «як хутка развіваецца сітуацыя ў Беларусі».
Цяпер адказныя ведамствы вывучаюць даступныя варыянты. Сярод магчымых мераў міністр назвала танкавыя зубы, металічныя і бетонныя канструкцыі. Акрамя таго разглядаецца магчымасць размяшчэння супрацьтанкавых мін.
Мурніецэ адзначыла, што ўладкаванне мяжы прапрацоўваецца сумесна з астатнімі краінамі Балтыі.
— Маё бачанне і палітычная пазіцыя заключаюцца ў тым, што прывядзенне мяжы ў парадак мусіць быць завершанае да канца гэтага года. Пры гэтым антымабільныя меры мусяць быць рэалізаваныя ва ўсім Балтыйскім рэгіёне. Супрацоўніцтва з Эстоніяй вельмі цеснае, і я спадзяюся, што Літва таксама далучыцца, а Польшча заўсёды была актыўнай, — падкрэсліла міністр.
Чытайце таксама