Аляксандр Лукашэнка сёння працуе ў цэнтральным камандным пункце ВПС і войскаў СПА, піша тэлеграм-канал «Пул Первого».
Паведамляецца, што ён заслухае даклад пра арганізацыю і выкананне задачаў баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.
На апублікаваным фота відаць, што левая рука Аляксандра Лукашэнкі перабінтаваная.
Нагадаем, што пра стан Лукашэнкі ці нават пра месца, дзе ён знаходзіцца, да гэтага дня нічога не было вядома. З моманту ўрачыстых мерапрыемстваў на 9 траўня ў Маскве і Мінску ён не паказваўся ў публічным полі, ніякіх мерапрыемстваў з яго асабістым удзелам не праводзілася (што, як мы высветлілі, вельмі дзіўна). Пры гэтым прэс-служба Лукашэнкі і чыноўнікі маўчалі.
У нядзелю Лукашэнка не ўдзельнічаў ва ўрачыстасцях з нагоды Дня сцяга, герба і гімна. Замест яго выступіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Таксама нічога пра стан палітыка не заявілі і ў выніковых эфірах дзяржаўных тэлеканалаў. Дэпутат расійскай Дзярждумы заявіў, што Лукашэнка хварэе, але не сказаў на што. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка паведаміў, што, паводле інфармацыі НАУ, у палітыка інфекцыйна-алергічны міякардыт.
Чытайце таксама