Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  2. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  3. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  4. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  5. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  6. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  7. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  10. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  11. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  12. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  13. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  14. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  15. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  18. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
Читать по-русски


У канцы лютага кіраўнік МУС і адміністрацыі Польшчы заявіў: «Калі Андрэя Пачобута заўтра адпусцяць, то пераход у Баброўніках будзе адкрыты паслязаўтра». Журналіст Андрэй Пачобут, якога ў Беларусі асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, усё яшчэ застаецца за кратамі. Аднак 4 красавіка стала вядома пра вызваленне кіраўніцы беларускага Саюза палякаў Анжалікі Борыс. Спыталі ў экспертаў, што значыць гэты крок з боку афіцыйнага Мінска і ці варта чакаць адкрыцця пункта пропуску на беларуска-польскай мяжы.

Фото: Анатолий Хомич, Forum
Анжаліка Борыс. Фота: Анатоль Хоміч, Forum

«Борыс не такая важная фігура, і тут Мінск быццам не ахвяруе тварам, не ахвяруе прынцыпамі»

Аляксандр Класкоўскі, аналітык праекта «Позірк», лічыць: сітуацыя з пунктам пропуску напружвае афіцыйны Мінск. Чаму? Па-першае, яна б’е па транзітных інтарэсах Беларусі, па-другое — Кітая. У пачатку сакавіка, калі Аляксандр Лукашэнка лётаў з афіцыйным візітам у КНР, там, кажа эксперт, яму маглі «мяккае па-бацькоўску паўшчуваць» і папрасіць «неяк разруліць сітуацыю».

— Думаю, на Мінск ціснуць гэтыя абставіны, таму ўлады вырашылі зрабіць сімвалічны крок, так бы мовіць, жэст добрай волі ў дачыненні да Анжалікі Борыс, — разважае Аляксандр Класкоўскі. — З іншага боку, і для Польшчы, хоць яны і пайшлі на прынцып, гэтая сітуацыя таксама цягне пэўныя выдаткі. Польскі памежны бізнес незадаволены, бо ўпалі іх даходы. Для некаторых гандлёвых пунктаў ля мяжы наогул знікла магчымасць працаваць. Ды і іншыя краіны Еўрасаюза зацікаўленыя ў транзіце праз гэты пункт пропуску. А значыць, поле для нейкіх перамоваў і кампрамісаў ёсць.

Анжаліка Борыс, нагадаем, была затрыманая ў 2021 годзе па «справе палякаў». За кратамі тады апынуліся пяць чалавек, у тым ліку Андрэй Пачобут. Неўзабаве трох фігурантак выпусцілі і выслалі ў Польшчу. Пачобут і Борыс адмовіліся ад вызвалення ў абмен на дэпартацыю з Беларусі.

— Борыс не такая важная фігура, і тут Мінск нібыта не ахвяруе тварам, не ахвяруе прынцыпамі. Тым больш гаворка ідзе пра жанчыну, а Лукашэнка часам у паказушным стылі дэманструе нібыта цяплейшае стаўленне да жанчын, — кажа аналітык, адказваючы на пытанне, чаму вызвалілі Барыс, а не Пачобута, як патрабаваў польскі бок. — Беларускія ўлады робяць ход менш значнай, з іх пункту гледжання, фігурай, каб, з аднаго боку, паказаць нібыта сваю добрую волю, а з другога, даюць зразумець: проста так мы раскідвацца каштоўнымі закладнікамі не будзем. Давайце і з вашага боку будуць нейкія саступкі.

На думку Аляксандра Класкоўскага, у сітуацыі з Андрэем Пачобутам «закулісныя кансультацыі» вядуцца. Аднак, адзначае суразмоўца, усе акалічнасці вызвалення Анжалікі Борыс невядомыя.

