Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Рэдакцыя Yahoo News атрымала дакумент пра магчымыя планы па ўзмацненні расійскага ўплыву ў Беларусі. Яго нібыта перадала крыніца з адміністрацыі Уладзіміра Пуціна. Гэтым «злівам» журналісты падзяліліся з Süddeutsche Zeitung, Delfi Estonia, Dossier, The Kyiv Independent, WDR, VSquare, Frontstory, NDR, Expressen і Беларускім расследніцкім цэнтрам (БРЦ). Кароткі змест публікуе БРЦ.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч лічыць, што журналіст, які падзяліўся ўцечкай, «мае незаплямленую рэпутацыю ў міжнародных расследніцкіх колах».

Крыніца з адміністрацыі Пуціна адзначае, што дакумент датуецца 2021 годам. Ён нібыта распрацаваны ва Упраўленні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па памежным супрацоўніцтве. У 2021 годзе яно было рэфармаванае і цяпер спецыялізуецца на еўрапейскім напрамку.

Мяркуючы з дакумента, сярод планаў Расіі — забяспечыць сваю вайсковую прысутнасць у Беларусі, спрасціць працэдуру выдачы беларусам расійскіх пашпартоў, увесці адзіную валюту для дзвюх краін.

Паводле «зліву», атрыманага Yahoo News, галоўная стратэгічная мэта Расіі — стварэнне да 2030 года паўнавартаснай Саюзнай дзяржавы. У 10-старонкавым дакуменце прапануюцца канкрэтныя крокі ў гэтым напрамку. Ён падзелены на тры блокі перспектываў — кароткатэрміновую, сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую. Для кожнай з іх распрацаваны планы па рэгуляванні трох сфераў грамадскага жыцця: палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай. У кожным пункце вылучаныя «мэты» і «пагрозы».

Кароткатэрміновая перспектыва

Сярод мэтаў Расіі ў палітычнай сферы — фармаванне ўстойлівых прарасійскіх групаў уплыву ў беларускай палітычнай эліце паралельна з «абмежаваннем уплыву» мясцовых «нацыяналістычных і празаходніх сілаў». Мяркуецца таксама завяршэнне канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі на расійскіх умовах і, як вынік, аказанне формаўтваральнага ўздзеяння на беларускую партыйна-палітычную сістэму.

Сумесныя ваенныя вучэнні дзвюх краін прапануюць зрабіць рэгулярнымі і зацвердзіць адпаведны графік. Удзельнічаць у такіх вучэннях, згодна з планам, будуць узброеныя сілы і спецслужбы дзвюх краін. Згортванне такой практыкі можа паставіць пад пагрозу інтэграцыю Расіі і Беларусі, адзначаецца ў «зліве».

Таксама ў дакуменце згадваюцца планы па ратыфікацыі пагаднення аб узаемным прызнанні візаў і ўзмацненні памежнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Асобна прапісанае «забяспечанне ўбудавання БелАЭС у энергасістэму Саюзнай дзяржавы».

Фінальны пункт плана прадугледжвае кантроль Расіі за «ўсёабдымным выкананнем Рэспублікай Беларусь абавязанняў у межах Саюзнай дзяржавы і іншых прасоўваных інтэграцыйных аб’яднанняў».

Пагрозай для ўзмацнення расійскага ўплыву ў Беларусі, згодна з дакументам, можа стаць збліжэнне нашай краіны з NATO або асобнымі яго чальцамі, а таксама дэстабілізацыя яе грамадска-палітычнай абстаноўкі «з прычыны ціску ЕС і ЗША». Асцерагае (ю)цца аўтар (ы) дакумента і «ўзмацнення» ў асяроддзі Лукашэнкі пазіцый «празаходніх і нацыяналістычна настроеных» палітыкаў.

У гандлёва-эканамічнай сферы, калі верыць дакументу, Расія збіраецца дзейнічаць падобным чынам. Сярод кароткатэрміновых мэтаў, напрыклад, фармаванне прарасійскіх групаў уплыву ў беларускай эканамічнай эліце, а таксама рашэнне праблем з «транзітам і інфраструктурнымі платформамі». Больш за тое, Расія нібыта мае намер пераарыентаваць на свае парты ўвесь аб’ём прадукцыі, якая перавальваецца праз парты краін Балтыі і Польшчы.

Таксама ў дакуменце напісана пра жаданне Расіі адмяніць роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы і пасадзейнічаць уступленню Беларусі ў СГА.

Пагрозамі для інтэграцыі ў кароткатэрміновай перспектыве ў дакуменце называюцца магчымае павелічэнне аб’ёмаў гандлю Беларусі з краінамі ЕС і ЗША і «дыскрымінацыя расійскіх кампаній і вытворцаў». Таксама аўтар (ы) мяркуе (ю)ць, што Расія і Беларусь могуць сутыкнуцца з праблемамі падчас збыту электраэнэргіі, згенераванай на БелАЭС, праз «скаардынаваную кампанію еўрапейскіх краін».

У гуманітарнай сферы, згодна з дакументам, у кароткатэрміновай перспектыве плануецца фармаванне прарасійскіх групаў уплыву ў беларускай навукова-экспертнай супольнасці і грамадскай супольнасці. У медыяпрасторы Беларусі пры гэтым мусяць прасоўвацца ўстаноўкі пра перавагі культурнай, эканамічнай і палітычнай інтэграцыі з Расіяй.

