Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. «Я могу по-народному сказать, непопулярно». Лукашенко прокомментировал нашумевшую тему с приглашением пакистанцев в Беларусь
  3. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  4. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  5. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  6. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  7. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  8. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  9. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  10. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  11. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  14. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  15. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  16. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  17. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  18. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  19. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
Читать по-русски


Тавары і паслугі ў 2023 годзе, паводле планаў чыноўнікаў, павінныя падаражэць не больш чым на 7−8%. У наступным годзе збіраюцца падняць заробкі і пенсіі. Шматдзетным абяцаюць павысіць сямейны капітал. «Люстэрка» паглядзела, якія заробкі, пенсіі, інфляцыю прагназуюць улады на 2023 год.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Якія заробкі абяцаюць бюджэтнікам

Сярэдні заробак па краіне ў 2023 годзе чакаецца на ўзроўні 1938 рублёў, а ў бюджэтнікаў — 1454 рублі. Гэта прадугледжана прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2023 год. То-бок зарплата бюджэтнікаў чакаецца на ўзроўні 75% ад сярэдняй па краіне. Нагадаем, чыноўнікі не першы год спрабуюць вывесці гэты паказчык на адзнаку ў 80%.

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні заявіў, што рост зарплаты бюджэтнікаў прывязаны да паказчыкаў у рэальным сектары эканомікі.

У наступным месяцы да 228 рублёў павысяць памер базавай стаўкі. Ад яе залежыць зарплата бюджэтнікаў.

Таксама з 1 студзеня павысяць заробкі некаторым работнікам адукацыі.

Што будзе з пенсіямі

У 2023 годзе на выплату пенсій плануюць накіраваць 18,8 млрд рублёў.

23 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2023 годзе працоўныя пенсіі павысяць таксама «разы тры». Пры гэтым чыноўнікам, паводле яго, трэба зыходзіць у тым ліку з магчымасцяў эканомікі.

Нагадаем, сёлета тройчы павышалі працоўныя пенсіі. Аднак іх рост з’еў разгон інфляцыі.

Што прагназуюць па цэнах

Чыноўнікі прагназуюць на 2023-ы гадавую інфляцыю на ўзроўні 7−8%.

Але трэба ўлічваць, што апошнія гады рэальны рост цэн на тавары і платныя паслугі прыкметна перавышае прагнозы ўладаў. Да прыкладу, на 2022-ы чыноўнікі прагназавалі рост цэн на ўзроўні 6%. Гадавая інфляцыя ў лістападзе склала 13,3%.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Як зменіцца мінімальны заробак

З 1 студзеня 2023 года ў Беларусі вырасце мінімальны заробак. Гэта прадугледжана рашэннем урада. Ён складзе 554 рублі. Цяпер мінімальны заробак складае 483 рублі 17 капеек. Апошні раз ён вырас у кастрычніку — на 88 капеек. У Мінпрацы не ўдакладнялі, з якіх прычын праіндэксавалі мінімалку за мінулы месяц. Аднак яе павелічэнне, як правіла, прывязанае да ўзроўню інфляцыі.

Якія планы па рэальных даходах

На 2023 год запланаваны рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва на ўзроўні 4,1%.

На гэты год чыноўнікі планавалі рост гэтага паказчыка на ўзроўні 2%. Па факце рэальныя наяўныя даходы за студзень-кастрычнік скараціліся на 3,9% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Шматдзетным павысяць сямейны капітал

З 1 студзеня 2023 года памер сямейнага капіталу павялічаць да 30 336 рублёў. Цяпер гэтыя выплаты складаюць 25 995 рублёў.

Нагадаем, з 2015 па 2019 год сямейны капітал прызначалі ў далярах, ён складаў 10 тысяч. З 2020 года капітал прызначаюць у нацыянальнай валюце.

Што будзе з курсамі валют

Сярэднегадавы курс даляра ў дзяржбюджэце на 2023 год закладзены на ўзроўні 2,78 рубля. Пра гэта раней паведамлялі ў Нацбанку.

Раней у Нацбанку дапускалі, што ў 2023 годзе могуць спатрэбіцца валютныя «ўліванні» ў эканоміку, каб згладзіць рэзкае ваганне курсу беларускага рубля, а таксама папоўніць золатавалютныя рэзервы. Пры гэтым рэгулятар па-ранейшаму мае намер прытрымлівацца зменлівага курсу валют. Як чакаецца, гэта «дазваляе змякчаць уплыў знешніх фактараў на эканоміку і спрыяе яе эфектыўнай адаптацыі да зменлівых умоваў». Плануецца, што валютны курс працягне вызначацца попытам і прапановай на валютным рынку.

Нагадаем, аналітыкі Еўразійскага банка развіцця прагназуюць, што сярэднегадавы курс даляра ў 2023 годзе будзе на ўзроўні 2,75 беларускага рубля, у 2024-м — 2,98 рубля (а ў 2022-м — 2,64 рубля).