Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  2. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  3. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  4. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  5. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  6. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  7. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  8. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  9. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  10. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  11. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  12. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  13. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  14. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  15. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  16. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  17. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
Читать по-русски


/

У межах працы па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў на радзіму ініцыятыва MALDZIS выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га года (Трэці Статут ВКЛ). Пра гэта прадстаўнікі ініцыятывы паведамілі «Люстэрку».

Слуцкий пояс и Третий статут Великого Княжества Литовского. Фото: wikipedia.org
Слуцкі пояс і Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага. Фота: wikipedia.org

«Трэці Статут — самае важнае выданне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існавання, і адзін з самых дасканалых прававых дакументаў у тагачасным свеце, — адзначыў Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS. — Гэта помнік беларускай прававой культуры, у якім можна ўбачыць ідэю ўсталявання прававой дзяржавы і першы крок да яе. Статут абараняў незалежнасць ВКЛ, і ў ім была рэалізаваная агульнапрынятая сёння ідэя падзелу ўлады на тры галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Статут дзейнічаў цягам больш як 250 гадоў, перажыў падзелы Рэчы Паспалітай (федэратыўнай дзяржавы, у якой жылі продкі сучасных беларусаў, палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. — Заўв. рэд.) і знікненне ВКЛ у выніку ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Для параўнання, найстарэйшая ў свеце Канстытуцыя ЗША толькі набліжаецца да свайго 240-гадовага ўзросту».

Статут быў напісаны на старабеларускай мове і перакладаўся і на іншыя мовы. Па словах Рыгора Астапені, апекуна ініцыятывы MALDZIS, «статут ВКЛ быў узорам для іншых дзяржаў, у прыватнасці Расіі і Прусіі, якія выкарыстоўвалі яго пры распрацоўцы свайго права. Да распрацоўкі Статута прычыніліся славутыя беларускія дзяржаўныя дзеячы і дыпламаты Астафій Валовіч і Леў Сапега, якія складаюць гонар нацыі. Падобныя вяртанні, як набыццё Статута, паказваюць, што іх праца шануецца нашчадкамі і з’яўляецца істотным элементам сённяшняй ідэнтычнасці беларусаў».

Сярод іншага, Статут быў перакладзены і на польскую мову: у 1648-м яго выдалі ў Варшаве. Амаль праз паўстагоддзя, у 1693-м, перавыдалі ў друкарні Віленскай акадэміі езуітаў. Апошняе выданне маецца ў шэрагу буйных бібліятэк і музеяў свету, у тым ліку і ў Беларусі. Яно ёсць, у прыватнасці, у Нацыянальнай бібліятэцы, Цэнтральнай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама ў Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.

Асобнік 1693 года прадстаўнікі ініцыятывы знайшлі ў антыкварнай краме ў Калішы (Польшча) і набылі на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў. Хутка ён будзе выстаўляцца на адмысловых мерапрыемствах па-за Беларуссю, але праз некаторы час яго перададуць у першую меркаваную сталіцу ВКЛ — Навагрудак, у мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей, у якасці грамадскага падарунка.