Плануецца таксама павелічэнне колькасці беларускіх студэнтаў, слухачоў і курсантаў у найбуйнейшых ВНУ Расіі, паведамляе дакумент. У той жа час Беларусь мусіць адкрыць на сваёй тэрыторыі пункты прыёму АДЭ альбо распрацаваць методыку ўзаемазаліку вынікаў ЦТ і АДЭ.

Асобным пунктам прапісанае павелічэнне колькасці гастроляў расійскіх тэатраў федэральнага і рэгіянальнага значэння ў Беларусі, часовых выставаў расійскіх музеяў сусветнага, федэральнага і рэгіянальнага маштабу.

Пагрозу гэтым планам, згодна са «злівам», могуць уяўляць пастаўкі ў Беларусь еўрапейскіх і амерыканскіх вакцын супраць каранавіруса замест расійскіх прэпаратаў. Непакоіць адміністрацыю Уладзіміра Пуціна, мяркуючы з дакумента, і магчымае памяншэнне ролі расійскіх СМІ ў беларускай інфармацыйнай прасторы.

Сярэднетэрміновая перспектыва

У сярэднетэрміновай перспектыве Расія нібыта збіраецца максімальна павялічыць колькасць па-прарасійску настроеных палітыкаў сярод беларускіх уладаў і спрасціць працэдуру выдачы расійскіх пашпартоў беларусам. Згодна з дакументам, мяркуецца таксама пашырэнне інфраструктуры вайсковай прысутнасці Расіі ў Беларусі і недапушчэнне правядзення ваенных вучэнняў NATO на тэрыторыі нашай краіны.

У той жа час аўтар (ы) дакумента разглядае (ю)ць магчымае далучэнне Беларусі да NATO як патэнцыйную пагрозу для інтэграцыі краіны з Расіяй. Такія ж асцярогі выклікае ў яго (іх) павелічэнне колькасці беларусаў, якія атрымалі карту паляка, а таксама арыентаваных на жыццё, навучанне і працу ў ЕС.

У гандлёва-эканамічнай сферы, мяркуючы з дакумента, плануецца ўніфікацыя мытнага заканадаўства дзвюх краін, прыняцце і ратыфікацыя Падатковага кодэкса Саюзнай дзяржавы, а таксама аб’яднанне энергетычнай і транспартнай сістэм Расіі і Беларусі. Адной з пагрозаў у гэтым кантэксце называецца магчымая пераарыентацыя Беларусі на пастаўкі нафты праз парты Польшчы і Украіны.

Аднак, калі верыць дакументам, большасць планаў сярэднетэрміновай перспектывы датычаць павелічэння расійскага ўплыву ў гуманітарнай сферы Беларусі. Сярод іх, напрыклад, заснаванне Камісіі Саюзнай дзяржавы па правах чалавека і садзейнічанне гастролям у Беларусі вядомых расійскіх выканаўцаў, якія лаяльныя ўладзе ці прытрымліваюцца нейтральных палітычных поглядаў.

Акцэнт зроблены на адукацыі. Плануецца адкрыццё ў Беларусі філіялаў расійскіх універсітэтаў, стварэнне расійскай школы ў Мінску і дадатковых кабінетаў рускай мовы ва ўсіх беларускіх універсітэтах.

Сарваць гэтыя планы, мяркуючы з дакумента, могуць намаганні беларускіх уладаў па беларусізацыі, а таксама поўны або частковы перавод сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі Беларусі на нацыянальную мову. Асобным пунктам у графе пагрозаў прапісанае «адкрыццё паўнавартаснага пасольства ЗША» ў Беларусі.

Доўгатэрміновая перспектыва

Фармаванне адзінай прававой сістэмы Саюзнай дзяржавы — мэта Расіі нумар адзін на апошнім этапе інтэграцыі з Беларуссю, гаворыцца ў дакуменце. Мяркуючы з яго, у доўгатэрміновай перспектыве плануецца правядзенне ўзгодненай сацыяльнай палітыкі, а таксама — фармаванне агульнай тэхналагічнай, навуковай і інфармацыйнай прасторы Беларусі і Расіі.

Правядзенне знешняй палітыкі дзвюх краін у галіне абароны таксама мусіць быць узгодненым, лічы (а)ць аўтар (ы) дакумента. Уніфікаваць плануюць і памежную палітыку. У дакуменце ёсць пункты пра стварэнне сумеснай сістэмы кіравання ўзброенымі сіламі і ўвядзенне адзіных нормаў падрыхтоўкі іх асабовага складу.

Стварэнне ўмоваў для інтэграцыі Беларусі з ЕС і NATO, а таксама выхад нашай краіны з АДКБ — сярод патэнцыйных пагрозаў для інтэграцыі Саюзнай дзяржавы, адзначаецца ў «зліве».

Між тым асноўная ўвага ў доўгатэрміновай перспектыве будзе нададзеная гандлёва-эканамічнай сферы. Так, у дакуменце паведамляецца пра планы адміністрацыі Уладзіміра Пуціна па зацверджанні чатырох ступеняў свабоды: перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы. Гаворыцца і пра ўвядзенне адзінай валюты, стварэнне агульнага рынку каштоўных папер, поўную інтэграцыю мытнай і падатковай прастораў дзвюх краін. Сярод пагрозаў — пераарыентацыя эканомікі Беларусі на рынкі Кітая і краін Захаду.

У блоку гуманітарнай сферы прапісаныя планы па ўмацаванні пазіцый рускай мовы ў Беларусі і забяспечанні яе дамінавання над беларускай. Мяркуючы са «зліву», плануецца таксама аб’яднанне адукацыйных стандартаў Расіі і Беларусі і ўзаемнае прызнанне дыпломаў.