Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  2. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  3. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  4. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  5. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  6. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  7. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  8. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  9. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  10. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  11. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  12. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  13. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  14. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  15. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  16. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  17. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
Читать по-русски


Лічбы заблакаванага экспарту, якія агучыў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, не супадаюць з дадзенымі афіцыйнай статыстыкі. Юрый Дракахруст разважае, на каго разлічана загадкавая арыфметыка.

Юрый Дракахруст

Аглядальнік беларускай службы «Радыё Свабода».

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець.

Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

Прэм'ер-міністр паведаміў, што санкцыі Захаду заблакавалі экспарт з Беларусі ў краіны ЕС і ЗША на 16−18 мільярдаў даляраў. Аднак паводле сайту амбасады Беларусі ў Брусэлі экспарт тавараў і паслугаў у ЕС у 2021 годзе склаў 12,24 мільярды даляраў. Паводле Белстата экспарт тавараў у ЗША склаў летась 490 мільёнаў даляраў, экспарт паслугаў — 1,51 мільярды даляраў.

У суме экспарт усяго і туды і туды — 14,24 мільярдаў даляраў.

Я не тое, што спрабую выкрыць спадара Галоўчанку, проста хачу зразумець прынцып падліку страты.

Можа, урад разлічваў, што сёлета атрымаецца ў ЕС і ў ЗША прадаць на 16−18 мільярдаў даляраў. Калі так, то гэта быў даволі смелы прагноз, асабліва з улікам таго, што мінулы год быў вельмі удалым для экспарту.

Эканамічныя прагнозы беларускіх уладаў часта не спраўджваюцца. Але ў дадзеным выпадку завышаным выглядае прагноз не прыбыткаў, а стратаў.

Што на першы погляд дзіўна. Пасля кожнага новага пакету санкцый беларускія ўлады бодра рапартавалі, што санкцыі магутнай беларускай эканоміцы ні па чым, літаральна днямі той жа Галоўчанка запэўніў «Сёння беларуская эканоміка адчувае сябе здаровай». Ну адчувае дык адчувае, можна толькі парадавацца за яе і за яе правадыроў.

І раптам — упс, у параўнанні з леташнім экспартам ва ўсе краіны свету траціну, аказваецца, як карова языком зліжа. І паведамляе пра гэта той самы «доктар» Галоўчанка, які пазаўчора дыягназаваў здароўе пацыента.

Як так? Дык дзейнічаюць, значыць, санкцыі? То не дзейнічалі, а цяпер запрацавалі. І ўрад раптам пачаў не прымяншаць, а хіба не перабольшваць іх эфэкт.

З чаго б?

Магчыма, памяняўся унутрыпалітычны пасыл. Раней думалі натхніць насельніцтва запэўніваннямі, што санкцыі магутнай айчыннай эканоміцы — як камарыны укус. Не надта атрымалася, насельніцтва на сваёй кішэні і лядоўні адчула, што ўсё сур’ёзна. Не толькі з прычыны санкцый, дарэчы. Тое, што гандаль з Украінай і транзіт праз Украіну абрынуліся — гэта вынік не заходніх санкцый, а вядома чаго.

Таму, магчыма, вырашылі памяняць ідэалагічны пасыл і цяпер валіць усе праблемы на заходнія санкцыі. Летась Беларусь ім прадала рознага дабра на 14 прыкладна мільярдаў. Дык гэтыя гады ўвялі такія зверскія санкцыі, што пазбавяць Беларусь даходаў ад экспарту ім ажно на 16 мільярдаў. Як так? Ну гады — вам жа патлумачылі, яны ва ўсім вінаватыя.

Магчыма, адрасат гэтых страшылак тут нават не адзін, не толькі беларускі народ. Пра гэтыя сумныя абставіны Раман Галоўчанка распавёў падчас перамоваў са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным. І папрасіў аб дапамозе. А ў такой сітуацыі ёсць прамы сэнс не прыхарошваць сваё становішча, а наадварот, распавядаць і расейцам, як церпіць Беларусь ад санкцый. У тым ліку і за прадастаўленне сваёй тэрыторыі для расейскіх нападаў на Ўкраіну, між іншым.

Праўда, расіяне напэўна ў курсе наконт таго, як Беларусь гандлявала і гандлюе з Захадам і ці праўда страты такія вялікія.

Але тут — як у старым анекдоце. Чалавек забірае машыну з рамонту. Глядзіць квіток за зроблены рамонт і пытаецца: «А што гэта за такая дарагая паслуга „Пракаціла“?» Механік у адказ: «Шкада — значыць, не пракаціла».

Вось не пракаціць, напэўна. І беларусам, і Мішусціну.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.