Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  2. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  3. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  4. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  7. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  8. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  9. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  12. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  13. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  14. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  15. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  16. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски


Апазіцыйны палітык Зянон Пазняк напісаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку і прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму наконт абмену двух палонных беларусаў, што ваявалі за Расію, на беларускіх палітвязняў. Ён прапанаваў кандыдатаў для такога абмену — актывістку Вольгу Залатар і журналіста Дзяніса Івашына. Тэкст звароту Пазняк апублікаваў у сябе ў тэлеграм-канале.

Зянон Пазняк на сустрэчы ў Вільнюсе. Літва, сакавік 2023 года. Фота: «Люстэрка»

«Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Аляксандравіч, звяртаюся да вас як да звычайных людзей, не ўжываючы вашых афіцыйных тытулаў, бо рашэнне аб справе, па якой я звяртаюся, мае перш за ўсё маральны характар», — гаворыцца ў лісце Пазняка, датаваным 12 жніўня.

Палітык нагадаў, што беларусы Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч, якія ваявалі на баку Расіі і трапілі ва ўкраінскі палон, нядаўна запісалі відэазварот да Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Яны прапанавалі абмяняць іх на палонных беларускіх добраахвотнікаў, што ваявалі за Украіну, або на палітвязняў.

На думку Пазняка, абмяняць прарасійскіх наймітаў можна было б на дваіх беларускіх палітвязняў. Адна з іх — актывістка і шматдзетная маці Вольга Залатар, якая была адміністратаркай дваровага чата і за гэта асуджаная на чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Другі — журналіст Дзяніс Івашын, якога асудзілі па артыкулах пра ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў і дзяржздраду і прызначылі 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Звяртаюся наўпрост, абапіраючыся толькі на свой аўтарытэт сярод адданых для Беларусі людзей і не забыты ва Украіне. Такі абмен магчымы. Ён будзе добрым для ўсіх», — дадаў Пазняк.

Чытайце таксама