— Затое мы ведаем, і гэта прызнаваў Юрый Васкрасенскі, што ў Пачобута вельмі жорсткая пазіцыя. Ён не гатовы ісці на нейкія кампрамісы з сумленнем, падпісваць нейкія паперы, накшталт прашэння пра памілаванне. А ўлады, відаць, на гэтым настойваюць, — лічыць аналітык. — Магчыма, Борыс такую паперу падпісала. Цяжка гадаць.

У МЗС Польшчы віталі вызваленне кіраўніцы беларускага Саюза палякаў. А саму сітуацыю назвалі сігналам «да канструктыўнага дыялогу па двухбаковых пытаннях».

— У гэтым канфлікце абодва бакі пайшлі на прынцып, закусілі цуглі, — адзначае Аляксандр Класкоўскі і тлумачыць, што мае на ўвазе. — Лукашэнка не любіць выглядаць слабым, у яго такі пункцік, кажучы яго лексікай, ён не хоча выглядаць так, нібыта яго нахілілі. Варшава таксама фактычна агучыла свой ультыматум: «Выпускаеце Пачобута — мы адкрываем „Баброўнікі“». Палякі — людзі ўпартыя, людзі, якія не любяць адступаць. Гэта асаблівасць іх дыпламатыі і нацыянальнага характару. Для іх паняцце гонару мае важнае значэнне, і яны паказваюць прыклад упартай барацьбы за сваіх суайчыннікаў — прадстаўнікоў польскай дыяспары.

Разам з тым Аляксандр Класкоўскі нагадаў, што праз сітуацыю на мяжы абодва бакі нясуць выдаткі. Гэта можа прывесці да кампрамісаў.

— Я ў гэтай сувязі ўспамінаю заяву кіраўніка КДБ Івана Церцеля. Паводле ягоных словаў, палякі выходзілі [на іх] і прапаноўвалі абмяняць затрыманых у Польшчы беларускіх грамадзян. Беларускі бок пакуль быццам не згодны, але на гэтым полі можа быць элемент гандлю, бо той жа Церцель заявіў, што затрыманыя і палякі, якіх абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці. Магчыма, будзе нейкая камбінацыя, калі ў рамках абмену [шпіёнамі] выпусцяць і Пачобута.

Але ці могуць цяпер палякі адкрыць пункт пропуску «Баброўнікі»?

— І беларускім уладам, і палякам будзе лепш, калі разблакуюць гэты пункт. Калі выпусцяць Пачобута, то ў палякаў з’явіцца фармальная падстава саступіць у гэтым пытанні, — адказвае аналітык. — А ўжо як ён акажацца на волі — магчыма, у якасці элемента больш складанай камбінацыі, тут мы можам толькі гадаць.

«Сітуацыя з Пачобутам стала для беларускіх уладаў справай прынцыпу»

Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман не ведае, ці варта звязваць вызваленне Анжалікі Борыс і сітуацыю з пунктам пропуску «Баброўнікі».

Андрей Почобут в суде, 16 января 2023 года. Фото: ПЦ "Вясна"
Андрэй Пачобут у судзе, 16 студзеня 2023 года. Фота: ПЦ «Вясна»

— Думаю, сваю ролю тут адыграла асабістае стаўленне Лукашэнкі да Борыс. Ён некалькі разоў згадваў яе ва ўмоўна пазітыўным ключы: яна «нашая палячка» і гэтак далей. Яна для яго такі даўні вораг, як Сярэдзіч (Іосіф Сярэдзіч — галоўны рэдактар «Народнай Волі». — Заўв. рэд.), Калінкіна (журналістка Святлана Калінкіна. — Заўв. рэд.), з якімі ён, здаецца, крышачку лаяльнейшы, чым з новымі ворагамі, — разважае Арцём Шрайбман. — Пачобут жа больш некамфортны, небяспечны прынцыповы праціўнік, які, наколькі я ведаю, адмаўляўся ісці на любыя кампрамісы. І яго хочуць дэманстратыўна за гэта пакараць. Прынамсі, хацелі дагэтуль. Да таго ж прагінацца пад ціскам Польшчы было б для афіцыйнага Мінска зневажальна.

