Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  2. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  3. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  4. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  5. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  6. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  7. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  8. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  9. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  10. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  11. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  12. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  13. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  16. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  17. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
Читать по-русски


У Беларусі з’явіўся закон «Аб канфіскацыі маёмасці». Прымалі яго таемна. У ноч на 6 студзеня ён быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Каротка расказваем, каго ён можа закрануць, якую маёмасць будуць забіраць і як.

Судебный исполнитель. Фото с сайта gorodvitebsk.by
Судовы выканаўца. Фота з сайта gorodvitebsk.by

Адзначаецца, што закон прыняты «з улікам неабходнасці неадкладнага і эфектыўнага рэагавання на наяўныя пагрозы нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у рэжыме спецыяльных абмежавальных мер» і скіраваны на «захаванне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе эканамічнай стабільнасці, абарону правоў і законных інтарэсаў беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб, інтарэсаў грамадства і дзяржавы».

Там таксама гаворыцца, што канфіскацыя адбываецца «па матывах грамадскай неабходнасці».

Каго закране гэты закон

У першую чаргу — замежных дзяржаваў, але не толькі іх. Калі каротка — то ўсіх, хто здзейсніў «недружалюбныя дзеянні» або наштурхнуў замежныя дзяржавы на такія дзеянні ў дачыненні да Беларусі. Гэта датычыць і фізічных, і юрыдычных асоб, месца рэгістрацыі пры гэтым значэння не мае, а менавіта:

  • «афіляваныя асобы — юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, якія наўпрост і (або) ускосна (праз іншых юрыдычных і (або) фізічных асоб) вызначылі рашэнне аб здзяйсненні недружалюбных дзеянняў або паўплывалі на прыняцце такога рашэння замежнымі дзяржавамі <…> а таксама юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, якія залежаць ад рашэнняў асоб з такіх дзяржаваў і ўключаныя ў пералік, вызначаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь»;
  • «асобы з замежных дзяржаваў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні, — замежныя асобы, звязаныя з замежнымі дзяржавамі <…> што здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб <…> і асобы, якія знаходзяцца пад кантролем названых замежных асоб, незалежна ад месца іх рэгістрацыі або месца пераважнага вядзення імі гаспадарчай дзейнасці».

Пры гэтым у законе не адзначана, якія менавіта дзеянні падпадаюць пад паняцце «недружалюбных» і як вызначыць, ці знаходзіцца нехта «пад кантролем замежных асоб».

Але адзначаецца, што канфіскацыя маёмасці будзе адбывацца «выключна ў якасці меры ў адказ пры здзяйсненні ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, яе юрыдычных і (або) фізічных асоб недружалюбных дзеянняў».

Які механізм канфіскацыі маёмасці

Адзначаецца, што падставай для адбірання аб’ектаў права ўласнасці з’яўляецца «здзяйсненне ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, яе юрыдычных і (або) фізічных асоб

недружалюбных дзеянняў».

Рашэнне пра неабходнасць канфіскацыі прымаецца ўрадам. Пасля гэтага Дзяржаўны камітэт па маёмасці мусіць звярнуцца ў Эканамічны суд горада Мінска з заявай.

Суд цягам месяца мусіць разгледзець такую заяву. Яго рашэнне можна будзе абскардзіць ва «ўстаноўленым законам парадку».

«Канфіскаваныя аб’екты права ўласнасці, у дачыненні да якіх не патрабуюцца

рэгістрацыя і (або) улік, пераходзяць ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь з дня

прыняцця рашэння суда», — гаворыцца ў законе.

А напрыклад, грошы — адразу ў рэспубліканскі бюджэт.

Якую маёмасць могуць забраць

Здаецца, любую.

У законе пералічаныя грашовыя сродкі, акцыі, аблігацыі, каштоўныя паперы, нерухомасць, транспартныя сродкі і «іншыя аб’екты права ўласнасці».

Калі закон набудзе моц

Закон набывае моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання. Але ўраду далі паўгода, каб прыняць меры па яго рэалізацыі.

Гэты законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі 21 снежня 2022 года. Пры гэтым прэс-службы ніжняй і верхняй палаты парламента, як і дзяржСМІ, пра яго не паведамлялі.

Не згадвала пра яго і прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, якая старанна анансуе падпісанне ім якіх-кольвек указаў або законапраектаў.

Законапраект таксама не быў апублікаваны ў спецыяльнай базе на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, куды рана ці позна трапляюць усе праекты законаў.

Дакумент, які пасля подпісу Аляксандра Лукашэнкі і яго афіцыйнага апублікавання атрымаў статус закона, з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў ноч на 6 снежня.