Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  2. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  3. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  4. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  8. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  9. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  12. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  13. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  14. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  17. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Эпізод з удзелам Аляксандра Лукашэнкі на парадзе 9 траўня ў Маскве, дзе ён не змог ці не захацеў прайсці пешшу 300 метраў разам з кіраўнікамі дзяржаваў, выклікае мноства пытанняў пра стан яго здароўя. Аб’ектыўных звестак пра тое, наколькі здаровы (ці не) палітык, у нас няма. Аднак відавочна, што калі ў яго сапраўды ёсць сур’ёзныя праблемы з самаадчуваннем, то ўжо цяпер ці з часам гэта можа перашкодзіць яму выконваць свае абавязкі. Мы вырашылі паглядзець, што з гэтай нагоды кажа беларускае заканадаўства і хто можа заняць месца Лукашэнкі, калі ён акажацца недзеяздольны.

Лукашенко на параде 9 мая 2023 года в Москве. Фото: kremlin.ru
Лукашэнка на парадзе 9 траўня 2023 года ў Маскве. Фота: kremlin.ru

У Лукашэнкі могуць забраць уладу праз стан здароўя?

Так, такая працэдура ёсць у пераважнай большасці краін, і Беларусь — не выключэнне.

У артыкуле 88 Канстытуцыі з гэтай нагоды сказана: «Прэзідэнт можа быць датэрмінова вызвалены ад пасады пры трывалай няздольнасці па стане здароўя ажыццяўляць абавязкі Прэзідэнта».

Хто мусіць ініцыяваць працэс адхілення?

Паводле Канстытуцыі, гэтая функцыя належыць парламенту — Нацыянальнаму сходу. Па пытанні адхілення павінныя прагаласаваць абедзве яго палаты: Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прычым «за» мусіць выказацца як пераважная большасць дэпутатаў, так і сенатараў — не менш за дзве траціны ад поўнай колькасці органаў (74 з 110 чальцоў Палаты прадстаўнікоў і 43 з 64 — Савета Рэспублікі).

Кожная палата мусіць прыняць выніковую пастанову. Калі хаця б на адным з двух галасаванняў не набярэцца патрэбная колькасць галасоў, то адхіленне ад пасады не адбываецца.

Адзначым, што ў дакументах не сказана, што менавіта мусіць стаць падставай для разгляду ў парламенце пытання пра адхіленне. Відавочна, што ініцыятыва павінная належаць самім дэпутатам — аднак у беларускіх палітычных рэаліях, калі абедзве палаты фактычна знаходзяцца пад поўным кантролем Лукашэнкі, такі сцэнар цяжка ўявіць.

Депутаты Палаты представителей на на открытии девятой сессии Палаты представителей Национального собрания седьмого созыва, 20 сентября 2022 года. Фото: пресс-служба Палаты представителей
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на адкрыцці дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, 20 верасня 2022 года. Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў

Як зразумець, што прэзідэнт недзеяздольны?

Для гэтага парламент мусіць склікаць спецыяльную камісію, якая і вызначыць, ці мае ў гэтым выпадку месца «трывалая няздольнасць» Лукашэнкі выконваць свае абавязкі. Склад камісіі ў дакументах ніяк не апісаны, хоць відавочна, што ў яе мусяць уваходзіць дактары, якія змогуць кампетэнтна адказаць на пастаўленае пытанне.

Цікава, што ў старой версіі закона пра прэзідэнта, прынятай у 1995 годзе, камісія, што ствараецца парламентам, наўпрост называлася «медыцынскай». Таксама ў дакуменце была сказана, што калі прэзідэнт адмаўляецца ад праходжання медыцынскага агляду, то гэта падстава для яго адхілення ад пасады. У снежні 1995-га Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў гэтую норму не адпаведнай Канстытуцыі.

А «ўсёмагутны» УНС можа адхіліць Лукашэнку?

Увогуле, так, але не праз здароўе, а за парушэнне Канстытуцыі, здзяйсненне дзяржздрады ці іншага цяжкага злачынства. Такім чынам, пытанне пра вызваленне прэзідэнта ад пасады з прычынаў, звязаных са здароўем, — выключная функцыя парламента.

Нагадаем, што Усебеларускі народны сход, які з’явіўся ў Канстытуцыі краіны пасля рэферэндуму ў пачатку 2022 года, паводле чыноўнікаў, з’явіцца і пачне працаваць толькі ў пачатку 2024-га.

Да каго пяройдзе ўлада, калі Лукашэнку адхіляць па здароўі?

Калі ўсё ж уявіць, што сцэнар з адхіленнем Лукашэнкі ад улады парламентам будзе рэалізаваны, то далейшыя падзеі будуць аналагічныя сітуацыі, якая склалася б у выпадку смерці палітыка. Пра гэта мы расказвалі ў асобным тэксце.

Каротка перакажам: з моманту адхілення паўнамоцтвы прэзідэнта пяройдуць да старшыні Савета Рэспублікі. Цяпер гэтую пасаду займае Наталля Качанава. Дарэчы, такі сцэнар з’явіўся ў Канстытуцыі адносна нядаўна: у першапачатковай версіі дакумента 1994 года ў выпадку вакантнай пасады прэзідэнта яго паўнамоцтвы пераходзілі да старшыні Вярхоўнага Савета — спікера на той момант аднапалатнага парламента краіны, а ў версіях, прынятых пасля рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў, — прэм’ер-міністра.

Менавіта пад уладай Качанавай мусяць быць арганізаваныя новыя выбары — іх праводзіць ЦВК, які, у сваю чаргу, паводле новых правілаў фармуецца Усебеларускім народным сходам (нагадаем, усё яшчэ не скліканым). Паводле Выбарчага кодэкса, выбары мусяць прайсці не раней чым праз 30 дзён і не пазней чым праз 70 дзён з дня адкрыцця вакансіі — то-бок з моманту абвяшчэння прэзідэнта недзеяздольным.

Заўважым таксама, што ў беларускім заканадаўстве з нядаўняга часу ёсць асобны сцэнар для выпадку гвалтоўнай смерці прэзідэнта, аднак адхіленне па стане здароўя да яго ніяк не адносіцца.

Чытайце таксама