Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  4. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  7. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  8. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
  9. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  10. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  11. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  12. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  13. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  14. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  15. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  16. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  17. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
Читать по-русски


У 2023 годзе ў Беларусі плануюць павысіць падатак на першую кватэру. Як анансавалі ў МПЗ, рост складзе каля 10%. Аднак у праекце змяненняў у Падатковы кодэкс, які знаходзіцца ў распараджэнні рэдакцыі, прадугледжанае большае павышэнне. Да прыкладу, для кватэр у Мінску — на 11,1%. «Люстэрка» палічыла, як могуць змяніцца сумы падатку для кватэры ў 60 квадратных метраў у розных гарадах.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Нагадаем, збор за першую кватэру з’явіўся пасля прынятых змяненняў у Падатковы кодэкс у 2022 годзе. Падатак складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра. Атрыманую суму трэба памножыць на колькасць квадратных метраў кватэры. Разліковы кошт аднаго квадратнага метра тыпавых будынкаў — кватэр, гаражоў, машына-месцаў, садовых дамкоў, дачаў — адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна. Найвышэйшы ён у Мінску.

На 2023 год запланаванае павышэнне падатку на першую кватэру на ўзроўні 11,1%. Так, кошт аднаго квадратнага метра жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме для Мінска, як плануецца, вырасце да 900 рублёў (цяпер — 810 рублёў, рост на 11,1%), для абласных гарадоў і Мінскага раёна — да 750 рублёў (цяпер — 680 рублёў, рост на 10,3%), для Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Ваўкавыска, Горак, Дзяржынска, Жлобіна, Жодзіна, Кобрына, Крычава, Ліды, Мазыра, Маладзечна, Навагрудка, Наваполацка, Оршы, Асіповічаў, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Светлагорска, Слоніма, Слуцка, Смалявічаў, Смаргоні, Салігорска, Фаніпаля — да 660 рублёў (цяпер — 600 рублёў, рост на 10%).

Удакладнім, што змены ў Падатковы кодэкс на 2023 год пакуль не зацверджаныя.

Колькі ў 2023 годзе складзе падатак на кватэру аднаго метражу ў розных гарадах

Каб разлічыць падатак на першую кватэру ў Мінску за 2022 год, бралі разліковы кошт аднаго квадратнага метра жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме, ён складае 810 рублёў. Стаўка падатку ў 0,1% ад кошту аднаго «квадрата» атрымліваецца на ўзроўні 0,81 рубля. Памнажаем на 60 квадратных метраў -тпадатак выходзіць 48,6 рубля. І чым большы метраж жылля, тым большы будзе збор. Да прыкладу, за кватэру ў 100 «квадратаў» выходзіць 81 рубель.

У 2023 годзе пры разліковым кошце аднаго «квадрата» ў 900 рублёў падатак за гэтую ж мінскую кватэру складзе 54 рублі. То-бок рост складзе 5,4 рубля.

Для абласных гарадоў і Мінскага раёна стаўка складзе, як плануецца, 0,75 рубля, а падатак для кватэры на 60 квадратных метраў — 45 рублёў (сёлета — 40,8 рубля). Магчымая прыбаўка — 4,2 рубля.

Для многіх буйных гарадоў стаўка, як плануецца, складзе 0,66 рубля, — а падатак — 39,6 рубля (цяпер — 36 рублёў). У іх лік трапілі Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Ваўкавыск, Горкі, Дзяржынск, Жлобін, Жодзіна, Кобрын, Крычаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Навагрудак, Наваполацк, Орша, Асіповічы, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слонім, Слуцк, Смалявічы, Смаргонь, Салігорск, Фаніпаль. Патэнцыйнае павышэнне — на 3,6 рубля.

У іншых населеных пунктах стаўка складзе 0,5 рубля, а сам збор за кватэру ў 60 «квадратаў» — 30 рублёў (цяпер — 27 рублёў). Рост — на 3 рублі.