Паводле суразмоўцы, сітуацыя з Андрэем Пачобутам стала важным палітычным пытаннем — і гэта павышае стаўкі для Мінска. Вызваліць журналіста — гэта даць зразумець Варшаве, што жорсткімі мерамі Польшча можа прымусіць Аляксандра Лукашэнку пайсці на саступкі.

— Сітуацыя з Пачобутам стала для беларускіх уладаў справай прынцыпу. Паглядзім, колькі гэты прынцып пратрымаецца. Пакуль сітуацыя такая, — адзначае палітычны аналітык.

На пытанне, ці можа цяпер Польшча пайсці на нейкія саступкі, Арцём Шрайбман адказвае так:

— Польшча выразна артыкулявала сваю пазіцыю. Калі Пачобута адпусцяць, пункт пропуску адкрыецца. Усё проста і празаічна. Ці ёсць яшчэ нейкія саступкі ў запасе? Дапускаю, нейкія рэчы яны могуць абмяркоўваць. Магчыма, эканамічныя, транзітныя ўзаемныя саступкі.

«Я не выключаю нейкага жэсту, які быў бы заўважаны і прыняты»

Беларускія ўлады не зацікаўленыя ў тым, каб ісці на поўную эскалацыю ў адносінах з Польшчай, лічыць палітолаг Валерый Карбалевіч. Да таго ж, адзначае ён, сітуацыя на беларуска-польскай мяжы вельмі непрыемная для афіцыйнага Мінска. Гэта разбурае статус Беларусі як транзітнай дзяржавы.

Фото: pixabay.com
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

— Магчыма, і кітайцы не ў захапленні, што на беларуска-польскай мяжы такія заторы, — мяркуе суразмоўца і кажа, што сітуацыя з Борыс паказвае гатоўнасць Мінска «ісці на нейкае размарожванне».

На пытанне, чаму кіраўніцу Саюза палякаў адпусцілі менавіта цяпер, у палітолага некалькі версій. Адна з іх — вяліся нейкія закулісныя перамовы, а гэта працэс няхуткі. Іншая — уладам патрабаваўся час, каб усвядоміць, якую шкоду беларускай эканоміцы наносяць заторы на мяжы.

— Аднак вызваленне Пачобута выглядала б як вельмі сур’ёзная саступка беларускага боку ў адказ на ультыматум Польшчы, а Лукашэнка заўсёды баіцца падацца слабым. Падчас нейкага канфлікту ён дзейнічае з пазіцыі сілы і ідзе на абвастрэнне, — кажа Валерый Карбалевіч. — Вызваленне Борыс — гэта меншая саступка. Магчыма, і пазіцыя самога Пачобута была бескампраміснай. Наколькі можна разумець, яму таксама прапаноўвалі пайсці на нейкія саступкі.

Паводле Валерыя Карбалевіча, кантакты паміж Польшчай і Беларуссю ёсць: часовы павераны Польшчы ў справах Беларусі знаходзіцца ў Мінску. Аднак пазіцыі бакоў цяпер настолькі разыходзяцца, што ў іх няма глебы для кампрамісу і ім няма пра што дамаўляцца. Дакладнага адказу на пытанне, ці пойдзе Варшава пасля вызвалення Анжалікі Борыс на нейкія саступкі, у палітолага няма.

— Магчыма, гэта неяк паскорыць працэс афармлення грузаў на мяжы. Я не выключаю нейкага жэсту, які быў бы заўважаны і прыняты, — адзначае суразмоўца і мяркуе, што на адкрыцці «Баброўнікаў» гэтая сітуацыя хутчэй за ўсё не адаб’ецца. — Закрыццё пункта пропуску было праведзенае ў адказ на прысуд Андрэю Пачобуту. Паколькі з ім ніякіх зрухаў няма, то і адмаўляцца ад свайго рашэння Варшава наўрад ці будзе, але зноў жа, гэта мой прагноз.